Выбрать главу

“Я президент государства, и это государство будет, пока я президент”

Куля дзёўбнулася ў галаву, нібы ўджаліла, і адскочыла з гукам каменя, які упаў на века каналізацыйнага люка. Лепшы разгубіўся. Разгубілася і Кашчавая, пачуўшы ДуППаў крык:

“Не пудрице нам мазги!” .

Лепшы упаў на калені і прыціснуў левую руку да сэрца, молячы сваю хросную за хутчэйшае выратаваньне. Але як толькі ён упаў укленчыў, акамянелыя ногі адваліліся, у галаве пранесліся ДуППавы словы:

"...Уважаемые депутаты Верховного Совета! Я не пришел просить извинения, как здесь Голубев этого требует. Вы этого, господин Голубев, от меня не требуйте, потому что не получите. Я просто хочу проинформировать вас, откуда ноги растут... Мы приняли закон, и этот закон надо сегодня осуществлять. Я сейчас скажу, откуда ноги растут... Да, далеко не прыгнули, не шагнули, но ничего не развалилось больше того, что было развалено. А теперь по поводу ног. Я очень сомневался, что этот вопрос будет внесен в Верховный Совет, но меня постоянно информировали о тех движениях..."

Лявон у роспачы ад таго, што Сьмяротная куля адскочыла ад Найлепшай галавы, націснуў на Лукапшыкавым тэлепульце кнопку, «Дождж» і яго руку з пультам паказалі тэлевізары ўсяго сьвету.

Кнопка вярнула час на той момант, калі сярод зор распадаўся Чарнобыльскі Саркафаг.

З неба хлынулі патокі сьлёз, пралітых па дыктатарах у ЧаСе, а людзі ў захапленьні крычалі:

«Вось сапраўдны Прэзідэнт! Не балбоча, а справу робіць! Хоць не абяцаў, а дождж даў!»

Патокі магічных сьлёзаў растваралі пацукоў і прусакоў, каменныя стоды ачышчаліся, а беларусы набывалі чалавечыя душы.

Сьлезы скончыліся, і як толькі прагучала першае «Дзякуй Богу!», як на беларусаў з ЧаСу пасыпаліся каменныя фаласы. Вуліцы апусьцелі. Зухі зьбіралі рарытэты, уварочваючыся ад удараў мэсыджаў продкаў.

Гучала: «Гэта нам кара Боская за ідалапаклонства…»

Фаласапад скапыціў ахоўнікаў Клімаўскай клеткі. А адмысловы тырчак зьбіў замок на клетцы Андрэя Клімава, Андрэй адкрыў клетку, але ня выйшаў на волю, бо зь неба сыпала, а падхапіў вызваліцеля, абцёр зь яго пыл, узьняў над галавой і ў захапленьні ўсклікнуў:

«Во б…ць! Хто мог подумать, что древний х…й выпустит меня на свободу!?»

Хоць тысячам чалавек пашчасьціла набыць каменны фалас, але Андрэеў набытак быў лепшым. Усе журналісты вакол Клімаўскай клеткі фатаграфавалі жаноцкія позіркі. Усе яны з захапленьнем пазіралі на Андрэя. Прычым ніводная не глядзела на каменны тырчак, а толькі на Андрэя. Яму ў рукі патрапіў чароўны ўладар, што стагодзьдзямі прыварожваў жанчын і… ўладу і не страціў свайго чараўніцтва.

Андрэй падумаў, гледзячы на скароныя позіркі: «А навошта мне зараз прэзыдэнцкая ўлада?! Я ітак – уладар сэнсу жыцьця, чараўнік…»

Але яго лёс ад яго ўжо не залежыў.

У руках Клімаў трымаў сімвал бязьмежнай улады на Беларусі -- тырчак Шклоўскага Ідала, якога Першы Прэзыдэнт выкінуў праз вакно, Душа Буша падправіла траекторыю і тырчак зьбіў замок на Клімаўскай клетцы, вызваліўшы яго.

Жанчыны пачалі крычаць:«Клі-маў- прэ-зы-дэнт!» і ўсе падхапілі вокліч.

Першым Андрэя з воляй павіншаваў Лявон. Уладар Кулі паціснуў руку ўладальніку чароўнага тырчака і фотаздымкі двух уладароў абышлі ўсе газэты. Іх супольнасьць істотна паўплывала на лёс краіны.

А маленькі каменны пэніс трапіў Лепшаму на панцырны касмыль жарсьці і ўвайшоў у яго. Галава скрыгатнула -- быццам нажом прадзіравілі кансервавую бляшанку. Такi самы гук быў пад Лёзнам, калi куля прабiла бок "Мерсэдэса". Толькi цяпер прабiтая галава пшыкнула, пэніс выціснуў з простай зьвіліны рэшткі Лукапшыкавага духа і ДуППу, якія ўзьвіліся словамі:

“Радзі сахранения спакойствия в стране я готов пажэртваваць собственным разумам!”.

«Ситуация всегда была сложной, мы всегда плакали, нам всегда чего то не хватало…Но в итоге оказывалось, что не хватало хорошего шила! И когда это шило в райкоме партии или еще где-то доставали, тогда мы начинали шевелиться».

Нi крывi, нi мазгоў не пырснула з галавы. Яго твар засьвяціўся асалодай, быццам яму ўвялі наркотык.

Пэніс з неба куляй увайшоў у адзіную "прямую извилину" -- "мазгавую вертыкаль", заткнуў, як корак затыкае бутэльку. Менавіта ў гэтай "вертикальной прямой извилине" і хаваліся Лепшыя – бязмежнае імкненьне да ўладараньня, страх і злосьць.

Лепшы не ўпаў і нават не пахіснуўся. Ён выцягнуўся, як салдат на каманду "зважай!", і канчаткова скамянеў. Вочы закаціліся і заплылі каменнай плеўкай. Вусны стуліліся, быццам хто заляпіў іх цэментам. Вушы прыліплі да галавы. Адпалі вусы, бровы і рэшткі валасоў з лысіны. Адпалі рукі. Тое ж самае адбылося з шыяй, яна раздалася па самыя плечы, і галава зрабілася працягам тулава. Лепшы канчаткова ператварыўся ў iдала.