Выбрать главу

-- Кніжкі, старая, чытаць трэба! Крашэўскі ў «Апошніх хвілінах князя ваяводы» апісаў, як Вайжбунаўну яе каханы вызваліў ад Пане Каханку і ў Вільні схаваў. Калі думала нас з Настачкай пасварыць, так ведай, што яна сама мне тую кніжку дала пачытаць пасьля першага спатканьня…

Лявон не хацеў вяртацца назад. Бо назад можна было толькі разам са Сьмерцю. А яму так хацелася жыць, каб дачакацца народзінаў сына. Быў пэўны, што народзіцца менавіта хлопчык і што ён дажыве да таго, калі ён пойдзе і загаворыць і нават паляціць. Куды паляціць і чаму не ведаў, але прадчуваў, што Бог адорыць яго сына крыламі.

Лявонавы і Настачкавы вусны злучыліся… у адзінай малітве да Бога:

-- Божачка! Не раздзяляй нас! Зберажы свой дар! Бо толькі ён мацней за ўсё набліжае нас да цябе!

Ад звышнапругі і нянавісьці Кашчавай выцьцём пакрыла прастору, і на тым месцы, дзе толькі што была Сьмерць, закруцілася віхура...

-- Ну і дзякуй Богу – з палёгкай уздыхнула Настачка, і закаханыя адчулі на сваіх шчоках макрэчу. Але іх вочы былі сухія.

Над усёй краінай сьвяціла сонейка. Не было ні хмаркі. А па ўсёй краіне ішоў цёплы дробненькі дождж.

Калі пайшоў чароўны дождж, ў лясах якраз бутоніла папараць-кветка і зрабіла бачным яшчэ адзін цуд.

Кроплі чароўнага дажджу ў багнах і гушчарах ажыўлялі клоны Ідалаў, прыхаваныя Сьмерцю ў вірах і балотах на чорны дзень. Клоны расьлі каменнымі пэнісамі, ажывалі, уздымаліся і з каменю ўзьнікала жывая тканіна. І прэзэдэнтам сярод іх, вышэй за ўсіх, узнёсься Шклоўскі Ідал – беларускі прыап, заторкнуты Кашчавай у дзірку гісторыі пад Лёзнам. У прыапавай галоўцы мацнела думка, Лявон у сканеры прачытаў:

“Политик в стране один, я вас давно к этому приучаю -- это Президент!”

Сьмерць, натхнёная прадчуваньнем нечаканай перамогі над Богам, кідалася да паўсталых ідалаў, абдымала, лашчыла і цалавала сваіх улюбёнцаў, каб выстаялі, дачакаліся ночы. А каб нехта не скукожыў іх, прыкрывала кулявой саломай. Кашчавая была ўпэўнена, што ў гэтую купальскую ноч беларускія дзяўчаты адродзяць старажытны абрад і кінуцца да паўсталых ідалаў-прыапаў, каб сесьці на іх. І тады памножацца яе сьмяротныя клоны і кланы ад Шклоўскага Ідала... І тады не з Богам у душы заселяць людзі беларускую зямлю, а з Ідалам у сэрцы і Кашчавай у душы. “Урэшце прабіў мой час! – думала Кашчавая. – Набліжаецца мая ноч! Беларускім прыгажуням прыдзецца пасесьці не на калені каханым, а на на маіх Ідалаў-прыапаў!”

Кроплі Дажджбогавага сітнічку ператваралі і Кашчавую. Яна, пралятаючы над возерам, убачыла сябе такою прыгажуняю, што, як зачараваная, гледзячы на свой адбітак у вадзе, наразала кругі над водным люстрам і сачыла за Лявонам.

Сітнічак абудзіў у Кашчавай галаве і адмысловы глузд.

Каханьне да Лявона ўрэшце нарадзіла ў ёй жаданьне стаць звычайнай жанчынай кахаючай і каханай. Цяпер яна была гатова прамяняць вечнае існаваньне перавозчыцай людзей з зямнога свету ў Боскі і д'ябальскі на імгненьні пакутлівага зямнога жаноцкага шчасця даваць і бараніць жыцьцё. Яна зразумела, што толькі так зможа зарадзіць каханьне ў Лявонавай душы і за гэта ўрэшце набыць канец свайму Боганаканаванаму існаваньню.

І ад звышчалавечай прагі зямнога жаноцкага шчасьця яе нованароджаная душа пакрыла воклічам зямную кулю. У ім вібравалі пацяг да Лявона, мара аб зямным жаноцкім лёсе і адчай ад разуменьня нязбыўнасьці ўсяго гэтага.

Ад сьмяротнага воклічу ажыў той клон, якога Кашчавая прыхавала ў абіўцы крэсла “с царскими полномочиями” ва ўладнай вертыкалі, што апусцілася ў “Невиданное миру государство”. Прэзыдэнцкі палац у выглядзе бочкі з “дзярмом” стаяў цяпер у “Невиданном миру государстве”. Туды не даставалі жыватворныя кроплі. Ідалаў клон у адказ на магічны поцяг Кашчавай пачаў расьці, прарваў абіўку крэсла.

Калі Сьмерць падлятала да свайго ўлюбёнца, які тырчаў фаласам у дзірцы гісторыі, кланаваны Лукавы, якога прыхавала Кашчавая у прэзыдэнтавым кабінеце, ужо сядзеў волатам у крэсле “с царскими полномочиями” і чытаў запавет Сьмерці, у якім былі і словы сына Лукашэнкі:

“Он вырос без отца, в деревне, ходил с матерью коров доить. И поднялся в таком молодом возрасте, в 40 лет только благодаря своему уму! Ведь все были против него, никто его не проталкивал”

Лукавы ўцяміў сакрэт свайго клона і з воклічам: «Ах так! Не проталкивал!» выскачыў з прэзыдэнцкага палаца і павялічыўся ў сотні разоў. Ён абхапіў палац валасатымі лапамі і пачаў выбіваць цэкоўскай вертыкальлю Шклоўскага Ідала з дзіркі ў зямной кулі. Той учапіўся кіпцюрамі, што адраслі на лапах пад зямлёй ад чароўнага дажджу, і залямантаваў: