Выбрать главу

“Меня часто били, не в прямом, конечно смысле, за то, что я не молчал, а всегда говорил правду, сражался за нее до крови в ногтях...”

У гэты момант Кашчавая сьпікіравала на “Прэзідэнта прыапаў”. Яна пакутавала ад падзеленасьці. Лашчыла Шклоўскага Ідала, як калісьці, калі нарадзіла на беразе рэчкі Серабранкі і тужылася выцягнуць ягонага клона з пад зямлі.

Чарговы ўдар Лукавага клона зьнізу па Шклоўскім Ідале, што тырчаў каменным пенісам у зямной кулі, падкінуў Кашчавую, і яна ўзьляцела, узмахнуўшы косткамі рук, спрабуючы зачапіцца за паветра; і сапраўды чорныя крылы яе рукавоў на імгненьне затрымалі Кашчавую ў паветры.

“Во дзіва! -- усклікнуў Лявон, назіраючы за ёй – узьляцела, бы крумкачыха з елкі”.

Пэнісаў штуршок скалануў Кашчавую душу, і яна ясна ўсьвядоміла сутнасны сэнс сапраўднага жыцьця і самы кароткі шлях да Лявонавага сэрца. Гукнула Лявона, і калі той азваўся перадала яму: «Ты мусіш ведаць, што сапраўднае жыцьцё – ёсць пераход, мост ад жыцьця да сьмерці. Менавіта ў гэты час чалавек жыве па-сапраўднаму. Жах невядомасьці і страх адзіноты цалкам валодае ім. І тады чалавек так моцна пачынае любіць жыцьцё, што яно авалодвае ўсім чалавекам і раздзірае яго душу. Боль ад гэтага і ёсць сэнс жыцьця. І я малю, Лявон, правесьці мяне праз гэты шлях!

Я столькі пакут прынесла табе… Столькі тваіх каханых прыбрала, што заслужыла твайго пакараньня і дараваньня.

Распні мяне! Як Хрыста распні!»

Хітравала яна, думала: «Хрыстос, даўшы ўкрыжаваць сваё цела, забраў, паланіў сэрцы. Калі ўгавару Лявона наладзіць мне Хрыстовы шлях, тады Лявонава сэрца будзе ў палоне майго каханьня».

Кашчавую абхапіў нехта нябачны, і яна паспрабавала вырвацца. «Няўжо Хапун?» -- мільганула думка. А волат скруціў Кашчавую ў кулю і запуліў проста на каменны тырчак. Кашчавая ляцела і не магла, як ні спрабавала, зьмяніць траекторыю. Яна вылаяла Хапуна мацюкамі, якія паляцелі на лес крумканьнем груганьня. Над пенісам Кашчавую распрастала, як выпростваюць цеста сялянскія рукі, зьдзерла з яе чорнае адзеньне і сонейкам апякло белыя косткі. У тут жа нябачны волат насадзіў Кашчавую сэксуальнай дзіркай на тырчак. Той ад удару скамянеў, а Кашчавы шкілет разваліўся. У той жа момант Лукавы зьнізу дзёўбнуў палацам па Шклоўскаму Ідалу. Ад двайнога удара расколіны дробнай сеткай пакрылі каменнага тырчака, і ён рассыпаўся. Толькі Ідалава срака тырчэла ў зямной, кулі скутая дзіркай гісторыі. Але пад час прымусовага зняволяньня і галадаваньня срака схуднела і паспрабвала выбрацца з зямной кулі. Хапун прытрымаў сраку і па ёй з грукатам сьцебанула Перунова маланка, аплавіла і ўпаяла яе ў зямную кулю.

“Вось табе, Кашчавая, і прыапаў абрад па-беларуску!” -- пракаментаваў Лявон. – Адмысловая зь цябе выйшла Куля для Прэзыдэнта – Боская Куля!”

Пярун з Хапуном абняўшыся паляцелі ў лясны гушчар да Дажджбога.

А Лукавы пад зямлёй ізноў натужыўся, сьціскаючы ў абдымках палац з “дзярмом”, а ДуППа вілася над ім, натхняючы:

“Надо серьезным образом пересмотреть весь мировой порядок!”

«Если мы не создадим альтернативные центры силы, сорвем планету с орбиты!»

І той палацам нанёс шалёны ўдар па аплаўленай прэзыдэнтавай срацы. Яна адказала апошнім стрэлам. І дзермавертыкаль распалася, заліла “Невиданное миру государство”. ДуППа перад тым як захлынуцца мовіла:

«Я родзился на этай земле. Эта мая земля. Я на ней и умру!»

ПОМНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ

Калі Боскі сітнічак акрапіў зямлю і ажывіў сьмяротныя клоны, зямная Куля ўздыбілася ў Курапацкіх ямах і ў іншых месцах растрэлаў рэпрэсаваных. З ям выходзілі вежы, складзеныя з чэрапоў і костак нявінна закатаваных і забітых і тых, хто катаваў і забіваў. З воклічамі жаху беглі ад тых ям гараджане, якія расклалі ў іх вогнішчы. З вежаў у мох бясшумна падалі пустыя бутэлькі, кавалкі смажанага мяса… Вежы ўздымаліся ўпоравень з соснамі.

У Мінскай Яме на вуліцы Мельнікайтэ, дзе немцы забівалі габрэяў, таксама ўздыбілася зямля і з Ямы пакрысе выходзіла вежа з чэрапоў. За ёй, аслупянеўшы, назіралі ўсе жыхары дамоў, пабудаваных над Ямай. Людзі думалі пра тое, як ім жыць далей каля Ямы…

Лявон, назіраючы, як зямная Куля выціскала з сябе вежы з чэрапоў, шаптаў:

«Зямля ставіць помнікі каб вярнуць беларусам чалавечую душу».

БОГАВА КУЛЯ

Праз некалькі гадоў геолагі знайшлі на Беларусі велізарнае радовішча газу і нафты, і праблема з энэрганосьбітамі для Беларусі была вырашана на тысячагодзьдзі, дзякуючы засранцам і засланцам. Адшукалі таксама радовішча каштоўных камянёў. То былі застыўшыя слёзы Воланда, якія з пад Зорнага Чорнабыльніка прасыпаліся метэарытным дажджом.