Выбрать главу

Адлёт Прэзыдэнта на зямлю амаль ужо нішто не магло стрымаць. Ён аж трымцеў ад прадчуваньня прыгодаў.

І тут зь зямлі прыйшло яшчэ адно паведамленьне: «Беларусы кланавалі Хрыста, і наблізіўся час Яго зьяўленьня!»

Прачытаўшы тэкст, Прэзыдэнт узрадваўся. “Добра нашы хлопцы спрацавалі. Вось як прыдзецца вярнуцца на Радзіму…”

Рэшткі беларусаў, якія любілі Лепшага, ЛукаПШЫКА і Шклоўскага Ідала. Мы заселім імі тры нашы пустыя рэзервовыя плянэты. Потым я з’яўлюся да іх з космаса, утвару некалькі цудаў і стану іх Прэзыдэнтам. Нашы грамадзяне будут прылятаць да нас на райскія плянэты, як зямляне лётаюць адпачываць на Багамы, ці Сейшэлы.

Пакрысе беларусы зьменяць наш народ, і на чарговых выбарах мы пераможам!

У габінэт шпарка зайшоў кіраўнік касьмічнай бясьпекі і далажыў

-- Экстрэнае паведамленьне нашага агента з Зямлі.

Дасьледчыкі са спецэкспедыцыі шукалі і вывучалі не тую кнігу. Гэта была маскіровачная падманка, сапраўдная Куля для Прэзыдэнта, каб завесьці нас у зман і разбурыць прэзыдэнцую кампанію. І Зорны Чарнабыльнік, і кветка-папараць, і Князёўна-папараць – зброя ідэялагічных тэрарыстаў.

Сапраўдная кніга, дзе закадаваны коды беларускаў і сакрэты іх любові – гэта «Кніга аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле, Бліскучых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях», якую пісалі палкоўнікі-апосталы Залівалін, Завісалін, Загібалін, Заклевалін, Запевалін і кіраўнік рэдактарскага калектыву генерал Задзяўбалін.

Супрацоўнікі Лепшых спецслужб стварылі сапраўдны твор пра любоў народа да Прэзыдэнта і сапраўдную павучальную гісторыю пра ўмацаваньне прэзыдэнкай бясьпекі. У кнізе расказваецца, як зрабіць бестэрміновым час прэзыдэнскага кіраваньня і сьціснуць да нуля час апазыцыйнага супрацьстаяньня.

Прэзыдэнт, бачучы адданасьць на твары генерала спытаў:

-- Хочаш узначаліць Службу Бясьпекі Прэзыдэнта?

Той кіўнуў.

-- Вось калі пераможам, тады і разгледзім тваё пытаньне. А зараз пачнем рыхтавацца да палёту на Зямную Кулю. На месцы разбярэмся.

Інтэграцыя пазасонечнай цывілізацыі і зямлянаў-беларусаў мела ўсе шанцы на посьпех. Амаль.

Генерал, вытрымаўшы паўзу, далажыў:

-- Перад адлётам Вы мусіце ведаць, што рэйтынг астранаўта з зямлі Вылівахі дасягнуў Вашага. І шмат хто з нашых апазыцыянераў прапануе менавіта Выліваху вылучыць адзіным кандыдатам ад апазыцыі, калі вы адляціце. І ён не раз жартаваў, што лёгка выйграе нашы выбары…

Да таго ж, па нашых зьвестках, Выліваха, як і бацька, як і дзед, адораны Князёўнай папараці. Калі ляцелі да нас, на іх караблі здарылася аварыя, і ўсе ледзь не загінулі. Выліваха не напалоўхаўся, бо закахаўся ў Шчукінскую ўнучку і выратаваў карабель. Так што каб здабыць Князёўну папараці, не трэба рызыкаваць…

Прэзыдэнт пазасонечнай цывілізацыі чамусьці ўсьміхнуўся

-- Настаў час. Падрыхтуйце мне сустрэчу з гэтым зухам!

А калі ўсе выйшлі, уключыў відэамагнітафон. На экране зьмяняліся кадры: вось маленькі хлопчык крычыць у радзільным доме, вось ён робіць першыя крокі, кажа першыя словы па-беларуску. Прэзыдэнт, замілавана гледзячы на выступы Лявонавага ўнука перад грамадзянамі пазасонечнай цывілізацыі, ледзь чутна мармытаў: «Ну, унучак, паглядзім у каго ты ўдаўся: у дзеда, ці ў бацьку…».

Праз некалькі хвілін унук стаяў перад дзедам, усьміхаўся і мовіў:

-- Я прыляцеў за табой! Пара вяртацца дамоў. Нам не хапае сапраўдных беларусаў. Такія як ты мусяць адрадзіць беларусам чалавечую душу!

-- А ці засталіся сярод Вас сапраўдныя габрэі?

-- Амаль не…

-- А бязь іх мы ня зможам вярнуць беларусам чалавечую душу. Прыдзецца шукаць нашчадкаў Пейцаха.

Такога трымценьня ў душы старога Вылівахі не было з часоў першага каханьня. На наступны дзень усе, хто заходзіў да Прэзыдэнта па справах адлёту першыя імгненьні знерухомлівалі ад непазнавальнасьці кіраўніка, так моцна памаладзеў яго твар. Ён праменіў зусім другую невядомую падначаленым душу – беларускую чалавечую душу.