Выбрать главу

Яна прыціснулася да Лявона, калоцячыся ўсім целам, і папрасіла:

-- Пайшлі дамоў, мне страшна! Не палохаў баюся… страшна, што цябе ведзьма прычаруе і ў палюбоўнікі забя

Яны паціху крочылі і расказвалі:

-- У бабульчыным сшытку запісана, што на папараць сыходзіць і ўспыхвае яркім цьветам Перуноў агонь. Гэта і ёсьць папараць-кветка.

-- У купальскую ноч выходзяць на паверхню зачараваныя скарбы, як чырвоныя ці сінія агні - гледзячы з чаго той скарб: з золата ці з срэбра. Вось бы знайсьці!

-- Іх вартуе нячыстая сіла і рознымі прывідамі палохае адважнікаў, якія рызыкуюць падступіцца да іх.

Каля дому сяброўка мацней прыціснулася да Лявона і ён прапанаваў:

-- Ты уначы сасьніш страшнае, напалохаешся і захварэеш, дык лепей не спаць. Пайшлі да мяне, будзем казкі баяць.

Рэшту ночы яны правялі ў пуні на сене. Маці, зачыніўшы за імі дзьверы, пажадала «дабранач» і дадала:

-- Глядзіце мне, не балуйцеся...

Яны ляжалі на кажуху і трымаліся за рукі. Воўна казытала скуру. Водар купальскай ночы і страхі вярэдзілі душы. У Лявонавай галаве бухкала, шалёна віравалі рэшткі расказаў старэйшых хлопцаў пра таямніцы першага спатканьня, а вусны прамаўлялі іншае:

-- Папараць-кветка пранікае ў душу і квітнее там. І пацалункі таго чалавека робяцца пялёсткамі папараці, а пяшчота рук прыжыўляе тыя пялёсткі, і зь іх утвараецца чароўная нябачная кашуля, што бароніць каханьне і выпраменьвае боскае пачуцьцё. Да такога чалавека цягнецца ўсё жывое.

-- Бабуля казала, што папараць-кветку можа знайсьці чалавек чысьціні крынічнай вады, а я - грэшніца. У царкву рэдка хаджу і вось з табою голая...

-- Дык то ж купальская ноч! Сам Бог дазваляе!

-- Які Бог?

-- Пярун!

-- А я другога Бога баюся, пра якога ў царкве святар кажа, што толькі яго трэба любіць болей за ўсіх, а я болей за ўсіх кахаю... цябе!-- Дзяўчына ўздыхнула і дадала:

-- Вось таму і грэшніца.

Яны памаўчалі. Лявон прапанаваў:

-- Думай пра нашых Багоў. Для іх ты ня грэшніца.

І зноў цішыня. Яна вагалася і зноў загаварыла пра папараць:

-- Калі нашы продкі навучыліся кахаць, яны здагадаліся, што папараць-кветка дазваляе знайсьці абраньніцу лёсу і мацуе каханьне.

Зноў прыціхлі ў асалодзе ласкаў воўны і лучнасьці.

-- Сёньня ўсё можна! – Сказаў Лявон.

Ягоная рука выпадкова дакранулася да яе нагі. Дзяўчына ўздрыгнула ўсім целам, пасунулася бліжэй да яго так, што яе нага апынулася на іх сьціснутых далонях. Яе доўгі ўздых абудзіў у яго галаве чароўнага каваля, які пачаў біць молатам з пухавіка па скронях.

Кожны ўдар абдаваў цела жарам, як пара з пячы ў лазьні, і толькі далонь халадзіла пяшчотная аксамітная рука сяброўкі.

-- Ты зьмерзла?! -- здзівіўся Лявон.

-- Ад страху! -- дрыготкім голасам адказала дзяўчына.

І тут жа прыўзьнялася і пацягнулася па вопратку праз яго. Грудзьмі ўперлася ў гарачае і пругкае, жар імгненна палыхнуў па грудзях, і яна застыла.

Потым яе далонь сама асьцярожна легла побач з пругкім і гарачым і ціхенька, быццам баючыся абпячыся, дакранулася... Па пальцах ударылі пульсуючыя заклікі яна сьціснула іх, імкнучыся авалодаць іх моцаю, увабраць яе ў далонь, а потым падпарадкавацца іх рытму.

Лявон ад дотыку мяккага і пяшчотнага, ня змог стрымаць таго, што рвалася зь яго. Салодкая сутарга скруціла цела, знутры вырваўся боль, пакінуўшы душы слодыч і срэбраныя кроплі арасілі яе грудзі, апалі на яго ногі, воўну. Іх разам з пуняй ўцягваў у сябе, круціў зорны вір чароўнага неба, уладаром якога гэтай ноччу быў Іван Купала.

Абодва поўніліся сорамам, пяшчотай і палёгкай. Яна дакранулася да яго вуснаў сваімі і так прашаптала:

-- Як мне хораша с табою, я такая шчасьлівая!

-- Ляцець бы так вечна! -- Адказаў Лявон.

Зямная цяга саступіла іх узаемнаму поцягу, і Лявон прашаптаў:

-- А можа, зоркі і ёсць тое срэбра, што выйшла з-пад зямлі ў купальскую ноч і Бог Хапун узьнес яго на неба, а Пярун асьвяціў? І мы дарэмна шукаем клады… Відаць, трэба жыць, узьняўшы галаву да неба, і тады не толькі клады зямныя і з нябёсаў набудзеш, але і зорку лёсавызначальную…

– А можа нешта не тое робіцца на нашай зямлі, і чароўныя кветкі-папараці пакінулі нас і там цвітуць, а для нас бачны зоркамі…

-- Чаму пакінулі?

-- Яны, відаць, лічаць, што мы не здольныя зьберагчы іх…

-- Эх! Даляцець бы да зорак ды спытацца, чаму ім дрэнна...

-- А калі б я даляцеў, сабраў бы табе букет зорнай папараці!

-- А як даляціш? Крылаў жа няма...

-- Можна даляцець! Чуў я пра нашага зямляка, які стварыў такую кулю – ракету! Даляцеў бы, сабраў табе кветак, каб у вачах тваіх іх кожнае імгненьне зорачкамі шчасьця бачыць!