Царовы слугі рассунулі акрываўленыя ногі дачкі, абхапілі яе азадак і павярнулі да ўладара. Цар пагрозліва спытаў Лявона:
-- Што выбіраеш? Ці сам згвалціш дачку і тады вас адпусцім, ці яе згвалцім на тваіх вачах, а потым яе заб'ем, а табе жыцьцё пакінем. Але рукі і ногі табе адрэжам, каб рукі на сябе не наклаў і са званіцы не ськінуўся…
І зноў рогат скалануў паветра, грукнуў у званы, а замест звону адтуль крумкачы разам крумкнулі і не с купалоў паляцелі, як звычайна – напалохана, а наадварот лятуць і лятуць у царкву, набіліся пад купал і чорнай кружэлкай харавод свой чорны круцяць, здабычу чакаючы.
-- Мяне забі! – Раве Лявон. – Можаш на кавалкі мяне рэзаць, гвалціць адначасова, а дачку адпусьці!
Грозны зіхаціць ад шчасьця, а рукі задрыжелі і кажа:
-- Гэтага яшчэ не было! Дзякуй табе за падказку… І шаблю выцягвае Мы яе будзем гвалціць тваім х… і цябе рэзаць адначасова, і сольлю раны пасыпаць.
Цар, як звер у клетцы, гойсаў па царкве, рычэў, пакутуючы ад выбару,што лепей яго душы перажыць: ці як бацька дачку будзе гвалціць, ці…
Закрычаў:
-- Ну што не хочаш яе гвалціць?! – Закрычаў цар – Не??? Тады навошта табе наперадзі х…?
І шабляй адсек Лявонаву мужчынскую моц падхапіў яе і кінуўся да дачкі, злосна прыгаворваючы:
-- Будзеш! Усё роўна згвалціш дачку! Мае загады ўсе выконвалі! І людзі і сланы. Я забіў свайго сына і стаў самым моцным чалавекам, бо забіў у сабе бацьку. Ты хочаш перамагчы мяне? Забі дачку! Калі не можаш згвалціць…Але такога не будзе… Вы, беларусы, слабыя людзі…
Па царскай руцэ цякла кроў. Па паветры цёк Лявонаў крык і стогн ягонай дачкі і рэзаў паветра цароў вар’яцкі рогатам і ўсё разам паскарала крумкачову кружёлку пад купаламі. Крумкачова віхура ўцягвала нелюдзцтва і скіроўвала яго нябёсам на Боскі суд.
І Бог пашкадаваў Лявона: ахінуў цемраю і цішынёй і забраў сьвядомасьць.
У пакоі больніцы стала так ціха, што Лявонава сапеньне здавалася грамавым.
Перад стажорамі карціна зьмянілася.
Па лясной дарозе служкі Івана Грознага вядуць палонных. Кавалкі падранай тканіны зьвісаюць па целе. Вяроўкі зьвязваюць шыі. Лявонава цела трэцца аб зямлю. Ён бачыць хістаючуюся спіну дачкі і вяроўку праз плячо, якую яна трымае. Вяроўка цягнецца да яго грудзей і дачка цягне яго па дарозе. Вяроўка то нацягваееца, то правісае. Па целе бье зямля, але яе ўдары не так пакутлівы, як раны ад адсечаных рук і ног.
Ён глянуў уніз. З пад яго выпаўзалі тоўстыя карэнні дрэў. Яны, як рэбры зямной кулі, выпіралі з пад зямлі і білі па яго тулаву, быццам хацелі спыніць, пакінуць у сябе. Кожны удар выбухам болю падкідваў цела над карэньнем. Лявон прызвычаіўся і пасьпяваў наталіцца імгненьнем палёта, калі боль крыху сьцішваўся. Пасьля кожнага удара ён імкнуўся схапіць вяроўку, каб паслабіць удар, і з адчаем пазіраў на свае акрываўленыя плечы без рук. Пасьля наступнага удара хацеў ускочыць на ногі, але замест іх позірк асекся на ніжнім абрубку цела.
--Дачушка! Забі мяне! – узвыў Лявон. Дачка кінулася да яго, падхапіла на рукі, як немаўлятка, пацалавала ў лоб і суцішыла:
-- Усё будзе добра, тата. Трэба жыць!
Ахоўнікі кінуліся да дачкі, вырвалі цела і кінулі на зямлю. Галава стукнулася аб корань і Лявон страціў прытомнасьць.
Ачуняў ад цурчаньня вады па вуху. Захопнікі заганялі палонных у раку, каб перайсьці яе. Яго галава цягнулася за дачкой па мокраму жвіру і вада імкнулася забрацца ў рот, нос, а ён, глытнуўшы некалькі разоў, сплёўваў яе, керхаў. Дачка павярнулася, укленчыла, працягнула рукі, і бліскавіцей мільганула шабля, і адсечаныя далоні ўпалі перад яго вачыма. Кроў пырснула яму на твар, і чырвань заліла вочы. На вуха націснуў бот, рот запоўніў мокры жвір, а сэрца выбухнула ад ненавісьці, запоўніўшы увесь сьвет шкадаваньнем да дачкі і прагай помсты… Яе ціхі плач зьліваўся з цурчаньнем вады. Яе кроў танюткімі ручаінкамі ўлівалася ў раку. А іхны боль уносіла рака ў схованкі памяці.
Стажоры глядзелі, як з ракі на круты бераг выходзяць палонныя. Напрыканцы калоны дзяўчына цягне абрубак цела, вяроўкай, апярэзанай вакол пояса, яно тургаецца, удараючыся аб карэньні дрэў і падскоквае быццам мячык і з рота ад кожнага удара выліваецца чырвоная вада. Захопнікі лупцуюць палонных, падганяючы: «Хутчэй! Хутчэй!»
На самым версе абрыву галоўны падбег да дзяўчыны і з крыкам: «Яна нас затрымлівае!» Тыцнуў канцом шаблі ў яе грудзі, ботам пхнуў яе з абрыва і паляцелі ў ваду бацька і дачка, зьвязаныя вяроўкай, пакутамі і смерцьцю.