Выбрать главу

Маладзенькая стажорка загаласіла і выбегла з пакоя.

Доктар тлумачыў:

-- Пасьля гэтага пацыент будзе сам імкнуцца забыць катаваньне, як кашмарны сон. Забыць і ўсё, што было ў той час.

Лявон, адыходзячы ад болю, адчуў, што яго за плечы тузаюць. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў твар маці. А ў галаве гучаў голас прафесара:

Пасля апрацоўкі аб'екта праводзім праверачныя тэсты. Адзін з іх – дэмакратычнае галасаваньне. Глядзіце:

Лявон ачуняў. Маці убачыла, што Лявон раскрыў вочы і ўклала яму ў руку нейкую паперку, узняла над ім выбарную урну і прапанавала:

-- Прагаласуй, сынок, за прэзыдэнта, бо калі не прагаласуеш, мяне звольняць!

-- Навошта табе гэта трэба, маці?! – падхапіўся з ложка Выліваха. -- Ты ніколі, нічога не палохалася! Што здарылася?

-- Галасуй і не пытай, любы! Павер -- так нам усім будзе лепш.

Прафесар зьмясціў Лявона щ эпізод “ВЫБОРЫ В БОЛЬНИЦЕ СКОРОЙ ПОМОЩИ” часоў Першага Прэзыдэнта:

“В воскресенье 29 октября в больничную столовую во время завтрака впорхнула активистка выборов в белом халате: “Больные, разойдитесь, пожалуйста, по палатам. Сейчас будет голосовать. В палату пришла лечащий врач с урной и начала уговаривать, буквально умолять: “Ну проголосуйте, ну, пожалуйста, ну что вам стоит” В нашу палату заходили просить 7 раз! Сказали, что им спустили план по 100%-му голосованию.”

Лявон упарціўся:

-- Я цябе не пазнаю, маці! Які план?! Ты што захварэла?

-- Не, сынок, я здарова, але калі не прагаласуеш, мяне больш не пабачыш. Такі наш лёс. А тады я не змагу цябе вылечыць, як калісьці бацьку.

Лявонава рука насуперак яго волі пацягнулася да ўрны.

Прафесар задаволена глядзеў на стажораў.

Уначы Лявон ачуняў і перапісаў са сканера УКАЗ:

О СОЗДАНИИ

ВСЕНАРОДНОЙ ВЕРЫ-НАДЕЖДЫ-ЛЮБВИ!

Разработать новую государственную идеологию на основе:

а. Абсолютной веры Найвернейшему Президенту,

бэ. Беспредельной преданности Найпреданнейшему Президенту,

вэ. Беззаветной любви к Найлюбимейшему Президенту,

гэ. Восторженного ожидания сотворения чуда Найчудеснейшим Президентом,

жэ. Неподдельного восхищения Превосходным Президентом,

зэ. Слезного умиления Наймилейшим Президентом,

и. Сочувствия нежной жалости Многострадальному Президенту,

Всему народу стать воплощением

Всенародной Веры! Надежды! Любви!

Раніцай, калі Выліваха яшчэ спаў, да яго ў палату зайшлі. Прафесар прачытаў запісанае і ўзрадваўся:

-- Дзейнічае! Вы толькі паглядзіце, як дзейнічае! Але, відаць, пацыент звар'яцеў. Ён уяўляе сябе Прэзідэнтам! Указы піша! Як шызафрэнік і параноік адначасова!

Усе пачалі чытаць указы і зарагаталі.

На шум зайшоў псіхіатр. Прачытаў напісанае і сур'ёзна сказаў:

-- Я б не сьпяшаўся з высновамі. Усё, што тут напісана нейкім чынам дайшло да самых вярхоў... Прачытайце ўказы ў сёняшніх газэтах. І псыхіятр даў прафесару галоўную газэту. Тот прачытаў і спалатнеў. Псыхіатр падаў яму дакумэнт:

-- Распоряжение Совета Безопасности о переводе поциента в наше отделение.

Вось распараджэньне Савета Бясьпекі аб пераводзе абьекта ў наша аддзяленьне.

Па інструкцыі перадача пацыента з аднаго аддзяленьня ў другое праводзілася пасьля выціраньня ўсёй інфармацыі зь ягоных мазгоў.

Уначы ён не змог заснуць. Разважаў і вагаўся. Хвалявалі пытаньні: чаму беларусы такія дзіўныя? Што зь імі адбылося? Ці змагу я зразумець нашчадкаў?

Можа, трэба стаць такімі, як яны, і тады адказы прыдуць самі? Можа, трэба добраахвотна ачысьціць свае мазгі ад мінулага, і тады стане ўсё зразумела? Але ці атрымаецца вярнуцца? Выліваха ўзгадваў тыя моманты ў жыцьці, калі ён быў крыху іншым: падчас каханьня і яго зьнікненьня. “Тут, відаць, будзе нешта падобнае”,-- разважаў Выліваха, -- а вярнуцца да самога сябе, можа, Бог дапаможа. І Выліваха, як калісьці яго бацька ў гасьцях Сьмерці, вырашыў рызыкнуць -- згуляць. Гуляючы са Сьмерцю, бацька сьцібрыў з дошкі шахматную фігуру. Лявон вагаўся: ці скрасьці з дошкі жыцьця сваю фігуру, падмяніць яе – на сябе іншага. Выліваха прадчуваў, што гэта дапаможа знайсьці сакрэт моцы ідалаў, іх слабое месца і замаскіраваць сябе, дапаможа зразумець і сучасных беларусаў і знайсьці сярод іх паплечнікаў для барацьбы. Але ж страшна...

Урэшце Выліваха згадзіўся і заявіў прафесару:

-- Я гатовы да санацыі.

-- Тады пачнем. – Дзелавіта сказаў прафесар і падключыў да Лявонавай галавы электроды. Бачучы Лявонава хваляваньне, суцішыў:

-- Не дрыжы ты, як асінавы ліст! Электроды дрэнна замацуюцца і тады мажлівы апёк мазгоў… Чаго палохаешся? Будзеш такім, як усе. Мы табе з галавы толькі сьмецьце прыбярэм, лішнюю памяць, непатрэбную любоў, вольналюбства. Станеш сапраўдным беларусам. Ну пабаліць галава некоторы час… абатрэшся з нашымі людзьмі і боль пройдзе. А потым стандартны курс рэабілітацыі пройдзеш