Выбрать главу

-- Які стандартны курс?

-- Гістарычны курс маладога савецкага байца.

А вось пачытай. – І прафесар даў Лявону аркушы з надрукаваным тэкстам, дзе апісваўся прагрэс чалавецтва з 1917 пад кіраўніцтвам кампартыі.

Скончыўшы чытаць, Лявон аддаў аркушы прафесару і адзначыў:

-- Трызненьні нейкія… Няўжо гэта праўда?

-- Час пакажа, а для твайго выжываньня гэта не толькі праўда, а і ісьціна.

Слухаючы прафесара, Лявон засынаў. Электроды, патрэскваючы, упрысківалі ў Лявонавы мазгі электраімпульсы і тыя сноўдалі па зьвілінах, вышчыкваючы залішнюю інфармацыю і, складваючы яе ў заплечнікі, каб утылізаваць яе на інфармацыйным сьметніку электроннай Мамы. На вызваленае ў мазгах месца клаліся адмысловыя яйки-словы пра сучасную гісторыю. Нараджаўся чарговы Новы беларус.

Пасьля сеансу прафесар спытаў:

-- Як пачуваецесь?

-- Галава баліць і сэрца.

-- Нічога, пройдзе. Як пасля пратэзаваньня зубоў. Табе душу выдралі, як гнілы зуб, а новую -- ўставілі, сталёвую душу савецкага чалавека. Ад старой пакінулі здольнасці чытаць у мазгах ідалаў і ўспаміны пра кожнае імгненне ўкрыжавання. Яскравыя ўспаміны. Яны табе -- як бізун над душой, на той выпадак, калі старое адродзіцца. А зараз пайшлі на іспыты.

На медкамісіі доктар спытаў:

-- Пра што думаеш?

-- Пра тое, як мага хутчэй атрымаць даведку на думаньне!

Імгненна адказаў Лявон.

-- Папаўся – Узбуджана паціраючы рукі ўсклікнуў доктар. – Спачатку трэба даведку атрымаць, а потым «пякучае жаданьне» адчуваць!

Лявон спалатнеў. А прафесар накінуўся на доктара:

-- Што ты здзекуешся з чалавека? Садыст. На гэтае жаданне даведка не патрэбна.

Лявон пранікся павагаю да прафесара, а доктар не здаваўся:

-- Мы мусім правесьці зь ім апошні тэст. «Гуканьне вясны». Паглядзім… на што яго душа адгукнецца…

Лявона паклалі на ложак. На галаву надзелі электроды і далі нешта выпіць. Лявон змагаўся са сном але не ўстояў. Апошняе, што пачуў, былі словы доктара: «Пераносім яго ў вясну 1986-га…»

Лявон апынуўся на мосьце над Нямігаю сярод узбуджаных дзяцюкоў. Пад імі на беразе юнакі і дзяўчаты ў прыгожых народных строях танчылі.

Аднекуль чуўся голас доктара:

-- Мы зьмяшчаем аб'ект у экстрэмальную сітуацыю, дзе ён мусіць зрабіць выбар. А мы на аснове яго выбара аценім яго характар. Паслухайце апісанне сытуацыі па пратаколах пракуратуры:

-- 20 красавік 1986 года. Паказаньні Андрэя Скітаева:

“Около 11.00 приехали наши ребята. Мы пошли к реке, где должен был происходить древний обряд “Гуканне вясны” Нас собралось человек 30, в основном девочки.

Мы начали петь белорусские обрядовые песни, водить хороводы… Тут я заметил, что на склоне у реки выстроились незнакомые парни, человек 70.

Мы водили хоровод. В центре стоял Минко Виктор с бумажной птицей в руках. В середину хоровода пробился незнакомый парень и сорвал с Виктора ленточку с белорусским орнаментом, потом вырвал из его рук птицу. Подбежали еще несколько парней. Виктора толкнули в толпу и там сразу начали бить.

Одновременно остальные парни начали сдирать у всех с голов ленточки, топтать ногами национальный орнамент… Многие из нападавших были пьяны, матерились.

Потом все пошли наверх, а я остался. Видел, как рвали нашу бумажную птицу – символ весны”.

Лявон немаведама як апынуўся сярод дзетак, струшчэліў нагамі папяровага птаха, уціскваў яго ашмёткі ў бруд і брудна лаяўся, абураючыся сам на сябе, і не мог спыніцца.

А доктар чытаў далей дакументы:

Наташа Белоокая:

”Мы спросили у них, что это значит, почему нас бьют, особенно мальчишек. Они говорили, что пришли из Афганистана, их собрали специально в горкоме комсомола для борьбы с фашистами, которые в этот день должны были отмечать день рождения Гитлера. Им сказали, что вначале молодежь будет петь белорусские песни, а потом кричать лозунги…

Мы стали объяснять, что мы не фашисты, а из художественной школы, что мы сюда приглашены. Это мы говорили на белорусском языке. “Говорите на русском, по-человечески давайте! – кричали они. – Еще одно слово на белорусском – и по реке поплывете!”

Лявон разам з аўганцамі ўзьняўся на мост і пільна глядзеў на дзяўчынку, якая ўкленчыўшы, моўчкі зьбірала скамячаныя стужкі. Яна зірнула ў Лявонавы вочы. Вельмі знаёмыя вочы глядзелі на яго без дакора. Толькі спачуваньне і пытаньне ўточвалі яны ў Лявонаву душу і ён пазнаў дзяўчынку, самлеў і ухапіўся за парэнчы.