Лявон ачуняў у ложку пад абыякавы голас, які дачытываў дакументы:
Из Прокуратуры БССР:
“…Установлено, что, пользуясь бесконтрольностью со стороны устроителей выставки и руководства школы, группа учащихся самостоятельно вышла на набережную реки Свислочь и начала водить хороводы, исполнять старинные белорусские песни о весне. В это время туда по собственной инициативе подошли бывшие воины ограниченного контингента советских войск в Афганистане для охраны общественного порядка. Увидев в руках учащихся деревянный крест и, изготовленный из грязного ватмана макет птицы, и, полагая, что молодежь отмечает день рождения Гитлера, они потребовали убрать указанную символику. Получив отказ, бывшие военнослужащие отняли крест и макет птицы, при этом во время потасовки некоторым учащимся были причинены ушибы”.
Доктар дачытаваў дакументы:
«Никто из избитых учеников не стал творцом, хотя все они подавали надежды».
Кіраўнік камісіі заключыў:
-- Годзен для страявой службы. Можаш прымаць прысягу.
Лявон нечакана для сябе раўкнуў:
-- Служу прэзыдэнту і ацечэству!
– І паставіў на Лявонавы паперы пячатку.
Кіраўнік камісіі паставіў пячатку.
У новай палаце, Выліваха агледзеўся. Гэта была двухпакаёўка са стандартнаю мэбляю. Псыхіятр ветліва спытаў:
-- Дарэчы, вы ў які ГОП уваходзіце?
Выліваха аўтаматычна адказаў:
-- Зьяўляюся сябрам аргкамітэта па стварэнню ГОП-ОП -- Государственного Общества Поддержки Обещаний Президента.
Сказаў і зьдзівіўся, бо не ведаў, што гэта такое.
Урач засьмяяўся:
-- Мы вам усю памяць выцерлі, зато нешта напісалі. Сьвята месца пуста не бывае! Напісалі самы неабходны мінімум, каб вы змаглі адаптавацца ў сучасным грамадстве. Скажам так джэнтельменскі набор сучаснага беларуса. Напрыклад, калі вас забяруць у міліцыю, так вы мусіце мовіць, як сучасны чалавек. Інакш упякуць у псіхушку і мы вас не знойдзем. І размаўляць вы зможаце на двух мовах: роднай і дзяржаўнай -- прэзыдэнскай трасянцы.
Лявон пагадзіўся, што гэта правільна і спытаў:
-- А вы сябра якога ГОП-а?
-- Адразу некалькіх. Але найперш Государственного Общества Поддержки всех Заведующих Верой в Завтрашний День -- ГОП-в-ЗавЗаД! Там кожны начальнік мусіць быць.
-- Салідна! -- ацаніў Выліваха.—І хто гэты ГОП прыдумаў?
-- Усё пачалося з навагодняга выступу яшчэ Першага Прэзідэнта:
“Давайте жить надеждой и оптимизмом. Давайте будем строителями этого оптимизма”.
Хутка стварылі Государственное Общество Строителей Оптимизма -- ГосСтройОпт Дарэчы, цябе мы туды запісалі. Так што не вешай нос. А заўтра ў нас будзе сур'ёзная размова аб тваёй будучыні.
Лявон спытаў:
-- Каб сурьёзна размаўляць, я мушу ведаць хаця б, дзе знаходжуся.
-- Гэта «Центр по Созданию і Поддержке Народной Любви к Президенту». Раней нацыяналісты тут вучылі гімназістаў любіць зьнікшую, віртуальную Радзіму. Гэткую беларускую атланціду.
Яшчэ раней тут месьцілася партшкола. У ёй рыхтавалі інструктароў па прывіцьцю любові да камунізма і яго важдзей. А таксама да народаў, якія таксама любяць камунізм. Гэтыя народы называлі брацкімі.
Цяпер у нас галоўны – Прэзыдэнт і галоўная любоў у душах мусіць быць да яго.
Прафесар пайшоў. Выліваха застаўся адзін і чытаў: “СТВАРАЕЦЦА ПРЭЗІДЭНЦКІ РУХ. “Советская Белоруссия” паведаміла пра ўтварэньне ініцыятыўнай групы “Комитета по поддержке президента”. Мяркуецца стварыць такія “комитеты” па ўсёй Беларусі. Афіцыйна ў якасьці ініцыятараў выступаюць вэтэранскія арганізацыі”
У другім пакоі стаяў пісьмовы стол з кампутарам.
Лявон дзівіўся зьменам. У пакой папрасіла дазволу зайсьці медсястра: «Трэба прыбраць і выцерці пыл». Сымпатычная дзяўчына глядзела на Лявона, як на суперзорку. Ён пацікавіўся чаму? Яна расказала:
-- Прэзыдэнт выдаў указы, якія цалкам супалі з вашымі. Вас спачатку палічылі за віжа, а потым перавялі ў інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, у аддзел паранармальных зьяў. А прафесара, які назваў вас вар'ятам, ужо зьнялі з пасады і разам з групай урачоў, якія рагаталі з вашых і адпаведна прэзыдэнскіх указаў, паставілі ў “крыжы” -- за абразу Прэзыдэнтавых думак і пачалі “карміць”, як калісьці вас...
Выліваха зморшчыўся, успомніў свае турэмныя пакуты, і пашкадаваў урачоў:
-- І як гэта Бог церпіць такое паскудства? Чалавек -- ён жа Божы твор, і нікому не дадзена так зьдзекавацца зь яго.
Дзяўчына засьмяялася:
-- Ды які там зьдзек?! Яны, як толькі пачалі хлябтаць дзярмо, адразу закрычалі: “Спасибо горячо любимому Президенту за то, что можем хлебать своё г…!”, “Президент позволь нам одно! Хлебать твоё найчистейшее г…!”.