-- Яны, мусіць паварьяцелі!
-- Ды не!-- адказала дзяўчына. -- Яны выступілі с “обращением к интеллигенции страны” создать: Государственное Общество Поддержки Президентских ДерьмоХлёбов --ГосГОП-П-ДерьмоХлёб. Іх тут жа вызвалілі з турмы, далі дом каля палаца Прэзыдэнта і цэлы штат супрацоўнікаў. Бо, каб запісацца ў прэзыдэнцкія дзерьмахлёбы, выстраілася вялізная чарга.
-- Няўжо так многа? -- зьдзівіўся Лявон.
-- Ды не! Проста на ўсіх не хапае, і яны ў чарзе чакаюць. Каб трапіць у ГосГОП-П-ДерьмоХлёб кожны мусіў падпісаць заяву з асуджэннем апазыцыйнага гноя і клятву ніколі ў яго не ўступаць і не дазволіць апазіцыі уцягнуць сябе ў іх гной.
А загадчыкам нашага эксперыментальнага цэнтра зрабілі псіхіятра, які вас перавёў да сябе. І дзермахлёбы сталі нашымі канкурэнтамі. Наш цяперашні загадчык -- псіхіятр і былы загадчык, які стаў Галоўным Гаўнаедам, даказваюць у адміністрацыі Прэзыдэнта, чыя праца важнейшая, каму больш грошай трэба выдзяляць! А пра вас ходзяць чуткі, што Вы “прадказальнік”, якога паслаў прэзыдэнту Бог і бароніць. Бо ў крыжы Вы захлынуліся але не памерлі. І наш шэф хоча зрабіць на Вас карьеру.
Лявон узгадаў свае праэкты апошніх указаў і дэкрэтаў, якія пісаў для стварэньня адкрытага грамадзтва, шчырых думак і пачуцьцяў. Яму карціла паглядзець, як усё гэта ажыцьцяўляецца і ён спытаў:
-- А ці можна зараз паехаць да прэзыдэнскага палаца паглядзець на гэтую чаргу?
-- Вам выходзіць на вуліцу забаронена, але на тое і перашкоды, каб іх абмінаць. Пайшлі! Яны вылезлі праз вакно з падвала, што выходзіла на стадыён Дынама.
Іх Цэнтр быў недалёка ад прэзыдэнцкага палаца.
Лявон і медсястра крочылі па галоўным прасьпекце да палаца, праходзячы па вуліцы праз дзьверы. Ходнікі праз кожных некалькі дзесяткаў метраў былі перагароджаны плотам, утвораным з дзьвярэй. І прайсьці наперад можна было толькі праз дзьвераплот. Адчыняючы чарговую, яна працягвала кантралёру дзьве дазваляльныя паперкі і яны праходзілі. На паперках былі знаёмые надпісы ФикМыЧу, ГосКомРазМова…
-- Іх ўтварылі пасьля пратэстаў апазыцыі і міжнароднай грамадзкасьці за тое, што на вуліцах краіны міліцыянты затрымлівалі тых, хто размаўляў на беларускай мове, зьбівалі ці саджалі ў пастарунак. – Тлумачыла дзяўчына. -- З таго часу ўтварылі «Госкомитет по Разрешению Разговоров на Мове» і пачалі жадаючым выдаваць даведкі. Даўшы даведку, чалавека фіксавалі, як патэнцыйнага апазыцыянера. Простыя людзі за даведкамі нікуды не пойдуць і адпаведна размаўляць на мове ня змогуць.
Да таго ж беларускамоўным дазволілі хадзіць па вуліцы і без даведак, але праз свае дзьверы. Іх зрабілі, зьняўшы пярэднія сьценкі з будак для сабак, з круглымі дзіркамі. Палкоўнік Задзюралін прыдумаў вакол дзірак намаляваць дзяржаўны герб. “Чтобы националисты проникали в самую суть государственной политики!” – Тлумачыў Задзюралін Лепшаму. І вось, ідучы па вуліцы, апазыцыянеры раз-пораз білі паклоны гярбу, прагіналіся, укленчвалі і па-сабачаму пралазілі праз яго сярэдзіну. А пакуль чалавек пралазіў праз дзірку, з рэпрадуктараў ў дзірцы трансляваўся дзяржаўны гімн, акаляючы беларускую душу. Па-сабачы беларускамоўныя апазыцыянеры былі змушаны хадзіць па прасьпекце і центральных вуліцах. А на ўскраінах ім можна хадзіць як і раней, выпрастаўшыся. Ім нават месца для мітынгаў і сходаў прызначылі на былым балоце – месцы для выгула сабак.
-- І што ўсе так ходзяць?
-- Не. Падзяліліся. Тыя, хто мог у любую дзірку пралезьці, ходзяць і ў укленчваюць. А тыя, што гонар маюць, у цэнтр не імкнуцца. Хто замежныя гранты мае, там асобныя расходы піша на праход у даляравыя дзьверы.
-- Што гэта?
-- Праход за грошы, называецца “зялёная вуліца”, там за даляры дзверы заўжды адкрыты…
Рускія фашысты дзіркі для беларускамоўных пастаянна пэцкаюць дзёгцем і лязо ўторкваюць па краях дзіркі… ўлады глядзяць на гэта скрозь пальцы.
Толькі цяпер Лявон зразумеў, чаму па ходніках ішлі рэдкія прахожыя, нахіляючыся перад кожнай дзіркай, каб пралезьці, а высокія мужчыны дзеля гэтага мусілі ўкленчыць. Дагэтуль ён думаў, што гэта ці інваліды, ці вар'яты, альбо фанаты фізкультуры.
-- А дзе набралі столькі дзьвярэй? І чаму на некаторых эмблема хлопчыка, што сікае?
Спытаў Лявон, а сабе падумаў: «Калі пісаў праэкт указа з прэзыдэнцкіх мазгоў пра ўсталяваньне на ходніках дзьвярэй, думаў, што іх вытворчасць будуць доўга наладжваць і ўрэшце кінуць дурную справу».