Выбрать главу

Дзяўчына тлумачыла:

-- Дзверы здымалі з усіх прыбіральняў і апасля правяралі кожную кватэру. Грамадзяне па графіку прыносілі дзверы прыбіральняў, іх і ўсталёўвалі на вуліцы насупраць іх дамоў. Чынавенства адны дзверы з прыбіральні прывозіла на праспект, другія выстаўляла насупраць дома. Глядзі якія яны прыгожыя!

-- Як гэта адны, другія?

Спытаў Лявон.

-- Чынавенства ўсталявала ў сваіх прыбіральнях падвойныя дзверы, бо калі трэба было нешта сакрэтна абмеркаваць з калегам ці нават з апазіцыянерам, тады яны закрываліся ў прыбіральні ды яшчэ раз-пораз спускалі ваду, каб іх не падслухалі.

-- А чаму ўвогулле дзьверы з прыбіральняў здымалі?

Спытаў Лявон.

-- Гэты доўгая гісторыя. Першы Прэзідэнт усталёўваў дыктатарскі рэжым, знішчаючы грамадзянскую супольнасць. Калі ён знік, Захад ціснуў на Лепшага, каб той змяніў курс і будаваў адкрытае грамадства. Пры Першым Прэзідэнце вяршыняй адкрытасці лічылася, калі людзям даводзяць пра законы. Вось загаловак газеты «Звязда» за 1.10.2002 са слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Юлія Кашынскага:

«Лепшы доказ адкрытасци дзяржавы – свабодны доступ да яе прававых актаў”

-- Адкуль ведаеш?

-- Па гісторыі вучыла. Была ў школе выдатніцай.

Калі Захад даціснуў Лепшага, наладзіўшы яму блакаду, той зрабіў проста. Паабяцаў Захаду пачаць будаваць адкрытае грамадства, але паступова. Першым крокам вынес на рэферэндур пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы будаўніцтва адкрытага грамадства метадам адкрытых дзвярэй?» Агітацыя была простай. Калі «ДА» тады Захад выдзеліць крэдыты на вытворчасць дзвярэй. 101% прагаласавалі станоўча. 100% -- гэта ўсе выбаршчыкі, а 1% гэта голас Лепшага.

Грошы атрымалі, але пусьцілі іх на павялічэньне паліцыі. І пачалася кампанія па фармаванні «Адкрытага грамадства» на першым этапе -- адкрыццём дзвярэй. Усе дзверы ў кватэрах жыхары змушаны былі пакідаць адкрытымі і каля кожнай спецслужбы выстаўлялі наглядчыка. Людзей агітавалі і тым, што міжнародныя тэрарысты апанавалі краіну і рыхтуюць напады на кватэры, бо ўзровень жыцця ў краіне самы высокі ў свеце, вось тэрарысты-жабракі з Заходніх жабрацкіх краін і збіраюцца помсціць.

-- А што апазыцыя? – Спытаў Лявон.

-- Спрабавалі пратэставаць. Але людзям давялі, што апазіцыянеры хочуць, каб дзверы на вуліцах не адкрываліся і тады ніхто і нікуды не змог бы дайсці. Жыццё б спынілася. А каб наладзіць вытворчасць новых дзвярэй на кожнага збіраліся ўвесці дзвярны падатак. Тады люді пазрывалі ў апазіцыянераў дзверы і выставілі на ходнікі. І пайшло…

Гэта была народная дзьверавая рэвалюцыя.

Каля дзвярэй на вуліцах усталявалі кантрольна-прапускныя пункты і блокпасты, каб зачыняць дзверы апазіцыянерам, якія турацца на шэсьці-мітынгі.

Цвярозым жыхарам спачатку было няёмка з адкрытымі дзвярыма. Але па тэлевізару кожны дзень паведамлялі, што больш не рабуюць кватэры і тады дзверы ў кватэры пачалі здымаць і выносіць на вуліцу і там усталёўваць. Апошнія песымісты здаліся пасля таго, як наглядчыкам даручылі выганяць з кватэраў пуцінскіх мух і дурные намеры, не прапускаць палюбоўніц і каханкаў.

Лявон, заціснуўшы сабе рот, скурчыўся і прасіпеў:

-- Мне даведку на смех... – Дзяўчына імгненна выпісала. Лявон зарагатаў. Калі сьцішыўся, патлумачыў:

-- Я ў захапленьні ад Вас! Такое прыдумаць! Ганаруся гумарам нашчадкаў!

Яна абурана зірнула на Лявона:

-- Гэта ж здзек над людзьмі! – І дакорліва дадала: -- А ты смяешся…

-- Які здзек?! Самі здымалі дзверы, самі выносілі і ўсталёўвалі…

Дзяўчына задумалася і працягвала расказ.

-- Калі наблізілася зіма, апазіцыя ўсчала лямант аб парушэнні правоў чалавека на цёплае жытло, праваабарончы вэрхал узняўся на Захадзе. Апазіцыя даводзіла, што былыя рабаўнікі кватэр падаліся ў няглядчыкі і, калі ўсе жыхары заходзяць з дому, дамушнікі крадуць маёмасць. Але ўлады супакоілі народ, давёўшы, што тыя, у каго нешта скралі, самі вінны, бо тое – скрадзенае не магло быць нажыта сумленна. Бо сумленная праца не дае мажлівасці набыць тое, што можна скрасці. Але незадавальненне расло.

І тады напярэдадні ацяпляльнага сезону Лепшы хуценька арганізаваў рэферэндур За закрыццё грамадства і пераканаўча перамог у рэферэндуме. Усе партыі і грамадскія аб'яднанні закрылі, апазіцыянераў таксама закрылі – пасадзілі ў турму. Але каб не сарваць працэс будаўніцтва «Адкрытага грамадства» і залагодзіць Захад, у кожную кватэру паставілі электроннага даглядчыка. Народ адзінагалосна падтрымаў. Усталявалі. Плацілі за электравіжа вядома ж самі грамадзяне, як і за лічыльнікі вады і чыстага паветра ў фортках.