З рэпрадуктараў гучаў голас Першага Прэзідэнта:
“Сегодня палец не проткнеш на проспектах Минска, невозможно проехать – иномарка на иномарке. Бедный народ белорусский! Бедные, нищие минчане! Так вот этих всех номера записывайте, приглашайте, и пусть помогают… Пожертвования со стороны всех, кто сегодня ходит, ползает, ездит на иномарках”.
Дзяўчына патлумачыла, што ідзе кампанія па выкананню чарговага запавету Першага Прэзідэнта.
Адразу пасля выступу рух на праспекце спынілі, запаліўшы на ўсіх светлафорах чырвонае святло і тысячы даішнікаў пабеглі паміж машынамі, перапісваючы нумары машын.
Але не гэта зьдзівіла Лявона. Побач з даляравымі дзвярыма праз найбольш шырокія шпарка крочылі асобы, якія ўвогульле нічога не давалі кантралёру. Над гэтымі дзьвярыма быў тэкст: «депутат парламента, представитель президента по Минску и Минской области А.Шпилевский:
«Теперь моя точка зрения будет совпадать с мнением главы государства. Если бы я придерживался иных взглядов, не было бы смысла приниматься за эту работу. Но, согласившись занять эту должность, я принимаю существующие правила игры. Так что, если у вас впредь будет необходимость ознакомиться с моей позицией по тому или иному вопросу, знайте – она совпадает с позицией главы государства. А с позицией главы государства можно ознакомиться в пресс-службе президента»
-- Няўжо беларускамоўныя задаволены такім сабачым станам?
Спытаў Лявон.
-- Ды не -- па-рознаму пратэстуюць.
Маладыя хлопцы з апазіцыі раз-пораз па начах такімі дзіркамі забіваюць усе дзьверы і тады, тыя хто спяшаецца і можа ісці праз нармальные дзверы з чалавечай прыбіральні, мусяць пралазіць, як беларускамоўныя, ці чакаць пакуль дзіркі павыбіваюць. Вось за гэта міліцыянты іх ненавідзяць. І як пачуюць дзе беларускую мову, адразу цягнуць у пастарунак.
Але самае страшнае, што некаторыя дзіркі, усталяваныя прэзідэнцкімі спецслужбамі, паглынаюць тых лідэраў апазіцыі, якія раней хадзілі праз прэзідэнскія дзверы і лідэры знікаюць…
Калі Лявон і медычная сястра прайшлі апошнія дзверы з парка і падыходзілі да прэзідэнскага палаца, да іх падбег міліцыянт:
-- Сюды нельга!
-- Дык мы ж ідзём у чаргу.
І Лявон паказаў на “змяю” з людзей, галава якой уваходзіла ў палац.
Міліцыянт недаверліва ўгледзеўся ў іхнія твары:
-- З вашымі пысамі зямлю араць ды гной растрасаць. Сюды толькі інтэлігенты ў капелюшах ідуць ды ў акулярах. Аднак жа нікому не забаронена... Ідзіце.
Лявон, убачыўшы чаргу, зніякавеў. Дзяўчына спужалася:
-- Табе дрэнна?
-- Амаль… Прыкра робіцца за беларусаў. Інтэлігенцыя ўсё ж. З іх прыклад бяруць
-- Не бядуй! З іх рэдка хто шчыра запісваецца. Яны ідуць за жыццёва неабходнай прывылеяй. Усе калгасы і саўгасы разваліліся. Скот парэзалі. Заробкі жабрацкія. І Мозг нацыі выжавае толькі за кошт лецішчаў. Гной стаў самым вялікім дэфіцытам. А членам ГОП-П-Дерьмохлёб выдаюць карткі на пазачарговае атрыманне гною. Яны ж усе з вёскі і кожны дачу мае. Хітрыя…
Яны падышлі да чаргі, калі з дзвярэй выйшаў чалавек, які ззяў ад шчасця. Над ім вісеў надпіс, выгравіраваны на вялізнай бронзавай шыльдзе:
"Интеллектуальные силы рабочих и крестьян растут и крепнут в борьбе за свержение буржуазии и её пособников, интеллигентиков, лакеев капитала, мнящих себя мозгом нации. На деле это не мозг, а говно..." (В.И Ленин)
Па чарзе пабегла пагалоска:
-- Гэты “Заслужанага…”, відаць, атрымаў. Ён столькіх з'еў, што мог бы без іспытаў уступаць. Хутка слопае самого старшыню ГОП-П-Дерьмохлёб.
І тут усе ўбачылі, як з-за прэзыдэнцкага палаца выехалі машыны з салдатамі. Сьмех аціх. З чаргі пачуліся воклічы: “Есть у нас крепкая власть!” Машыны спыніліся насупраць тэатра Янкі Купалы, што побач з рэзыдэнцыяй прэзыдэнта. Выліваха і медсястра хуценька спусьціліся ў метро і паехалі на базу. Аб тым, што адбывалася далей каля прэзыдэнцкага палаца, змаглі даведацца толькі з газет:
“Зьбірацца ў групы больш за тры чалавекі каля прэзідэнцкай рэзыдэнцыі небясьпечна!
Гэтую ісьціну адчулі на сабе акторы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, калі сабраліся на першы пасьля летняга адпачынку сход. Звычайна на такім сходзе ідзе вольная гутарка пра тое, як працаваць у наступным сезоне, хто на якую ролю будзе прызначаны... А пачынаюць “тачыць лясы” яшчэ каля службовага ўваходу ў тэатр, дзе на лаўцы прызвычаіліся адпачываць курыльшчыкі. Надвор’е ў той дзень было добрае, і таму каля лаўкі сабралася чалавек дваццаць актораў – і знакамітых, і пачаткоўцаў. Кожную хвіліну да іх падыходзілі новыя знакамітасці, што выклікала ў стракатым натоўпе буру эмоцыяў. Відаць, з боку сапраўды магло падацца, што каля тэатра нешта насьпявае...