-- Атрымліваецца так… Калі абсалютная ўлада, тады ўлада і над абсалютам…
Лепшы азнаёміўся з Лявонавым праектам і даў дабро. Праца закіпела. Кожны дзень Лявон выдаваў дзесяткі праектаў указаў, сканаваных і апрацаваных дзеля ўсталяваньня бязмежнай улады Лепшага. Першыя два указы прысвяціў чынавенству:
УКАЗ О КОНТРОЛЕ ЗА СЛЕДОВАНІЕМ ЛИНИИ
-- Для контроля за следованием линии, описанной Президентом всем чиновникам установить в туалетах струёметры.
УКАЗ О ВЫПРЯМЛЕНИИ ЛИНИИ
-- За уклонение от генеральной линии, описанной Президентом, применять членовыпрямитель.
Удержать стоимость спецоборудования из зарплат, пенсий, пособий, милостыни и взяток.
Праз некалькі дзён прафесар расказаў Лявону, што Лепшы доўга рагатаў з тых указаў і ўрэшце выдаў іх сакртэным чынам, давёўшы чынавенству пад распіску.
А праз некалькі дзён палкоўнік Залівалін запісаў у Кнігу «Аб Найцяжэйшых бітвах, Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях…» пра тое, як грамадзяне па ўласнай ініцыатыве і за свой кошт усталявалі ў прыбіральнях струёметры, ў ложках сэксометры і ў ва ўсім раўняліся на Прэзыдэнтавы ўзоры.
А палкоўнік Загібалін пісаў у Кнізе, што грамадзяне завалілі адміністрацыю лістамі з патрабаваньнем увечары па радыё і тэлебачанні перадаваць разам з прагнозам надвор'я афіцыйны прагноз Прэзыдэнтавых узораў і загібаў.
Лявон пакутаваў з-за таго што не меў права выходзіць за межы цэнтра. Ахова была моцная, нібы ў турме. Ежу ён меў добрую, але катавала няволя. Футарал жа мог яго выносіць ці толькі ў будучыню, ці ў мінулае. А вось у сучаснасьць не. Сканер дастаўляў інфармацыю з ідалавых мазгоў і інтэрнэта. Былі радыё, тэлевізар, газэты, а вось звычайнага жыцьця не хапала.
Гэта адбілася на выніках працы – пачаў памыляцца. Усё незадавальняла Лявона, ад усяго нерваваўся. Падлога ў яго пакоях была з пафарбаваных дошак. Настояў каб фарбу з дошак зьнялі, дошкі адшліфавалі і пакрылі лакам. Малюнакі, што прырода ўтварыла на дрэве, супакойвалі.
Калі яго шэф першы раз убачыў новую падлогу зарагатаў і пачаў кпіць з Лявона:
-- Да ты сэксуальны маньяк!
-- Чаму?
-- Табе прыемна глядзець на гэтую падлогу?
-- Да!
-- І хадзіць прыемна?
-- Вядома ж!
-- Дык вось… паглядзі на малюнак дрэва на дошках… Усе сучкі і кругі вакол іх -- гэта ж жаноцкія геніталіі! І ты па ім ходзіш…, глядзіш…
Лявон прыгледзеўся і войкнуў:
-- Сапраўды! Во як прырода малюе… Нават у дрэве жаноцкая пекнасьць закладзена…
-- Гэта ў цябе, Лявон, жаданьне да працягу рода закладзена! Трэба табе дапамагчы, гаротнік…
І шэф адкрыў дзьверы ў маленькі пакойчык памерам у турэмную камеру. Простыя ложак, стол, крэсла і намаляванае вакно нечым вабілі Лявона і ён зайшоў.
-- Табе будуць зайздросьціць каралі і прэзыдэнты, Бог і чорт, бо зажывеш, як ніхто яшчэ не жыў: будзеш жыць так, як пажадаеш!
Сказаў шэф.
Лявона цягнула ў крэсла. Сеў. Так утульна! Пацягнула да ложка. Выпрастаўся на ім і сон адразу прыплюшчыў вочы.
Прафесар з усьмешкаю глядзеў на пацыента на Лявонаў позірк, які спрабаваў нешта ўбачыць за намаляваным вакном.
Тут паўсюль умантаваныя электронныя платы часткі адзінага кампутара. І ў стале і ў столі, у ложку і ў падлозе. Нават лямпачкі скануюць тваю душу… Сама машына пад падлогаю. Усё тут здольна спасьцігнуць тваю душу і наталіць яе прагу. Нават намаляванае вакно!
Машына адскануе жаданьні і тых людзей, пра якіх ты будеш думаць. З гэтых пачуцьцяў і жаданьняў яна ўтворыць табе віртуальны сьвет. Моц пачуцьцяў там у шмат разоў мацнейшая, чым у жыцьці рэальным, як наркотых дзейнічае. Адзін наш канструктар, покуль рэгуляваў машыну, не захацеў выходзіць з віртуальнага жыцьця, а жыў адзін. Знайшлі яго мёртвым – памёр з голаду. Табе няма чаго баяцца. Новая мадэль мае прыладу, што сочыць за здароўем і сьмерці не дапусьціць. Да стварэньня “віртуальнага жыцьця” спрычыніўся сам Першы Прэзыдэнт. Вось паслухай, што ён казаў:
“Идет компьютеризация всей планеты. Кто это сделал? Кто это сделал? Да наши ребята советские, еще молодежь вот сейчас России и Беларуси, там очень много ребят наших, они создавали. 10--15 советских парней приехали и создали соответствующие программы и помогли на американские деньги это все создать, эту империю всю. Это талантливейший народ, который жил на этой части планеты”
Лявон спытаў:
-- А калі я засну ў пакойчыку і зьявіцца прыгажуня, тады дзетак таксама кампутар народзіць? Цікава… каго… машыну? чалавека? А мо кібарга… І як яны з-пад падлогі зьявяцца?…