Ён суцішыў яе пацалункам, дзёўбнуўшыся ў яе сухія вусны, і ледзь не самлеў ад смуроду часныка з цыбуляй і кіслай капусты. Кашчавая задаволена пацірала рукі -- чып дзейнічаў. Па яе меркаваньню менавіта гэты пах прыварожваў мужыкоў да прыгажунь.
Лявон ачуняў ад халодных рук на шыі. Сьцёгны ў зіхатлівых калготках апынуліся ў ягоных руках. Ён узьнёс кампутарную дзіву на пісьмовы стол побач з маніторам, над старонкамі рукапіса сваёй кнігі. І тэкст аддаўся ім.
Ластаўка адкінулася на стол і Лявон здзівіўся “быццам кніга раскрылася”. Як сляпыя чытаюць пальцамі, так Лявон прытуліў сваё цела да яе, чытаючы яе пачуцці і перадаючы свае.
Пульсары іх сэрцаў запаўнялі пакой, уцягваліся ў экран манітора, дзе разам з кампутарнымі зоркамі закручваліся ў зорную віхуру, што выцягвала іх з пакоя. І калі яны зліліся ў адну звышновую зорку, выбух скалануў і асляпіў...
Разарваныя чароўным выбухам, яны спакваля вярталіся ў пакой. Целы ўжо адчувалі зямны цяжар і гарачыню адно аднаго, а ў галовах буяла п’янкая віхура. І зоркі на экране, п'яныя ад волі, танчылі сьціскаючы роўныя кругі карагода.
-- Як мне цудоўна! Я шчаслівая! Можна зварьяцець ад шчасьця і ніколі ня вярнуцца назад у зорны карагод.
Іхнія целы затрымцелі. Ягоная далоня на двух пругкіх кумпячках адчула цёплы ўдар паветранага струменю, а вуха Кашчавай пацьвердзіла, што асалода зорнай багіні дайшла да апагею – зноў чып спрацаваў.
«Вось і ўсё каханьне…”, ледзь стрымліваючыся ад смеху, падумаў Лявон. І Кашчавая, зайздросцячы зорнай прыгажуне, пакутвала, што ніколі не зможа так узьляцець на вяршыню каханьня як узнёс зорную прыгажуню яе чып.
Калі яны канчаткова ачунялі, убачылі свае твары на старонках Лявонавай кніжкі паміж адбіткамі кампутарных зорачак. Радкі Лявонавай кнігі высьцілалі дно лужынкі, якую ўтварыў выбух іхняга шчасьлівага зліцьця. І кампутарныя зоркі глядзеліся ў гэтае адмысловае люстэрка, любуючыся сваім зіхаценьнем. А Кашчавая бачыла ў лужыцы яшчэ мільёны жывых зорачак, небачных чалавечаму воку.
Прыгажуня сарамліва адвяла позірк ад Лявонавай кнігі і сказала:
-- Адныя кнігі пішуць крывёю…
Лявон радасна падхапіў:
-- А маю -- піша каханьне… гэта пакуль лепшыя радкі ў маёй кнізе…
Лявон успомніў пуню, зорную ноч на Купалу, калі ў маладосьці разам з каханай лёталі ад зоркі да зоркі... А яна спытала:
-- Спадзяешся, што не апошнія?
Кашчавая, назіраючы за імі, пакутвала. Яна аж стагнала ад пякучага болю рэўнасьці і адначасова цешылася прадчуваньнямі. Бо калі Лявон застанецца ў віртуальным жыцці, тады яна выйграе «Рускую рулетку» і Лявон будзе змушаны навечна існаваць з ёй.
-- Ты такі прыгожы,-- пяшчотна сказала Ластаўка.
-- Я ведаю. Я заўжды падабаюся жанчынам. Шмат хто з іх хоча пазнаёміцца са мной, -- з адценьнем ганарлівасьці адказаў Лявон, прыгадаўшы сваю маладосьць.
Ластаўка спахмурнела і жорстка сказала:
-- І да мяне мужчыны часта заляцаюцца, а з мужам бывае не горай, чым з табой. І нават значна лепш! Ён мяне чакае. Дзяцей адправілі ў вёску да ягоных бацькоў і сёньня, відаць, мы правядзем ноч з асалодаю!
Лявон раззлаваўся і адкінуў яе руку. А яна, са штучнай абыякавасьцю прамовіла:
-- Бывай!
І імгненна паменьшылася, зьнікаючы ў зорным кампутарным карагодзе. Лявон паспрабаваў схапіць яе за плечы, і ў яго абдымках апынуўся манітор.
Лявон запісаў у сваю кнігу: «Каханьне – гэта жыцьцёвы выбух, які зьнішчае цябе, звычайнага, шэрага, замардаванага жыцьцём, расплішчваючы тваю абыякавую душу, як сьлімака. А потым нараджае цябе разам з новым сусьветам, дае ўзьнёслую душу, крылы якой нясуць цябе па-над абыдзённасьцю і ты дзівішся сам сабе і шчасьлівееш. І тады і Бог і д'ябл адначасова цягнуць тваю народжаную душу ў свой бок і разьдзіраюць яе на часткі да болю, які невыносны для чалавека».
Напісаўшы, Лявон у роспачы вярнуўся з віртуальнасьці ў сапраўднасьць – аналітычна-псіхіатрычны прэзыдэнскі цэнтр. Пачаў разьбіраць на стале газеты і кнігі. З пад папераў выбег доўгі прусак светла-рыжага колеру. Лявон стукнуў па ім газетай, але той бег зігзагамі і Лявонавы удары траплялі па кнігах, не чапляючы прыкрую істоту. Так прусак і знік пад паперамі. Лявон, злуючыся разбіраў кнігі, скінуў усё са стала, але прусак зьнік.
А Кашчавая злосна вырвала з кампутара свой «чып», раструшчэліла яго.
А Выліваха ўжо чытаў на экране сканера чарговы указ з Лепшых мазгоў.
УКАЗ
О ПОРТРЕТИЗАЦИИ ВСЕЙ СТРАНЫ
- Президентом опортретить все кабинеты,
- Квартиры, сортиры и туалеты;
- Опортретить все облака,