-
- І майку каждого дурака;
-
- частным домам приказать: печной дым из трубы выпускать – образом Президента - Курцам курить запретить, если Лепшым ликом не будут дымить!
-
І тут жа ў пакой зайшоў загадчык цэнтра.
-- Нашы справы дрэнь. Дзермахлёбы выступілі з заклікам да народа, каб кожны свядомы грамадзянін уступіў у іх арганізацыю, каб тым самым даказаць усяму свету, што Лепшы да таго ж найчысцейшы.
На прадпрыемствах, як заўжды ўсе пазапісваліся. Бо, па-першае, інакш заробак не дадуць, а па-другое, спадзяюцца, што як заўсёды будзе дзефіцыт і покуль начальства расхлябае дзермо, яно і скончыцца.
Дзермохлёбам выдзелілі ільвіную долю бюджетных грошай. Наш цэнтр пад пагрозай закрыцця. А цябе ў гэтым выпадку яны хочуць забраць да сябе і закарміць да перамогі. Бо ты на сёння самы небяспечны для іх. Давай думаць, што рабіць.
Лявон і радаваўся, што можа хутка ўсё скончыцца і не хацеў такога канца.
-- Ёсць ідэя! -- усхапіўся з крэсла Лявон. -- Калі інтэлігенцыя і начальства гатовыя лізаць яму задніцу, дык шмат хто з іх імкнецца дагадзіць кожнаму яго жаданню. І на гэтым зрабіць кар'еру! А ў нас ёсць магчымасць прадбачыць усе яго думкі! Давайце створым Государственное Гуманитарное Общество Поддержки Провидцев Указов Президента –ГосГОП-ПУП. Будзем запісваць усіх, хто яшчэ да прэзідэнтавых указаў пачаў прадбачліва выконваць іх.
Першым членам запішам аўтарку ліста ў газеце «Комсомольская правда»:
“Президент восстанавливает нашу счастливую жизнь, которая была у нас еще 10 лет назад”
Усё кіраўніцтва кінецца да нас, бо ім ўсё ж такі лепей глядзець у рот, чым лізаць зад, а кожны чыноўнік марыць стаць ГосПУПам. Масавасьць будзе забясьпечаная. А ў Лепшага якое жыцьцё пачнецца! Не трэба дэкрэтаў і ўказаў выдаваць. Толькі падумаў, а мы, як кіраўніцтва ГосГОП-ПУПа, -- ужо даводзім людзям і ўсе выконваюць!
-- Да ты геній! Выліваха... Давай зараз жа напішам “Зварот” і “Статут”!
Праз некалькі тыдняў ГосГОП-ПУП стала самай масавай арганізацыяй Беларусі. Зь яе Лепшы браў кадры і на вертыкаль, і на гарызанталь, і на тых, хто “косіць”, і хто даносіць.
А прыхільнікі Лепшага падзяліліся на дзве групы:
1. Хто глядзіць яму ў рот -- прадбачыць думак паварот;
2. Хто хоча лізнуць Лепшаму зад і кожнаму пшыку рад.
Былі і такія, што запісаліся адразу ў некалькі арганізацый і кожная суполка мела свой круглы значок. І ўсе людзі хадзілі па горадзе з такімі жэтонамі на грудзях: у цэнтры партрэт Лепшага а вакол назва. У многіх усе грудзі ў медалях, як у сабак-чэмпіёнаў.
Цяпер Лявон працаваў так напружана, як ніколі. Амаль не спаў, аналізуючы кожную думку ў галаве Лепшага.
Лявон радаваўся і ўзгадаў недзе чутае:
“Ідал смеху баіцца, як полымя вады, як усё жывое -- Смерці, як каханне -- прымусу, а свабода -- грашыма спакусы. Калі б усе людзі пачалі з ідала смяяцца, яго чары пачалі б разбурацца. Але тут патрэбна мець пачуццё гумару, якога ў нас няма. Замежныя краіны сваго гумару не пазычаць і грошай на гумар не дадуць”. Трэба яго гадаваць…
Выліваха, жартуючы, склаў праекты ўказаў, якімі цэнам забаранялася павышацца, і заўважыў, што нехта падключыўся да кампутара і відавочна чытае. Праз дзень усе ўказы са сканера выйшлі ў друку, і да яго завітаў псіхіятр:
-- Лявон! Усё, што ты запісаў, я перадаў наверх. Адразу пасля выхаду чарговых указаў, праекты якіх ты пісаў, наш цэнтр атрымаў статус прэзідэнскага. Нам выдзелена неабмяжаванае фінансаванне.
І, галоўнае, набліжаюцца бітвы Лепшага. Мы мусім яму дапамагчы перамагчы. Першай будзе бітва з «Белым аистом»!
-- Гэта што монстр такі? – Спытаў Лявон. Ці кібарг? Не з буслом жа ён біцца зьбіраецца?
-- Не. Гэта кодавая назва тэрарыстычнай аперацыі па звяржэнню Лепшага. У ёй звычайна задзейнічаны ўсе спецслужбы Захаду і ўнутраная апазіцыя. Гісторыя бітваў з “Белым аістам” пачынаецца з Першага Прэзідэнта. Яго ахова раскрыла аперацыю і 5 верасня 2001 года ў газеце “Советская Белоруссия» надрукавала падрабязнасці плана звяржэння Першага Прэзідэнта апазіцыйнымі белымі аістамі. Ён тады перамог усіх ворагаў і 9 верасня 2001 года -- у чарговы раз стаў Прэзідэнтам.
Лявон уважліва выслухаў і спытаў:
-- А якія яшчэ ў бліжэйшы час плануюцца бітвы?
-- За ўраджай, за паслухмянасьць, з карупцыяй, за любоў, з бюракратамі, з бязглуздасьцю, з ценямі…
Лявон перадаў прафесару чарговы ўказ, і той радасна пабег дакладваць наверх.
У гэты час у Лепшым кабінэце ішла нарада. Сакратар саветаў бясьпекі -- Бясьпечны дакладваў: