Выбрать главу

Лепшыя вочы сьвяціліся ад шчасця. І, натхнёны пачутым, Лепшы сказаў:

-- Ну что мы все унічтожыць да разагнаць... Нада сазідаць! Немедленна гатовіць выступленне па целеку пра падгатоўку пакушэння на меня.

Разам з Бясьпечным яны да ночы разглядалі сцэнары пакушэння на Прэзыдэнта, каб людзі жахнуліся і яшчэ больш палюбілі Лепшага.

А раніцой ўсе гукі заглушылі жабавы песьні і ўсё неба над сталіцай закрылі бусьліныя крылы.

Буслы кружыліся над паркамі і не хацелі адлятаць, бо шмат вельмі смачных жаб на зямлі даволі эратычна з французскім шармам ды пранонсам сьпявалі.

Лепшы загадаў:

-- Для разгону птушак-нацыаналістов немедленна саздаць

«Буслиный Отряд Милиции Особага Назначэния --Дзеўбаки (БОМОН-Д)»

Наберыце туда из самых глухих вёсак недацёп усякіх.

УКАЗ

НАСТУПАЦЕЛЬНЫЙ

1. Всех лягушак растаптаць

Ды із пушак расстраляць.

2. Не цярая лішніх слов,

Перакрасіць всех буслов!

Седзячы ў сваім палацы Лепшы глядзеў па экран БТ на якім была застаўка пафарбаванага цалкам у белае бусла і гэта давала надзею на перамогу і над бусламі і над паэтамі.

На тэлеэкране з вайсковай часткі спецназа вырульвалі грузавікі з жаўнерамі. У руках жаўнеры трымалі цагліны. Дыктар паведамляў, што Лепшы галоўнакамандуючы аддаў загад элітным вайскам БОМОНДА спыніць агресію НАТА – нашэсьце напарфумленых жаб. Другім сюжэтам паказалі, як трэніруюцца спецназаўцы. Адны білі лобам цагліны. Другія цаглінамі – жаб. Трэція жаб за ногі раздзіралі напалам і глыталі.

Дыктар бадзёра абнадзейваў:

«Квакающие на беларуский парадак будут уничтожены в 24 часа!»

Па ўсіх парках горада байцы ў плямістай уніформе з крылцамі за плячыма і фуражках з брылём у форме доўгай дзюбы ганяліся за бусламі, размахваючы дубінкамі дзяўблі жаб па сьпінах, як і дэманстрантаў.

-- “Бомондістаў” рыхтавалі спецы па разгону дэманстрацый. -- Тлумачыў Бясьпечны Лепшаму.

Камандзір БОМОН-Да пастроіў байцоў кругамі і даў каманду“плі!”, і байцы залпам шпульнулі ў буслоў дручкі. Іх буслы падхапілі і панеслі сабе на гнёзды. Будматэр'ялаў з прылётам безьлічы птушак не хапала.

Лепшы адхіліў камандзіра і прызначыў Галоўнакамандуючым БОМОН-Да сябе. Выдаў Указ «Аб парадку на небе»: «Здзелаць тякушчы год – годам парадку над Зямлёй!

Потым па Лепшаму загаду ў рыбакоў канфіскавалі сеткі з грузіламі і ськінулі іх зь верталётаў на птушак. Яны накрылі сотні буслоў і сьцягнулі іх на зямлю.

Байцы запіхвалі буслоў у “казлы” і з выцьцём сірэн везьлі ў пастарунак. Прахожыя, што апынуліся побач з бусламі ў сетках, вызвалялі іх, і птушкі ўзмывалі за аблокі. Па тэлебачаньні тлумачылі, што жабы наладзілі несанкцыянаваныя сходы, буслы несанкцыянаваныя зьлёты і больш таго зацямнілі горад, чым вызвалі павышаную аварыйнасьць і дадатковы расход электрычнасьці.

Вось тут насельнікі сталіцы, больш палова якіх пераехала з вёскі, пачалі абурацца. Паўсюль: у транспарце, на працы, у больніцах людзі абмяркоўвалі бітвы Лепшага БОМОНДА з бусламі і шкадавалі птушак і жаб.

Лявон бачыў, што ў людзкіх душах нешта абуджаецца.

А ў ізалятары часовага затрыманьня дзяжурны міліцыянт, убачыўшы, як да яго заносяць птушак, пачаў праціраць вочы. Але мусіў “оформлять протоколы, ибо дело государственной важности, не терпит отлагательства и находится на контроле у самого президента”.

Пачуўшы магічныя словы, дзяжурны пачаў складаць паперы на затрыманых, але задумаўся, як буслоў называць і па якім артыкуле саджаць.

Яму даставілі Указ Галоўнакамандуючага БОМОН-Да:

Буслоў саджаць “За незаконнае перасячэнне мяжы!” “За незаконнае нашэнне незарэгістраванай сімволікі!” “За кантрабанду мяса і перьев”. «За парушэнне экалагічнай раўнавагі свету».

Калі да камеры баец вясковага выгляду панёс вядро з фарбай, дзяжурны не вытрымаў і спытаў:

-- І што вы зь імі носіцеся, як з пісанай торбай!? Адкруцілі б галаву ды ў суп!

Баец, а гэта быў Лявон, адказаў:

-- Нам за кожнага затрыманага бусла плацяць столькі, колькі вам за дзьвух дэманстрантаў, ды яшчэ “за вредность” і “покраску” даплата ідзе. Выезд на буслоў для нас -- як на лён у калгасе! А бусел, як карова-карміцелька...

А калі ж галовы буслам паскручваць, дык дзе ж тады працаваць? Як жыць? Ды і шкада птушак...

На дзюбцы ў кожнага Лявон пісаў лічбу “Бусел -- першы”, “Бусел --другі”... і ставіў птушак у камеру. Вось узяў на рукі маленькага бусьліка, як дзіцятка, і асьцярожна паставіў каля вядра з фарбаю. Калі падняў пэндзаль з зялёнай фарбай над белымі пёрамі птаха, той захваляваўся, пачаў варушыць нагамі ў наножніках, паспрабаваў расправіць крылы, уціснутыя кашуляй. Баец лагодна загадаў: «Спадар бусел-першы! Паводзьце сябе годна! Вы ж не верабей нейкі, а салідная птушка -- бацян! Хай жыве і пасецца беларуская птушка бацян!»