Азірнуўшыся на дзьверы і ўпэўніўшыся, што іх ніхто не бачыць і не чуе, ён пяшчотна пагладзіў бусла і зашаптаў: «Не хвалюйся, бусьлік. Я цябе не пакрыўджу. Фарба акварэльная – змыецца пасля першага дажджу і зноў будзеш, як зь яечка».
Супакойваючы бусла, Лявон дастаў з торбы жабу і паднёс да птушынай дзюбы:
-- Гэта наша з роднага балота, а не францужанка якая напарфумленая! Мы цябе ў крыўду не дамо – абаронім. Наш камандзір таксама зь вёскі. Гэта ён сказаў, каб вам зрабілі на ногі кайданкі з пластмасы, а кашулі - з чыстага лёну. Мая жонка цяжарная, і жонка майго сябра па атраду таксама. І сястра нядаўна выйшла замуж. Мы так чакаем дзіця, а калі цябе пакрыўдзяць – надоўга пасадзяць, ці заб'юць, хто ж тады прынясе нам немаўлят? Ці, не дай Бог, з-за таго, што вы тут седзіцё, народзяцца нашыя дзеткі не ў кашулі, а ў клетцы!? Ды з кайданкамі на ножках з кляпікамі ў роціках і затычкамі ў дупцы, каб ні пікнуць без указу, ні пшыкнуць без дэкрэту не маглі! Не будзе вас - не будзе ў нашым доме радасьці. Не хвалюйся, бусьлік, пасядзіш крыху і паляціш разам з сябрамі. А нанач, мы з хлопцамі вырашылі, застанемся вас ахоўваць.
Баец у дзіўнай уніформе з крыламі за сьпінай і брылём у форме дзюбкі пачаў фарбаваць бусла. Пры гэтым ён шаптаў на вуха бусьліку верш дзядзькі Рыгора “Сьмелы”:
Абураны бусьліны клёкат страсянуў сутарэньні турмы. Яго падтрымалі птахі ў камерах і па калідорах пабеглі даглядчыкі, грукаючы ключамі па кратах, заглушаючы бусьліны пратэст. Лявон ласкава прытуліў бусьляня і шапнуў яму: «Хутка будзе вам воля! Пацярпіце». Бусьлянятка зноў нешта клёкнуў і ўсе сьціхлі.
Пафарбаваўшы апошняга бусла, Лявон пасадзіў дзесятак птушак у камеры аўтатурмы на баку якой было напісана “Птушкафабрыка” і павез птушак на шпацыр у поле.
Там Лявон выпусьціў птушак, кажучы: “Мы вас хутка ізноў спаймаем. Але не хвалюйцеся, шкоды не зробім – ізноў выпусьцім! Нам жа за вас добра плоцяць! А заробку на харчы дзеткам не хапае…»
Лепшы таксама ведаў Рыгоравы дурноты, зайздросьціў паэтычнаму таленту і выношваў задуму перамагчы паэтаў.
Лепшы ўключыў тэлекамеры сачэньня за тэрыторыяй вакол палаца, патэлефанаваў у ахову палаца і спытаў, як там крумкачы? На экране бачыў, што па зялёным газоне хадзілі дворнікі, на лыжныя палкі наколвалі жаб і скідвалі іх у мяхі. Задаволена мармытаў: “Не будзе чаго есьці, дык і не прыляціце…” І толькі, калі пачуў даклад начальніка аховы, што ўсе жабы сабраныя і ўсе крумкачы вярнуліся са сьметнікаў сытыя і спакойна сьпяць у каштанах вакол палаца, заснуў за сталом чорным сном – нічога не сьніў. А вусны ў трызненьні шапталі: “Выслаць у эміграцыю всех, жаб… за німі у эміграцыю -- буслов… за німі апазіціанерав… всех недавольных в эміграцыю…»
Тэлефонны званок уварваўся ў Лепшы сон: заўхоз, спытаў дазволу атруціць і пастраляць крумкачоў. Бо тыя брудзілі еўраплітку, выкладзеную вакол палаца і галовы мінчукоў.
-- Нават апазіцыйныя газеты смяюцца над намі! -- тлумачыў ён Лепшаму і цытаваў: --“Они ночуют в каштанах и пушистых голубых елях, а засветло, всей стаей взлетают и исчезают в неизвестном направлении. Упаси вас Бог оказаться там в этот момент! В таких случаях я, схватив ребенка за воротник, набираю скорость и, уворачиваясь от небесных “бомб”, пересекаю дистанцию втрое быстрее обычного. Если заденут – не расстраиваюсь, а утешаю себя старой пословицей: “Хорошо, что коровы не летают”. Обычно в этом месте тротуар и парапеты приводят в порядок европейским манером – щетками, ветошью и порошком. Сколько ворон в Минске, не знает никто!”. (“Свободные новости”, 9-16.06. 2000).
Лепшы, не расплюшчваючы вачэй, папярэдзіў:
-- Крумкачов не трогай!
-- А калі Пуціну на галаву насеруць?
-- Перад Пуціным есць аправданне. Вот в Маскве возле Крамля стрелки пробавалі варон страляць і глядзі: “Снайперы начали отстрел ворон возле Кремля, но пули отскакивали от гнезд. Когда залезли в гнезда и оказалось, что вороны выложили дно своих гнезд золотыми пластинами с куполов церквей”. (НТВ, 27.06. 2000) . Скажу яму, што в чэсць інцэграціі нашы вароны прынеслі с Крамля залатыя пласціны і мы не можам пасягнуць на святое дзела інцэграціі – васстановлення всех разрушаных связей – даже вороніх! А заадно скажу, што дзенег на пулі не хватает – пусць падкінет са свайго бюджета.