Лявону карцела запісаць аповед пра паляваньне на жаб. Паспрабаваў. Але нічога не выходзіла. Зайшоў у пакойчык, сеў за стол і, давячыся сьмехам пісаў
Пісаньне перарваў асьцярожны стук у дзьверы. Зайшла тая самая зорная прыгажуня, якая пакінула яго ў абдымках з маніторам. Але на гэты раз яна зьявілася асьцярожнымі крокамі і ў нерашучасьці спынілася ля самых дзьвярэй:
-- Тут прымаюць дзіцячыя працы на конкурс “Наш дом – Беларусь”?
Яна ні інтанацыяй, ні вачыма не паказвала, што яны ўжо знаёмы, вельмі блізка знаёмы. І Лявон прыняў гулью:
-- Тут! – Сказаў ён. – Што ў вас?
-- Работы маіх дачок. Вершы, малюнкі. Старэйшая піша, а малодшая малюе.
-- Давайце! Хочаце кавы?
-- Няёмка… -- Жанчына пераступіла з нагі на нагу і Лявон усхапіўся, узяў яе за руку і пасадзіў на сваё крэсла. Іншых у габінэце не было. Ён пачаў чытаць вершы і раз-пораз у захапленьні ўсклікваў:
-- Прыгожа! Добра піша…Малайчына! Раскажыце пра дачок…
Жанчына лагодна ўсьміхнулася і пачала расказ:
-- Старэйшая піша вершы. Я лаюся, калі піша ўначы, а яна плача, просіцца: “Мамуля! Не гасі сьвятло дай дапісаць… хоць пяць хвілін дай!” А сама пасьля яшчэ гадзіну піша.
-- А малодшая? – Спытаў Лявон.
Твар жанчыны папрыгажэў нейкай новай усьмешкай. І яна працягвала расказ:
-- Малюе. І сама такая прыгожая… Дзе на людзі не зьявімся, усе кажуць: “Што за лялька такая прыгожая? Як клічуць? А як на маці падобна!”
Відаць Бог мяне такімі дочкамі ўзнагародзіў… Калі б спатрэбілася, жыцьцё за іх аддала…
Але сёньня ў жыцьці так цяжка прабіцца. Паўсюль грошы патрэбны, ці сувязі. А некаторыя не саромеюцца і нават цела патрабуюць…
-- Дзякуй, што душу не хочуць браць! – Падхапіў узрушаны Лявон і хацеў яшчэ нешта дадаць, але яна з рашучасьцю на твары перапыніла:
-- Я б і душу аддала, толькі б дочкам дарогу адкрыць, каб іх талент раскрыўся…
Яны замаўчалі. Яна замілавана ўсьміхалася. Ён чамусьці ўспомніў сваю маці. Яна памерла, калі яму было пяць год і зараз быццам вярнулася ў абліччы гэтай незнаёмкі. Ён хацеў бясконца слухаць яе голас, напоўнены пяшчотай і любоўю і крыху рэўнаваў да дачок, якіх ніколі не бачыў.
Хутка рэўнасць да дочак зьмянілася ледзь не бацькоўскай любоўю да іх
Вярнуўшыся ў сапраўднасьць – аналітычна-псіхіатрычны прэзыдэнцкі цэнтр Лявон пачаў чытаць назапашанае сканерам.
Бачыў, што Лепшы быў спакойны за абарону палаца з паветра, сьцены таксама зрабіў надзейныя. А вось абароненасьць зьнізу непакоіла. Ён загадаў праверыць сваю бясьпеку зьнізу. І хутка атрымаў даклады.
Першай чытаў дакладную запіску ад члена Славянскага сабора Белая Русь:
“Считаю, что систематические выезды в США председателя «Аб’яднанай Грамадзянскай Апазіцыі” (АГА) связаны с рытьем туннеля из США под ваш дворец и резиденцию. Ранее этим занимался Скразняк. Для этого он и сбежал за границу. Но он не смог точно направить копальщиков и его сменили на политиков так называемой новой волны. Подкопавшись, американцы либо пропустят через туннель спецназ и захватят Вас, либо устроят провал дворца и резиденции под землю, когда Вы будете спать…”
“Пахожэ на бред,-- разважаў Лепшы,-- Но пахожэ і на правду. Вон в 1945 амерыканцы пракапалі в Берліне таннэль к нашей мяжы і падслухалі тэлефонные размовы…”. І сейчас не случайна Кангрэсс США увелічыл фінансаванне аппазіцыі. Раньше амерыканцы давалі дзеньгі на семінары і фуршэты. Как хорошо было. Напьются апазіцыанеры на фуршэтах і брэдзят, што ані “Лепшыя і кіруюць” в вольнай дземакрацічнай стране. А цепер дзеньгі ідут неізвесна куда, как в прорву…”.
Пасьля ён пачаў чытаць дакладную Найбяспечага:
“У апазіцыі шмат геолагаў. Раней яны часта хадзілі на дэманстрацыі. А цяпер іх не бачна, как скрозь зямлю правалілісь! Яны казалі, што пад Мінскам шмат пячор. Мажліва яны капаюць пад палац?!”
“Нет это тоже бред, а вот Шклоўскі Ідал можэт! Ему выгадна подкапывацца з Невіданнага міру гасударства пад меня. Правалюсь і тагда он адзін будзет правіць в двух гасударствах. Можэт он і завербавал і аппазыцыю і маіх капальшчыкав?”
Хаця в этам есть класная ідзея! Нада аб'явіць ізбірацелям, што зніклыя лідзеры апазіцыі дзелалі пад меня падкоп і іх заваліла!
Лепшы, засынаючы, як муху адганяў успамін з дзяцінства, што калі пакрыўдзіць бусла, той можа падхапіць з вогнішча галавешку і прынесьці яе на дах крыўдзіцеля – падпаліць хату. З гэтым брат Сьмерці -- Сон прыняў Лепшага як роднага.