Выбрать главу

-- Глядзі! Ня можа быць! Прэзідэнт ляжыць…

-- Малюсенькі такі…

-- А касцюм дарагушчы! І мокры…

-- Не чапай! Можа то амерыканцы падкінулі. Схопіш, а ён выбухне! Цацка-бомба, як у Чачне… Трэба сапёраў зваць.

Лямант накрыў поле: «Прэзідэнт! Бомба! Мінёраў! Выбухне!

Лямант заглушыў вой сірэны. Ён убачыў вайсковы грузавік, матор якога навіс на ім, уявіў, як яго разьмініруюць і зганьбяць. І жах сораму скурчыў яго, сьпяпяліў труну, абярнуўшы яго вусенем. Ён імкліва хрумкаў капусту, уточваючыся ў сярэдзіну качана. А над ім стаялі безпрацоўныя, афіцэр, салдаты, аглушаныя нечуваным хрумканьнем.

-- Відаць жывая бомба… -- уцяміў афіцэр.

-- Кібарг-бомба… -- дадаў малады мінёр пасля інстытута. – Мяняе аблічча. То Прэзыдэнтам выглядае, каб да яе як мага больш людзей прыбегла, то вусенем маскіруецца. Відаць зараз выбухне.

-- Лажысь! – гаркнуў афіцэр. Усе плюхнуліся ў барозды.

Цішыню парушыў шорах рацыі:

-- Поле! Я дуб! Што у вас?

-- Афіцэр ціхенька прашаптаў:

-- Прэзідэнт у гробе! Залез у качан і сілкуецца біаэнергіяй для выбуху!

--У Птамаць! На кожным поле так! Усе заводы, все вуліцы і пад'езды прэзыдэнтам замініравалі…

Лепшы з качана закрычаў: «Я ненавижу вообще, когда… Вы где–нибудь найдите, чтобы в мой адрес кто–то сказал хорошее слово. Меня это сразу настораживает, если меня где–то кто–то похвалил. Я всем своим говорю, вы меня похвалите, когда я не буду Президентом, скажете спасибо. А сегодня вас много хвалить. Когда я у власти, тогда, знаете, нас всех хвалят. Мне все это чуждо. А почему, скажем так, Лукашенко везде много? Потому что я занимаюсь этими вопросами, потому что если в это время ты не вникнешь, то я не знаю…»

Хто ляжаў каля качана ўціснулі галовы ў плечы, а з рацыі неслася:

-- Біялагічную зброю ўжылі ды якую! Прэзідэнта кланіравалі! І цела і, відаць, яго дух. Уяўляеш як з яго характарам выбухне!? Чакаем ультыматуму ад… ад… невядома якіх тэрарыстаў. А можа з Крамля ці Вашынгтона…

Над полем затарахцеў шрубалёт. Рацыя запытала:

-- І да цябе журналісты лятуць?

Афіцэр зірнуў на гук. Са шрубалёта цэлілі тэлекамеры.

-- Так! Журналюгі-зьвяругі пікіруюць -- пажіву чуюць…

-- Яны паўсюль! Кіраўніцтва справамі бізнэс робіць. За добрыя грошы ім дазвол дае на здымкі.

Лепшы зьніякавеў. Ён уявіў як ягонае пачварнае аблічча пакажуць па ўсім сьвеце і закрычаў: “Средства массовой инфармации – это сегодня оружие массового поражения! Самое мощное. Это война, которая никогда не прекращалась!”

І набраўшы як мага больш паветра загадаў:

-- Я Ваш галоўнакамандуючы і Прэзідэнт загадваю: “Збіць журналістаў!”

З гэтымі словамі яго цела выбухнула, разляцелася асколкамі з указаў, што траплялі ў кожнага чалавека краіны нават у немаўляці.

Лявон бачыў, як асколкі склалілся ў Лепшае цела, якое ўселася за стол. Там ляжалі Лявонавы праэкты ўказаў пра ўтварэньне пры лечкамісіі аддзяленьня

«Па Вытворчасці Прэзідэнскіх Аптымістычных Сноў» (ВЫПАС) і Лявонаў праэкт соннага Дэкрэта для ўсіх жыхароў краіны:

УКАЗ

О семейной декларации.

1. Кожны жыхар пад'езда мусiць да 22-00 зрабіць старшаму афiцэру справаздачу: дзе быў, што рабiў, з кiм сустракаўся, пра што гаварыў, з чаго i з каго смяяўся, на што i на каго злаваўся.

2. Ранiцай кожны мусiць здаць дэкларацыю аб сваiх паводзiнах уначы. Пераказаць змест сноў. Пералiчыць колькасць пацалункаў і дакладна ўказаць, у якое месца i якой якасці.

3. Суложнікі абавязаныя уважліва падгледзець сны адзiн на аднаго i апiсаць свае назiраннi, падлiчыць колькасць цяжкiх уздыхаў адзiн аднаго, воклiчаў i аб кожным зрабiць падрабязную справаздачу.

Форма дэкларацыi -- "добрасусецкая". Усе абавязаныя пiсаць пра суседзяў. Куды тыя ходзяць i хто да iх прыходзiць. Што прыносяць i што выносяць. Пра што размаўляюць, што чытаецца ў iх позiрку, на што заплюшчваюць вочы. Што ядуць, што п'юць, чым да ветру ходзяць. Чым дыхаюць і ці падабаецца Лепшае паветра.

У дадатку да Дэкрэта Лявон апісаў яго выкарыстаньне:

Каля дзьвярэй пад'езда, як вартавы на пасту, мусіць стаяць чалавек у вайсковай форме -- камандзір пад'езднай вертыкалі. Ёго абавязак даводзіць Указы Лепшага да членаў кожнай сям'і -- праз командзіра сям'і.

ПРАВЫ МУЖА

Калі за вокнамі стала цёмна, Лявон зайшоў у пакойчык.

Кашчавая да таго часу вычытала ў часопісе для жанчын, што некаторыя мужчыны любяць глядзець сцэны згвалтаваньня, пасля якіх яны імкнуцца да згвалтаваных і адчуваюць мацнейшае каханьне. А каб Лявон не вярнуўся, Кашчавая ўсталявала ў кампутар мадэрнізаваны чып.