Выбрать главу

Сьмяротныя трызьненьні развеяў Лепшы:

-- Апазіцыанеры – атмарозкі хацяць в дзень юбілея майго праўленьня ўстроіць мне провады в відзе народных гуляній, напаіць народ, а зацем штурмам взяць мой дварэц, і меня в цюрму пасадзіць. Еслі перамогуць, не будзет ні Лукапшыка, ні Шклоўскага Ідала.

Ідалаў жах павялічыўся, ён так напружана падумаў, што яго думкі ўсе пачулі:

-- З Лукапшыкам усё зразумела, а чаму мяне не будзе?

Лепшы:

-- Чаму? Пачаму? – а па качану! Апазіцыанеры давно мараць раскапаць всё пад страной. Адны брэдзяць, што там нясметные багацці. Другія – што там зніклыя лідэры. Ані всё “Невіданное міру гасударства” перакапаюць, а там ты! І багацьце і лідэр іскапаемый! Цебя в музей паставяць…

Лукапшык дадаў:

-- У музей – гэта ў лепшым выпадку. Там месца занята -- твой родны брат стаіць на Маркса… Яны цябе з гранатамётаў на кавалачкі размалоцяць, як талібы статуі Будды …

Кашчавую непакоілі залішнія страхі гадаванцаў і радавалі адначасова. І яна сказала:

-- Мы зробім ідэальны народ, каб у яго душы была толькі любоў да вас. Бо любоў да іншых мы выпалім. І каб баяліся страціць вашу прыхільнасьць!

Страх пакінуў прэзыдэнтаў і прытуліўся на грудзях матухны-сьмерцьці. А яны з цікавасьцю спыталі:

--А як?

-- А дзе?

-- А калі?

Сьмерць урачыста нясьпешна адказала:

-- На мяжы часу, гістарычнай мяжы: дзе зьліваюцца жыцьцё і сьмерць беларусаў. Адзначыць так, каб вечнасьць вашага ўладараньня стала непарушнай… па біблейску адзначыць – упрасаваць у гісторыю.

Лепшы падхапіў:

-- Там, дзе стыкуются тры гасударства: Будушчая Беларусь, Саврэменная і “Невіданное міру государство”.

Лукапшык дадаў:

-- І на мяжы часу, дзе зьліваюцца будучыня, мінулае і сапраўднасьць.

-- В Палацэ Рэспублікі правядзём! – усклікнуў Лепшы.

-- А як жа я туды патраплю і мае госьці з будучыні? – спытаў Лукапшык – Ты там такую ахову наладзіў, што хмары палохаюцца туды ляцець...

-- І мне з “Нябачнай свету дзяржавы” туды не трапіць! -- Засмуціўся Шклоўскі Ідал. – Зьнізу ўсе падыходы праз метро замініраваў.

Кашчавая задуменна мовіла:

-- На зямлі для звышгістарычнай падзеі толькі адно зручнае месца – Мой палац -- Чарнобыльскі Саркафаг -- ЧаС. І адно імгненьне -- 26 красавіка – калі выбухнуў Чарнобыльскі рэактар.

Лепшы аж падскочыў:

-- Хваціт прастаіваць машчнасцям Чарнобыльскага рэактара. Прэдак запусціл все заводы! А я рэактар запушчу! А то саседзі газам нас шантажуюць…

Кашчавая падхапіла:

-- А потым у ЧаС мы запхнем усе беларусскія душы…

За адну ноч мы апраменім душы беларусаў прыроднаю воляй - атамамі і воляй лепшых дыктатараў сьвету, адпрасуем у душах парасткі вольналюбства, вылягчаем мары пра лепшую долю і прышчэпім свае мары.

Лепшы натхніўся:

-- Беларусав мы зьдзелаем самым ідзеальным народам в мірэ. Нам – прэзыдзентам Беларусаў - будут завідаваць все ўладары всех времён і народов! Мы абшчаперым іх душы сваей волей, выжмем з іх все бацылы «вольналюбства» і ад душы астанецца тонкая кішка, вот в неё запхнем безьмерную любовь… к нам! Як робяць пальцам пханую кіўбасу.

А кстаці, пачаму толька за адну ноч? Можам не паспеть. Праца вялізная…

Кашчавая падхапіла:

-- Звышвялізная. Бо нам трэба авалодаць і чароўнай кветкай – Зорным Чорнабыльнікам. Яна квітнее толькі адну ноч – 26 красавіка і псуе беларускія душы. Калі не пасьпеем авалодаць кветкай да ўсходу сонца – яна зьнікне і змарнуе нашу працу.

-- Дык як жа паспеем? І душы і кветку падпарадкаваць…

Спыталі хаўрусьнікі.

-- Разам з намі будуць сорак дыктатараў.

-- Чаму сорак? – спыталі гадаванцы.

-- Боская лічба… Майсей 40 год вадзіў габрэяў па пустэльне, каб памёр апошні -- з рабскай душой. Вось так габрэі вынішчалі лепшых людзей…

З беларусаў мы адродзім лепшую люцкую пароду – створым

ідэальных рабоў.

Сорак выбітных дыктатараў за адну ноч апрацуюць беларускія душы! Бо воля кожнага з сарака ўладароў зьмяшчае дзесяцігодзьдзі і ўвесь час памяці пра рабства свайго народа. Гэтага часу нам хопіць каб зрабіць з беларусаў ідэальных людзей.

Сабе падумала: “Тады Лявон ніводную не зможа кахаць … І я ў параўнаньні з беларускамі стану зоркай…”

-- А як зацягнуць душы сарака выбітных дыктатараў? – спыталі разам прэзыдэнты.

Кашчавая адказала:

-- Ніхто зь іх не мог са сваіх людзей зрабіць ідэальных рабоў. А з беларусаў змогуць. І тады месца ў Бібліі ўсім і Вам у тым ліку гарантаванае.

-- Не пасьпеем! – нецярпліва гукнулі прэзыдэнты.

Яна патлумачыла: