-- Для беларусаў ноч як вечнасьць. Бо ім жыць засталося адно стагодзьдзе. Таму іх хвіліна як дзень цягнецца, дзень, як год. А ноч у ЧаСе можа вечна цягнуцца, як у дзетак малых… бясконца… Пасьпеем!
Хопіць вагацца, давайце складаць сьпіс гасьцей…
Усе напружана думалі: “Каго?”.
Шклоўскі Ідал, які меў комплексы, бо кніжак ніколі не чытаў і імкнуўся паўсюль дэманстраваць сваю эрудыцыю, паклаў на стол кнігу «Майстар і Маргарыта»:
-- Іх запросім! І Воланда з катамі і…
Лепшы запярэчыў:
Кампанія з масцеров і маргарыт очэнь падазрыцельна. Непанятна, чэго ані хацят, чэго дабіваюца, і, падазрэваю, што могут сарваць нам празнік. Я проців катов і сіров с Запада, а цем более Воланда. Аднім глазам маргнёт і гасьцей нет, другім -- і нас – хазяев прыберот. І беларускія душы на Запад развернёт!
Лукапшык спадзяваўся выведаць сакрэт улады над часам у Воланда і казаў:
-- Гэты Майстр беларускія душы да Расіі пацягне, а Воланд да Захада. Яны на расьцяжку душы паставяць, і мы іх лёгка апрацуем.
Кашчавая дадала:
-- Будзем запрашаць душы жывых і памерлых дыктатараў. Апрацуем беларусаў жывой і мёртвай воляй.
Лукапшык прапанаваў душы Петра, Грознага, Пуціна.
Лепшы запярэчыў:
-- Пуцін не дзіктатар! Прау быў Першы Прэзідзент, кагда казал:
«Я считаю никуда не годной систему власти в России. У них все избираются, все независимы и вряд ли будут хорошо работать».
Так зачем недадзіктатара прыглашаць?
Лукапшык расхваляваўся:
-- Абавязкова трэба запрасіць! А то Пуцін падумае, што мы тут другія Віскулі ладзім, каб апошні Союз разваліць і нас разам з гасьцямі ў cаркафаге, як Дудаева, ракетаю замочыць, ці газам, як у Норд-Осте атруціць…
Лепшы прапанаваў:
-- А прыгласім мы яго как пачотнага госця! Еслі прыгласім как дзіктатара, то абідзіцца. Ему так хочацца на Западзе дземакратам слыць!
Кашчавая падсумавала:
-- Каб дыктатары ў ЧаСе на поўную магутнасьць працавалі, зладзім конкурс «Містэр дыктатар». Тады яны ўсе свае таленты праявяць і націснуць сваімі душамі на беларускія.
-- А як лепшага знойдзем? – загарэўся Лепшы і Кашчавая патлумачыла:
-- Пераможца мусіць праявіць такую уладнасьць, як у Бога, а парадаксальнасьць, як у чорта, напрыклад, падсмажыць лёд. Каб яго словы сталі рэчамі, рэчы – словамі. І галоўнае, каб самая вольналюбівая душа стала рабскай.
-- Наш продак быў праваславным атэістам! – усклікнуў Лепшы. – Эта как ледзяное сонцэ, а строіл рыначны сацыалізм… У яго шанец есть... нада прыгласіць.
І Хрыста нада прыгласіць. Он главный прэтэндэнт на званне “Місцер Дзіктатар всего чэлавецтва”. Уже тысячу лет людзі яму кланяюцца. Іконы в дамах вешаюць, дама для него спецыальные строяць. Умірают радзі него і забіваюць. Такой власці ніхто з дзіктатарав не дасцігал. І нам он сільна памог власць дзержаць. Когда вместо него в углах бабкі партрэт Первага Прэзідзента Беларусі вешалі, так он інцелігентна месца уступал. Так што долг плацяжом красен. Прыглашаем! Партрэтам прыглашем… В углу яго павесім і хай вісіць на здароўе, а захоча, дык за стол сядзе: папросіць і мы яго патрэт за стол пасодзім…
Шклоўскі Ідал запярэчыў:
-- З-за гэтага Хрыста нас ідалаў у рэчкі ськідвалі, на кавалачкі разьбівалі. Калі ён зьявіцца на юбілей, я з кута ськіну яго ікону на дно рэчкі Серабранкі!
Лукапшык хітравата прамармытаў:
-- Хрыстос недадыктатар… Сапраўдны дыктатар – гэта той, хто не толькі ў будучыню сваю ўладу распаўсюдзіў, але і ў мінулае. І той хто час спыніць і назад яго паверне і ўладу над усімі дыктатарамі атрымае... Вось калі б Хрыстос вярнуўся па часе назад да свайго Бацькі, падначаліў яго сабе і пачаў ствараць сьвет па свайму праекту: без братазабойцаў, патопаў, вавілонаў і габрэяў, тады б мы жылі ў раі і Хрыстову ўладнасьць славілі ўсе людзі зямлі.
-- Хрыстоса нада! – упарціўся Лепшы, -- Благадара яму был праведзен первый в міре дземакрацічны рэферэндум -- ерусалімскій, і Хрыста ўсенародным галасаваннем прыгаварылі на ўкрыжаваньне цела, бясконцую жызь духа і бясменнае царства. Мы в сваіх рэферэндумах ва всём далжны следаваць яго абразцам.
Шклоўскі Ідал прапанаваў:
-- І беларускіх дыктатараў трэба за сталом мець. З гаспадарскім гонарам за свае традыцыі сьвята правесьці.
Усе пагадзіліся, а Кашчавая сказала:
-- Я за запрашэньне Рагнеды.
Усе зьдзіўлена паглядзелі на ее, а Лепшы запярэчыў:
-- Ана же агнец божы – жертва! А у нас всемірный кангрэс дзіктатарав!
Кашчавая пагардліва паглядзела на яго:
-- Ахвяра кажаш? Пасля таго, як Уладзімір яе згвалціў, і на яе вачах забіў маці, бацьку і братоў, яна адсалютавала яго жорсткасьці, нарадзінамі чатырох дзетак! А забіць яго вырашыла толькі пасля таго, як Уладзімір панізіў ейны статус. Калі замест яе стаў “спатольваць ненасыцтва блуднае” з наложніцамі...