Калі Уладзімір захацеў аддаць яе іншаму мужу, Рагнеда заявіла: “Царыцай я была, царыцай і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай”. Вось гэта сапраўдныя дыктатарскія жаданьні!
-- Запросім Хрыстову нявесту! – Падтрымаў Лукапшык. -- І абавязкова князя Радзівіла «Пане каханку»!
На запытальныя позіркі хаўрусьнікаў патлумачыў:
Аднойчы ён летам сабраў гасьцей. Усю ноч пілі-елі. І князь пытаецца: «Хочаце зімы?» «Хочам!» -- крычаць госьці і рагочуць… Раніцой прачнуліся, у галовах боль, а на двары -- сьнег. Мужыкі ў тулупах на санях едуць. Дзеці сьнежкі кідаюць, крэпасьць будуюць. Госьці ледзь не зварьяцелі. Лета ў зіму яшчэ ніхто не ператвараў.
Сяляне тады на шмат год сольлю запасьліся. А соль каштавала як золата.
Пане каханку -- першы беларус хто спрабаваў авалодаць часам.
Лепшы прапанаваў:
-- А давайце ішчо у народа спросім, каго он хочет на сваю душу!
Уключылі беларускае радыё і пачулі:
“-- Слушаем Вас! Говорите, Вы в прямом эфире!
Радыёслухач:
-- Не кажется ли Вам, что последнее время Президент много говорит и ничего не делает? Слова Лукашенко были правильные, что нужен Гитлер, нужен Сталин, нужно Чили».
-- Запросім і эту тройку -- по заявкам народа. -- Падсумаваў Лепшы.
Калі Кашчавая сказала, што абавязкова запросіць мастака Сальвадора Далі, гадаванцы падумалі, што цётка звар'яцела. На іх запытальныя позіркі яна адказала:
-- Ён уладар прасторы і формы. Яго прысутнасьць мусіць спрыяць плёну нашай справы.
Калі ўсе прапановы скончыліся, вырашылі, што, каб не траціць час на спрэчкі, кожны запросіць каго хоча па квотах.
Пасьля Лепшы нагадаў:
-- Важна наша ахова.
Тут ажывіўся Шклоўскі Ідал і гучна прамаўчаў:
-- Навошта нам ахова? Зьбіраем самых ненавісных дыктатараў… Хто нам перашкодзіць, тым больш у ЧаСе?
-- Як хто? -- зьдзівіўся Лукапшык, -- З-за Бен-Ладена ды Гітлера ЗША нас разбамбяць, як дрэздэнскую галерэю.
У 1648 годзе пад фартэцыяй Бор казакі з тысячы жывых жыдоў садралі скуру на вачах шляхцічаў… Вось бы душы тых казакоў для аховы…
І для апрацоўкі беларускіх душаў яны б спатрэбіліся…
Усе пагадзіліся, а Лепшы дадаў :
-- Учытывая то, что гаспадзін Бог "изгнал Адама, и поставил на востоке у сада Эдемского херувима и пламенный меч обращающийся, чтобы охранять путь к древу жизни"(Быт., 3:24), я прыкажу Філарэту направіць херувіма на ахрану ЧаСа.
А кіраўніком аховы трэба прызначыць Гераніма Фларыяна Радзівіла. Ён перэд сном прыказывал коменданту закрыць на замкі все дзверы, і окна, і ключы прынесці ему – знал толк в безапаснасці. Любіл парадак і строгасць. Паставіт салдату на галаву свечку і прыкажэт стаяць па стойке смірна весь дзень! І стаялі как міленькіе, паэтаму і не было ізмен і дварцовых перэваротав. А прыроду как любіл! Да безумія! Пціц жалел большэ жізні людзей! Захочэт пастраляць, прыкажа слуге залезць на дзерэва, спратацца там і кукаваць. А сам стрэляет на голас. Ні одна пціца ат его рукі не пагібла!
Пад его ахранай вся прырода вакруг ЧаСа сахраніцца… Он жа первый аснавацель парціі зялёных! І ахову ўзначаліць і ганаровым госьцем будзе.
Кандыдатуры падтрымалі адзінагалосна і перашлі да апошняга пытаньня: «Як душы беларусаў даставіць у ЧаС.
Для дастаўкі душаў Шклоўскі Ідал прапанаваў Хапуна.
Кашчавая:
-- І Душу Першага Прэзыдэнта. Яго людзі хапаць і хапаць масцера! Он першы прывучыл людзей жыць у Чарнобыльскай зоне.
-- Толькі як прыцягнуць Хапуна?
-- Завербаваць! – Сказаў Лепшы -- Мы предложым яму на выбар: ці вечнае забыццё. Ці выпуск кніжкі, гдзе будзет напісана, што Хапун главный беларускій бог – уласцелін, который был у народа вечна і вечна будзет! Он выберэт званне! Схваціцца за него! Эта же Хапун… І даставіць нам усіх паганскіх беларускіх багоў. Яны таксама дыктатары! Калькі стагоддзяў уладарылі тут! Толькі Багоў мы пасодзім не як гасьцей, а проста пасодзім. А то спорцяць нам свята перуны ды дажджбогі всякія.
Кашчавая хітра спытала:
-- Як вы думаеце заклікаць ДуППу?
Лукапшык зарагатаў:
-- Яна сама зьявіцца, калі мы абвесьцім пра мажлівасьць яго легітымізацыі супольнасьцю сарака лепшых дыктатараў сьвету. Нават, калі герметычна закрыемся, яна да нас уточыцца…