Выбрать главу

Наступны круг тэлеэкранаў паказваў людзей у шубах, што сядзяць у кватэрах каля парваных батарэй і паляць вогнішча, саграваючы далоні. На другіх тэлеэкранах людзі ляжалі на ложках з плакатамі са слоў: “Будем голодать пока не дадут зарплату!” На трэцціх кілеры стралялі губернатараў, палітыкаў, журналістаў. На чацвертых выбухі знішчалі дамы і з руін выносілі трупы…

Ластаўка зірнула пад столь. Там вісела гіганцкая клетка. У ёй за кратамі вісела плошча з надпісам НЕЗАЛЕЖНАСЦІ-ЛЕНІНА, па якой хадзілі апазіцыянеры, заклікаючы адзін аднаго правесці мітынг пратэсту супраць дыктатуры.

У клетцы над плошчай вісела металічная куля – касьмічы спадарожнік з надпісам БІБЛІЯТЭКА.

Лявон праз сталёвую абалонку бачыў, што ў хаце на стэлажах ляжалі кніжкі, на іх, павылазіўшы з вокладах у цемры сядзелі панурыўшысь беларускія Багі: Цмок, Лёля, Хіхатун, Пярун, Дажджбог…

Багі ўпершыню трапілі ў пастку і ўсім карціла даведацца як гэта адбылося і хто паспрыяў іх палону. Багі абурана гаманілі і Пярун усіх суцішаў. Ён папрасіў усіх уцеліцца і тут высветлілася, што няма Хапуна. Усе падумалі, што менавіта ён і здрадзіў… Пярун злосна ляснуў маланкай па сьцяне кулі. Тая нават не аплавілася, і Пярун разгублена паглядзеў на багоў бо ўпершыню перажываў сорам ад бяссілля. Сябры суцешылі:

-- Відаць з касмічных матэр'ялаў зроблена…

-- Можа нас прыхадні якія паланілі?

-- А можа вырадкі з нашчадкаў…

Лепшы, вітаючы Ластаўку, патлумачыў пра кулю:

-- Эта наш першы нацыанальны касмічны спутнік. Яшчо Первы Прэзідзент его пачал. Мы скончылі праэкт. Першы хацеў пусціць яго для сьвязі, а мы этай гістарычнай ноччу запусцім у ім всех нашых паганскіх багоў. Скіруем кулю ў бездань космасу, каб пашукаць роднасную цывілізацію. А то з нас усе кпяць. Мол на зямлі з людзей толькі вы беларусы адсталыя. А мы дакажэм, што впэрэдзі всех: і ракеты пускаем і в космасе такія как мы есць. А дажэ еслі нет, мы заселім планету. Нашы богі начнут новый род. Яны ж неўміручыя… А я стану Містэр дыктатар, как первы запускальнік багов в Космас!

Але Ластаўчыну ўвагу прыцягвала частка сьцяны з браніраванага шкла. За ёй хмарачосы казыталі аблокі. Людзі лашчылі брук, мыючы яго шампунем. Сьмяяліся, цалаваліся і радаваліся жыцьцю. Наверсе сьцяны зіхацелі нэонавыя літары: “Гнилой Запад”. Лепшы, указваючы на хмарачосы, сказаў гасьцям: «Фаласава архіцектура. Думаюць каб аблака на гмахах зацяжарылі і манну з нябес далі».

Калі Ластаўка залятала ў залу, на сьцяну Гнілога Захаду вешалі габелен веку. На ім Першы Прэзыдэнт быў вытканы ў цэнтры і вышэй за Папу Рымскага.

Лявон прасачыў за Ластаўчыным позіркам. Яны агледзелі габелен і ўбачылі на самым версе рэактара гіганскі помнік, на якім вялізнымі літарамі было напісана “Статуя Беларускай Свабоды”. Статуя стаяла, шырока раставіўшы ногі, прыціснуўшы руку да сэрца. Пад нагамі на рэактары сьвяціліся літары: “Прошу вашей поддержкі!”. Фігура была копіяй Лепшага, шматкроць павялічанай.

Лявон сканіраваў нутро помніка.

Сканер паказаў, што ў помніку ёсць Акадэмія кіраваньня пры Лепшым, якая выконвае функцыю падрыхтоўкі кадраў для ўладнай вертыкалі. Кандыдат спачатку трапляў на зубы помніку. Каб вытрымаць іспыты на зуб, кандыдат мусіў пад час адкусваньня часткі яго душы радавацца. Пад час вучобы кандыдат у чыноўнікі мусіў навучыцца разумець Лепшыя думкі без слоў, падладжваць рытм свайго сэрца пад Найлепшае, радавацца, палохацца, злавацца сінхронна з Лепшым, адгадваць яго жаданьні нават у сьне. Выдатнікамі лічыліся тыя, хто нават хадзіў да ветру адначасова з Лепшым, каб, калі той пакліча на бітву, слуга быў заўжды гатовы.

ПЕРАМОГА НАД ПАРКЕТАМ І САЛЬВАДОРАМ ДАЛІ.

Ластаўку ўразіла падлога ў зале, што пукацілася брукам з квадратаў белага, чорнага і шэрага колеру.

Кашчавая патлумачыла:

-- Гэта беларуская Галгофа – месца чарапоў. Паркет з чарапоў – новая мода, і яе

заканадаўцы – беларусы. Бо яны на могілках нават гароды садзяць, як у Слоніме.

Белыя чарапы калісьці былі галовамі самых таленавітых на Беларусі людзей:

сьвятароў, нацыяналістаў-пісьменьнікаў, якіх панішчылі захопнікі ў розныя часы.

Па чэрапах хадзіў уражаны мастак Сальвадор Далі і мармытаў нешта пра чэрапы сланоў, якімі марыў аздобіць падлогу свайго дома, але так і не парупіўся. Яго запрасілі ў ЧаС як уладара над формай.

Кашчавая, чыі чорныя вачніцы не ўспрымалі водбліску чарапоў, а паглыналі яго, разважала: