Выбрать главу

“Гух!” — абваліўся пад намі спачатку ў нагах, пасля адразу “гах!” — у галовах абваліўся, даламаны ў нейкай, можа быць, і ў нашай палаце, ложак, і склаліся на мне, балюча ўдарыўшы, ягоныя нікеліраваныя спінкі.

Да ўсяго, што балела, мне яшчэ і гэта! — а Таццяна Савельеўна хоць бы запынілася! Закочваючы вочы і раздзімаючы ноздры, яна падскоквала пада мной і падскоквала, і жалезныя спінкі ложка бразгалі на мне і бразгалі, стук і грук стаяў, як у кузні, і нарэшце:

— Таццяна Савельеўна, што ў вас там?.. — настойліва грукнулі ў дзверы. — Дзе гэты падшыванец падзеўся, з міліцыі разбірацца прыехалі!..

Голас за дзвярыма быў голасам начальніка лагера, з якім Таццяна Савельеўна ці ні штоночы сустракалася ў лесе за мурашнікамі, — і Таццяна Савельеўна замерла на скаку. Яна ўся сціснулася, сцялася, учапілася за ўсяго мяне. Мы склешчыліся.

Я не знаў, што мы склешчыліся, я наогул не ведаў, што такое бывае, што так іншым разам здараецца, калі жанчына нечаканана і глыбінна, да жудасці палохаецца. Тады яшчэ не ведала гэтага і Таццяна Савельеўна, якая хоць і была студэнткай медыцынскага інстытута, але вучылася на педыятра, а не на секспатолага. Яна спіхвала, скідвала мяне з сябе нагамі, жыватом, рукамі і грудзямі, але тым, чым трымала, не адпускала. Там мне ўжо балела найбольш, і, відаць, не меней і ёй балела — і яна стала бялець і без таго белым тварам, глядзець на мяне з жахам, пачала нешта такое ўспамінаць і пра нешта такое здагадвацца...

І пакуль ламалі дзверы і ўрываліся начальнік лагера з міліцыяй, і пакуль ехалі дактары хуткай дапамогі з насілкамі, я ўсё быў, быў і быў у ёй, як некалі ўяўляў і марыў, утыркнуўся, увагнаўся, увайшоў і не выходзіў з яе — і нас разнялі, раз’ядналі, разлучылі навек толькі ў бальніцы.

Гідка было, страшна і сорамна. Але тое, што гідка, што страшна, што сорамна — забылася. Як і тое, што прычыніўся я тым днём да смерці чалавека. Я не хацеў, я жартаваў, я быў хлапчуком. І, можа быць, некалі я і памру з тым днём, абняўшыся ў ім са студэнткай медыцынскага інстытута Таццянай Савельеўнай. Увайду ў яе і не выйду, і буду ў ёй, і буду, і буду... Дзе яна цяпер, пухленькая мая?..

Шкада, што ўтапіўся Блонька. Ён не прамінуў бы мне адпомсціць, ён злаўчыўся б неяк і сфатаграфаваў мяне, яшчэ трынаццацігадовага і ўжо склешчанага, на насілках, на пухленькай Таццяне Савельеўне... Які б гэта быў фотаздымак, ён бы ў залатой раме ў мяне вісеў!..

Пакуль згадваў я і распавядаў даўняе, на ложку нашым, якое, на шчасце, не абвальваецца, адбыліся такія-сякія змены ў мізансцэне: Лі-Лі сядзела на мне, а я стаяў у ёй. У тым, што так і будзе, я не меў ніякага сумневу ўжо ў самым пачатку гісторыі пра страту нявіннасці, якая заўсёды аднолькава канчалася і з Таццянай Савельеўнай, і з Лі-Лі, з невядомай прычыны ўзбуджаючы яе, як парнафільм з наркотыкам. Зараз яна будзе спрабаваць склешчыцца са мной...

— Я пафейнічаю...

О, Госпадзі, не паспаць!..

На работу пара, хоць там няма чаго рабіць.

II.

У двары дома сустракаю я Лідзію Паўлаўну, што жыве ў суседнім пад’ездзе, былую актрысу. Яна і зараз актрыса, толькі на даўно заслужанай пенсіі. Я з маім рэжымам да такой даўно заслужанай пенсіі ці не дажыву, ці заслужу нешта іншае.

Каля Лідзіі Паўлаўны стаіць фікус, ці яна стаіць каля фікуса, тут як і з якога боку глядзець, і Лідзія Паўлаўна трымае на павадку рыжую, паленую таксу. Не так даўно таксу гэтую бачыў я амаль чорнай, Лідзія Паўлаўна час ад часу яе перафарбоўвае, імкнучыся да нейкага аптымальнага для таксы колеру. Фікус худы і пыльны ў вышыню, такса худая і паленая ў даўжыню, а Лідзія Паўлаўна кажа:

— Раманчык, Рома, Раман Канстанцінавіч, вазьміце ў мяне пажыць у вас мой фікус і маю таксу.