Ён прысвяціў ёй мноства сваіх песень у Вільні, пра яе трызніў на далёкім Урале:
Хаця Чачот і ведаў, што Зося Малеўская яго не кахае і ўжо, напэўна ж, ніколі не пакахае, усё ж мроіў пра яе, цешыўся ў далёкай ссылцы, што яна ёсць у свеце:
Аб сіле пачуцця Яна Чачота добра кажа і хвалюючая рэліквія, якую нейкі час назад разам з паперамі філаматаў атрымаў адкульсьці з Савецкага Саюза Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве — складзены канвертам лісток паперы з прымацаванай на ім пасмачкай залацістых валасоў і запісаным пасярэдзіне чатырохрадкоўем (мне давялося ўбачыць яе пры наведанні музея):
Як выявілася, гэта рэліквія — Яна Чачота, з ягоным вершам і валасамі Зосі Малеўскай. Насіў ён іх па ўсіх шляхах-дарогах з 1818 года і да канца жыцця!
Тамаш Зан таксама закахаўся ў грацыёзную Зосю Малеўскую з першых філамацкіх вечарын у доме рэктара універсітэта, толькі ён хаваў свае пачуцці. Есць сведчанні, што і Зося не была абыякавая да гэтага стройнага, чорнавалосага, лабастага хлопца, лідэра моладзі, які да таго ж прапаведаваў чысціню і высакароднасць у адносінах да слабага полу, як і наогул дабрату, спагадлівасць да ўсіх людзей. Асабліва разгарэлася гэтае пачуццё рамантычнага кахання, калі ў час працэсу над філаматамі і філарэтамі Тамаш Зан быў кінуты ў муры базыльянскага кляштара ў адзіночнае заключэнне. Невядома, як бы склаліся іх адносіны, калі б не турма і шматгадовая ссылка Тамаша Зана.
У кожным разе ў маладзенькай рэктарскай дачкі каханне да «трохкутнага», як называлі часам Тамаша Зана сябры за своеасаблівую канфігурацыю яго лба, не набыло яшчэ такой моцы, каб кінуць абжыты і ўтульны бацькоўскі дом з фартэпіяна і пусціцца ўслед за сваім абраннікам у беспрытульную далеч пад сібірскія маразы і завеі, тым больш што ў іх і намёку пакуль што не было пра які-небудзь шлюб. Зося паўздыхала па сваім герою і пры першай магчымасці выйшла замуж, стаўшы паняй Брахоцкай.
Як і Чачот, Тамаш Зан тужыў на Урале па Зосі. Яго дзённік, які вёў у ссылцы і які выйшаў у Польшы асобнай кнігай, вельмі добра данёс да нас гэтую ту гу: «Наймілейшая, найдаражэйшая! Толькі ты ў маёй думцы і ў сэрцы, ты мой плач і маё жыццё! Божа, паслухай маю малітву, блаславі, Божа, няхай жа будзе воля твая!»
Але ў адрозненне ад Яна Чачота Зося не засланіла Тамаша Зана ад дзяўчат. Бываючы часта ў доме генерала арэнбургскай дывізіі Жамчужнікава (сваяка літаратараў Жамчужнікавых, якія разам з А. Талстым хаваліся пад псеўданімам Казьма Пруткоў), дзе даваў урокі яго сыну, Зан неўзабаве па вушы закахаўся ў генеральскую дачку Жэню. Нават мерыўся ажаніцца з ёй, на што схільныя былі і яе бацькі, але сама яна выйсці за яго чамусьці не рашылася.
Як бы там ні было, Зося заставалася і для Тамаша Зана далёкай і нязбытнай марай, частачкай маладосці. Таму ў першы дзень па вяртанні ў Вільню з семнаццацігадовай ссылкі ён і пайшоў у дом Малеўскіх — на сустрэчу з юнацтвам, дзе знайшоў сваё каханне з маленькім сынком Кастусём на руках. Пра гэтую сустрэчу вяртанец так расказаў Францішку Малеўскаму ў сваім пісьме: «Зося была першая, хто мяне сардэчна прывітаў, бо Марыня (Зосіна сястра. — К. Ц.) і пані рэктарша былі яшчэ на набажэнстве ў касцёле святога Яна. Дружба нашая сапраўдная, прыгожая, бо захавалася аж адсюль. Костусь — гожы анёлачак... У тваім доме засталося ўсё па-старому, толькі фартэпіяна іншае і на ін шый месцы, яно даўно ўжо не адкрывалася (ад смерці рэктара). Усё ж для мяне былі праспяваны «Вілія» і «Ніна»... а таксама Чачотавы песні: «Што мы вашэці скажам...» (Як мы яшчэ раз можам пераканацца, беларускія песні Яна Чачота былі своеасаблівым сімвалам філамацкага сяброўства.)
У тым жа 1841 годзе вярнуўся ў свае родныя мясціны і Ян Чачот, але нават такі знаўца яго біяграфіі, як Станіслаў Свірка, нідзе не знайшоў нават упамінку пра наведванне паэта свайго нязбыўнага кахання, што было, мусіць, невыпадкова. Нідзе не знайшлося таксама следу пра сустрэчу Зана з Чачотам пасля іх вяртання на радзіму.