Выбрать главу
Родным гулам абдымаю вас — i ўсе мацерыкі.

ЛЕЎ-ВАСТРАСЛОЎ

Звералоў пайшоў У роў. Сеў У схоў, не кракаў. Згаладнеў. A еў — упрэў... Спаў i сніў ён ракаў. Там i Леў яго заспеў: свой «улоў» залапаў i адвёў яго дамоў. Каб астыў — урок правёў: пра любоў да ўсіх звяроў нараспеў балакаў.

ЦЮЦІК-ВАЎКАДАЎ

Ваўкадаў саспеў для сгіраў. Лоўка Воўка воўка браў. Цюцік: — Гаў! Зубамі шчоўк... Воўк замоўк i стаў як шоўк.

ВОЎК I ЗВЕРАБОЙ

Воўк ахрып, зусім замоўк. Дзень, другі не вые. Застудзіўся, абібок: горла чым прамые?
Ёы прымае чай густы: зверабой-заварку. Выпіў Воўк гарбаты чарку — паглядае на кусты.
Воўк баіцца не чайку — Зверабою страшна: раптам возьме за гачаку, каб спытаць адважна:
— Перастанеш выць, герой? Ты дзіцятак будзіш. Я твой лекар — Зверабой! Енчыць, Воўк, не будеш.
Я лячыць усіх люблю. А не сцішыш глотку, — ў Ваўкавыску пасялю. I забудзеш ты зямлю, дзе радзіма продкаў.

ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДАСВЕЦЦЕ

Дарога да рога. Мы выйшлі за вёску. A поўня над намі бы выліта з воску.
У зор свой узор. Зыічак срэбраны вырай. Світае. Вунь золак бяжыць з Растапырай. I мы з Вераб'ём звера б'ём. У запас бярэм Растапыру, каб сунуць за пас. Крычыць Верабей: — Ой, мне цяжка, аслаб, — асла б на падмогу, каб крылцы аслабіць. — Асла біць? Не дам. Я баюся упасці i трапіць з табой, Верабейчык, у пасці Кашчэяў ашчэраных. Вернемся, дружа, з-пад ведзьміных лесвіц. Сустрэне нас Ружа ля родненькіх весніц.

ДАЛЬКАЖЫК

Падарылі мне далькажык. смоужыкам на пляжы — з кветкамі пасецца. A ў руках — трасецца.
Нехта звоніць з далячыні. Хто знайшоў мяне ў лагчыне, — у лясной гушчэчы просіць аб сустрэчы?
Мне нашэптвае мабільнік: — Будзь мабільным! Кінь свой быльнік. Сябрукоў ахвочы бачыць вочы ў вочы?
— Ты, мой дружа, ці сучасны? Вочы хітрыя пратры. Мой далькажык самы класны! Я ў мабільніку — ўнутры.
А звядзе у школе бокс, — вось i станем нос у нос.

СУМОЎЕ

Той, хто востры на язык, чэша ім, «язычнік»: трэпле, круціць кожны зык, абгрызае клічнік.
A пытальнік не ўкусіць — на ілбе закрутка: i таму язык сіпіць, i не ходзіць гнутка.
Я кажу: той гаваркі, хто не распускае свой язык, а да ракі дружбакоў склікае —
у сумоўі растапіць пырскаўку-ільдзіну...
... Языком аб зубы біць нельга й кракадзілу.

ПАЧЦІВЫ ПАКЛОН

Марсіянін на экзамен апрануў камбінезон. Сумны ён: — Глядзіце самі — не вяеенні ў нас сезон. Знік азон. Пусты газон.
Адказаць на ўсе пытанні мне падкажуць Марса здані i мой друг-абарыген. Вунь стаіць як манекен.
Здаў экзамен Марсіянін. На чырвоныя сеў сані. I пакуль не знік спартсмен, даў дыплому наўзамен
кветку ў рэверансе. Школа ўся — у трансе: Ёсць жыццё на Mapce!

МЯККІ ЗНАК

Наб'е гузак мне мяккі знак? Не! Ён мовы нашай вечнік. Вазьму я кніжкі у рукзак, па-нашаму — ў заплечнік. I лёгка ў школу пабягу, зноў пасябрую з Віктарам i Яне памагчы змагу... Я сам — як мяккі знак між літарак.