Выбрать главу

Лоце не дазволiлi сесцi з намi за стол, таму што яна сказала гэтыя дрэнныя словы. I пакуль мы елi, Лота хадзiла па садзе i енчыла.

Калi ўсе разышлiся, Лоце прыйшлося есцi адной. Яна енчыла i енчыла. Мама растлумачыла Джонасу i мне, што пакуль Лота не стане зноў добрай дзяўчынкай, яна павiнна гуляць адна. Але ж мы схавалiся за вуглом дома i сачылi, як яна плача. Нарэшце яна супакоiлася, таму што зноў нешта прыйшло, вiдаць, ёй у галаву. Яна ўзяла рыбу са сваёй талеркi, падышла да бочкi з вадой i апусцiла туды рыбу. Мама таксама назiрала за Лотай.

- Ёй трохi паплаваць трэба, лiха цябе бяры!

- Лота, цi ты не памятаеш, што я табе гаварыла, - папярэдзiла яе мама.

Лота кiўнула галавой i пабегла дадому. Неўзабаве яна вярнулася з маленькiм чамаданчыкам у руцэ. Па зямлi за ёй цягнуўся паясок, якi звiсаў з чамадана. Мама, бабуля, дзядуля i я глядзелi на яе з цiкаўнасцю. Яна амаль што выйшла за вароты, але раптам павярнулася, падышла да бабулi з дзядулем i ветлiва сказала:

- Я еду да таты, таму што ён лепшы за маму.

Яна не развiталася нi з Джонасам, нi з мамай, нi са мной. Мы моўчкi назiралi за ёй. Калi яна падышла да варот, дык чамусьцi спынiлася на хвiлiнку. Мама падышла да яе i запыталася:

- Лота, дык ты не едзеш?

- Ды я ж не магу адна ездзiць на цягнiку, лiха цябе бяры!

Тады мама ўзяла Лоту на рукi i сказала, што было б лепей, каб яна засталася з намi, таму што ўсе будуць сумаваць без яе. Лота абняла маму за шыю i расплакалася. А са мной i Джонасам яна не гаварыла яшчэ доўга. Увечары, калi мы ўжо збiралiся спаць, да нас прыйшла бабуля, каб расказаць нам нешта цiкавае з Бiблii. Яна паказала нам карцiнкi з яе, на адной з якiх быў хлопчык Джозэф.

Нечакана для нас усiх Лота сказала:

- 1, 2, 3, 4, 5... бабуля, што ты сказала?

I паколькi Лота навучылася добра лiчыць, яна пачала гаварыць лiчбы замест "лiха цябе бяры".

У Лоты нешчаслiвы дзень

Адзiн з нашых любiмых прытулкаў у садзе бабулi i дзядулi - гэта лялечны домiк! Ён належыў маме i цётцы Кэцi, калi яны былi маленькiмi дзяўчынкамi. Зараз там жывуць iх лялькi. Ён пафарбаваны ў чырвоны колер i знаходзiцца ў аддаленым кутку сада, куды вядзе маленькая сцяжынка. Ля гэтага домiка ёсць маленькi поплаў, на якiм растуць маргарыткi. З мэблi там былi белыя сталы i крэслы, буфет з лялечным посудам, патэльня, маленькi прас, а таксама збаночак для соку. Там было i маленькае крэселца, якое некалi належала бабулi. Цяжка ўявiць сабе, што гэтае крэселца такое старое!

Аднойчы, калi мы гулялi там, мы дамовiлiся, што Джонас будзе татам, я буду мамай, а Лота будзе Кларай, нашай служанкай.

- Зараз тата збiраецца пайсцi пагуляць з дзiцем, - сказаў Джонас. Ён узяў ляльчыну каляску з лялькай i пайшоў у сад.

- А я буду мыць падлогу ў кухнi, - сказала Лота.

- Не, перш за ўсё давай зробiм сыр, - прапанавала я.

Паколькi я была мамай, я збiралася кiраваць сама.

- Нiякага сыру, пакуль я не памыю падлогу! - адрэзала Лота.

Джонас сказаў Лоце, што яна не будзе гуляць з намi, калi не стане рабiць тое, што мы ёй гаворым. Такiм чынам мы зрабiлi сыр.

Калi вы робiце сыр, вам трэба ўзяць ягады i пакласцi iх у насоўку. Потым вы выцiскаеце ўвесь сок, а з таго, што застаецца ў насоўцы, вы робiце маленькiя круглыя сыры, якiя вельмi кiслыя.

- А зараз я збiраюся памыць падлогу, - сказала Лота.

Яна ўзяла вядро i пайшла ў кухню да бабулi, каб набраць вады. Калi яна вярнулася, дык вылiла ўсю гэтую ваду на падлогу i, апусцiўшыся на каленi, пачала скрэбцi падлогу шчоткай. Неўзабаве яна стала мокрая з ног да галавы.

- Лота, ты плаваеш, цi што? - спытаў Джонас, калi ўвайшоў з лялькай.

- Я мыю падлогу таму, што яе трэба памыць, - адказала Лота. - Акрамя таго, гэта вельмi цiкава.

Неўзабаве яна скончыла скрэбцi падлогу i засталася задаволеная. А Джонасу i мне прыйшлося выцiраць за ёй. Лота ж наогул не дапамагала. Яна толькi моўчкi сачыла за намi.

Сапраўдная Клара заўсёды спявае ў кухнi, калi яна там што-небудзь робiць. Iншы раз яна прытанцоўвае i спявае:

- Тра-ля-ля!

На гэты раз Лота рабiла выключна тое ж самае. Яна скакала каля стала i спявала.

Але ж адзiнае, чым яна адрознiвалася ад Клары, было тое, што яна ўзяла таўкачык для расцiрання яек, апусцiла яго ў вядро i пырскала на нас вадой. Потым яна смяялася так моцна, як толькi магла. Мы вельмi раззлавалiся на яе i сказалi, што калi яна будзе рабiць яшчэ такое глупства, ёй прыйдзецца выцiраць ваду самой. Але ж Лота працягвала скакаць i пырскацца. Падлога была слiзкая ад мыла, i раптам Лота ўпала i ўдарылася галавой аб буфет. Небарака Лота!

- Зусiм не цiкава быць Кларай, - плакала яна.

Потым яна пайшла шукаць ката, а мы з Джонасам засталiся адны. Тады мы зрабiлi салат з бэзу i з'елi з сырам. Вядома ж, гэта была толькi гульня.