Выбрать главу
галавы насы.
Лес пазеляніў раёк –
ідэі намёк.
І я стала чараўніца. Цуд з вачэй бруіцца. Я стала лясная вясталка –
Русалка.
  * * *
Гляджу на чысты аркуш, коўтаю ў руцэ аловак – чакаю, што прыйдзе натхненне. Мяне раптам заела сумненне, што ўсё немэтазгодна, бо часам здаецца (відаць, гэта праўда), што думаць – для легкаважкасці жыцця – шкодна. Што думаць – для немудра- гелістага шчасця – дрэнна... І я то думаю, то тупею пазменна. Зашклёнае кола, Суцэльнае кодла. Жыццёвая школа, Чытаючы модлы Я раптам дапяла, Што ўсё бессэнсоўна...
  * * *
Страх – цікавая фішка. Я цудадзейка-мнішка – Страхам
на ўсё адказваю,
Большага не паказваю. У фужэр з кампотам Апусціла мары – Во! Боўтаюцца вішні, Паказваючы
косткі-фары!
Зорам аддала Думак сала –
наляцелі, як вараннё,
як зялёнае насланнё!
І ўсё мала!
Я – як бяздонная крыніца,
як знішчаная ўшчэнт капліца,
Знайсці апірышча спрабую –
Ваюю.
  * * *
Паглядзіце! У натоўпе нарадзілася Асоба! Незаўважна расквітнела і расце! Можа, гэта Бога спроба Ўласны лёс накрэмзаць на чужым лісце?
  * * *
Я зусім не прарок. Жыццё празрыстае, як ручай. Толькі найлепшы радок Здольны прабіць адчай.
  * * *
Віцебск прарос мною! Настойліва. Як пшанічнае зерне. Мне Віцебск за пакуты нараджэння, Відаць, яшчэ натхненне верне...

2

Я зачапілася за родную зямлю,

Як якар захлынуўся жвірам.

  Краіна беларусаў
краіна зялёных вачэй і сініх краіна натхнення і душаў-красак дзе ўсе пяшчоты – па сэрцах-скрынях дзе ўсе прыгоды – паводле казак краіна ўпартых і працавітых краіна лёсам зашмальцаваных дзе сярод думак няма прапітых ды шмат пачуццямі расстраляных краіна соннага летуцення краіна гідкага рэалізму дзе кожны чуе душы трымценне дзе кожны схільны да …
  * * *
ворагу Найпрыгажэйшая краіна ў свеце мая Беларусь! Толькі пакрыўдзь, толькі сунься! Я — кусь!
  * * *
я лепш ТУТ прападаць застануся ва ўлюбёным месцы з сябрамі й каханымі, чым ТАМ – кожны дзень – па лесцы – наросхрыст з адкрытымі ранамі
  * * *
Магутныя Светлыя Смелыя
думкі.
І вочы
сумленныя.
Жыццё –
недарэмнае.
І шчырыя Зыркія Белыя
зоры.
Душа
працавітая.
Кашуля
нямытая.
Рэвалюцыйная Сенсацыйная Жыццёвая
музыка.
Гарачая Вартая
гітара.
І чорна-жоўтая Сумная
сансара.
  Вольны свет рапухі
Спі і сні, мая рапуха, вольны свет. Дзе ў рот палезе муха на абед. Дзе няспынна будзе сонца прыграваць. Кожны за капейку шчасце набываць. Спіш і верыш у ператварэнне. У стварэнне цудапакалення. У чаканы скон спрадвечнай багны. У вагонь кахання ненаўмысна прагны. Будзем спадзявацца, што твой сон Спраўдзіцца калісь, як колісь скон. А пакуль даводзіцца чакаць – Па гаях цвілымі думкамі блукаць.