Выбрать главу
каметы.
Можна
каханага першыя
слёзы
Ці Маргарыты
мімозы.
Ці падарожжа на
субмарыне.
Ці хаця б зашмаргу на
галіне…
Мне для зменаў Хаця б штуршок – Пакаштаваць першы раз
арцішок…
  Фатограф
Да страху смерці
хачу спакою.
Сама свае пачуцці мыю
і сартырую.
Душэўныя станы малюю І складаю ў
альбомы.
(Ад стомы?) Ў маёй галаве Забабоны-сомы Паядаюць
ідэі-малькі.
(Матылькі?) І не бачна з вудай рукі…
  * * *
Джону Ленану і Андрэ Брэтону Я напалову разрэзаная вакном. Як глухі, успрымаю фразы. Я пабеленая чорным сукном. Мне што зоркі, што стразы! Паштовымі знакамі думак Тэлеграфую сваёй штодзённасці. Праз вены гульнёвых лунак Шукаю шлях да сваёй натхнёнасці. Абкружаная колам бяспекі, Як кветка ў старым палісадніку. Вакол – парэчкі-калекі Ды зграя агрэстаў-здраднікаў.
  * * *
Т.Л. Я спустошаная,
нібы голеная галава вар’ята.
Трава скошаная. На ёй – маленькія кураняты. Шпарка гойсаюць,
імпульсуюць.
Гучна квокаюць,
пратэстуюць.
І пытаннямі душу псуюць. · · · · · · · Я нямоглая. Я калечаная. Я нібыта адчалавечаная. Я з узорчыку выбіваюся. Кіпцюрамі ў глотку ўпіваюся · · · · · · · ·
Я змагаюся…
  * * *
Навошта
ў шчырасць
гуляць?
Калі яна ёсць – Яе не адняць. А спаборнічаць
у гэтым
смешна!
Я б нават
сказала –
грэшна!
Хто згуляе
шчыра
ў слова,
Каб кранула
вуха
мова?
Хто складзе
найлепшы
верш?
Хто аддзячыць
шчыра
найперш?
Не, ну што за
недарэчнасць?
Я амаль-амаль
пераканалася:
Хто шчыруе, Той, на жаль,
не вечнасць.
Вось і шчырасць
ўжо
няшчырая
Засталася…
  * * *
Безасабовая асоба, Персона нон-грата. Таварышы, даю
гарант,
Што ён транжыр і мот,
і франт!
Ну, сатрап, я выкрыла Ўсю чорнасць
тваіх думак!
Я ведаю: хаваеш
кампрамат
Пад выглядам
цывільных клунак –
Цудоўны шчасця апарат! Ты ведаеш, што я
мацнейшая
І што душа мая
сачнейшая
За твой крывавенькі
сухар!
Ты да таго ж яшчэ
глухар!
І нарцысіст. Педагагіст
недавучаны!
Прагматызмам
засмучаны.
Каханнем маім
скручаны і …
Перавучаны.