Выбрать главу
  * * *
Крохкім шарошам па хлюпкай вадзе цягнем-пацягнем
пачуцці.
Смелыя вобразы новых ідэй ёсць на якой
валюце?
Смелыя вобразы новых ідэй ёсць на якой
валюце?
Крохкім шарошам па хлюпкай вадзе цягнем-пацягнем
пачуцці…
  * * *
Сярэдзіна красавіка, лічы. Яшчэ вясны ні ў водным
воку ў надвор’я.
І людзі клопат праяўляюць, І раюцца сузор’і. І снег ідзе, не даючы
вясне падняцца.
Адкуль вясну яшчэ чакаць? Адкуль ёй ўзяцца? · · · · · · · З народжанага намі…
  * * *
Штучнае сонца прабегла па вокнах трамвая. Ён за натоўпам вочы свае хавае. Круглыя сінія вочы няўмела хавае. Я адчуваю бязлітасны пошчак дыхання. Як утрапёная, сціпла чакаю спаткання. Мілага, яснага, доўгага цудаспаткання. Я канчаткова губляю надзею. Ціха кладуся, няўмела балдзею. Дзе я? Нідзе! Я чакаць не ўмею...
  * * *
Я сабе яшчэ не веру. І даўно не веру вам. Я не бачу меры меру, Я знішчаю бруд і хлам. Я адчула рыфму рыфмы. Я паслухала ўсход. Мне сказалі праўду:”Міф – мы”. Я заткнула хлусу рот. Я – як ружы чайнай кветка, Адчуваеш стогн і пах. Мне мая патрэбна клетка. Толькі мой патрэбны страх.
  * * *
З любога вакна можна крыкнуць: ”Вярніся!” Ў любым люстэрку можна ўбачыць сябе. Любой вадой можна змыць зайздрасць. І толькі сваім святлом – ажывіць. Любымі нагамі можна дайсці да мэты. Любымі крыламі можна даляцець да неба. Любымі вуснамі можна сказаць праўду. І толькі сваімі словамі – шчыра. Любым глытком можна спаталіць смагу. Любой рукой можна спыніць забойства. Любым штрыхом можна шэдэўр закончыць. Але толькі – калі ты сам яго пачынаў.
  Там…
натхнёная Барадуліным Мы ўсё імчымся. Спяшаемся некуды. І толькі відны Сляды на раллі. Мы марым аб цудзе. І строга судзім. І ўсе мы там будзем. Ці ўжо былі…
  * * *
Мой настрой хістаецца так, Як хістаецца FM-хваля,
калі шукаю радыё-Свабоду.
Ні выйсця няма, ні броду. Разагнацца трэба і скокнуць
у ...
прахалоду.

4

Я пахну табой наскрозь.

Са мной адбываецца штось...

  Адзінота
Мая адзінота –
як банны ліст.
На душы павісла
і трымаецца.
Сваёй адзіноце
я танчу твіст.
І цела маё
з ёй абдымаецца.
Я ўсё чакаю, калі ТЫ Зоймеш месца адзіноты…
  * * *
Лупы тваіх вачэй Павялічваюць маю душу. Бясконцых сляпых начэй Без цябе не перанашу. Лупы тваіх вачэй Бачаць мяне наскрозь. Ты задыхаў гучней. Са мной адбываецца штось...
  * * *
Маю не праняць
уяву.
І нават на тваю
заяву
Я не звяртаю
ўвагі.
Табе не хапае
прагі.
Не стае імпэту! Мусоліш пацалункі, як