Выбрать главу

Іван Арабейка п'е. І я п'ю, сціскаючы зубы, таксама.

Потым мы будзем хварэць, будзем пакута-ваць, але будзем ведаць, што далучыліся да самой сутнасці свету i што пілі з крыніцы, з якой піў святы.

МІТЫНГ

Па снежнай грувасткай дарозе з малою сваёю дачкою паволі іду ў мястэчка.

Калі падыходжу — бачу: тут адбываецца мітынг — ля самай дарогі, побач, на голым палетку, i чую ўзварушаную гаману.

На ім верхаводзіць ксёндз — колішні мой хаўруснік з часоў вальнадумнасці i маладосці з вострым i ясным абліччам ці ветаха, ці маладзіка.

I словы, што ён цяпер прамаўляе, вострыя, нібы лёзы; крэсляць яны на целе прасторы зацятыя рэзкія рысы i падзяляюць усіх, хто ix слухае, напалам.

У цэнтры мястэчка, ля крамы, таксама сабраліся людзі. «Трэба яго павесіць! Ён — шкоднік»,— гучаць адны галасы. Другія пярэчаць: «За што? Не ён вінаваты ва ўсім, што так сталася, а вунь тыя...» — i пальцы паказваюць угару.

Доўга стаім тут, але дарэмна: машыны з хлебам няма i няма. I толькі калі пачынае брацца на вечар i на ліловым небе ўзыходзіць зіхоткі месяц, разыходзімся па дамах.

З малою дачкой i парожняю кайстраю за плячыма падаюся той самай, занесенай снегам, дарогай назад.

Нічога ўжо не чуваць, не відаць, ужо скончыўся мітынг, але там, дзе ён быў, на сялянскім голым палетку, адтала зямля.

НОЖ З ДРАЎЛЯНЫМІ ТРОНKAMI

I вось, бутэлькі з віном i гарэлкай, якія я здо-леў здабыць на вакзале ў краме, кудысьці зніклі.

Толькі ў самым кутку каморы сярод папя-ровых падраных абгортак знаходжу адну з вуз-лаватага белага шкла бутэльку i доўгі, з драўля-нымі тронкамі, нож.

Мяне апаноўвае злосць i роспач: «Ну, я ж яму пакажу! Ён i сюды дабраўся, стары мой п'яніца-бацька...» I па гарачых слядах я кідаюся яго шукаць.

Ён ляжыць у пакоі, на сваім ложку, на якім потым памрэ, i калі я замахваюся на яго нажом, заўважаю яго спакойны i ўсмешлівы позірк, у якім тлее нейкі інакшы, чым я разумею, сэнс.

Ён не баіцца нажа, яго нават, здаецца, цешыць, што я спрабую яму перашкодзіць памерці сваёю смерцю i як бы бяру яе на сябе...

Я спахапляюся: Божа, што я раблю, з кім змагаюся, каго караю?!. Мы апаілі жыццё віном i гарэлкай сваіх пачуццяў i самі сп'янелі i, п'яныя, гаспадарым, адстойваем сваю праўду, выносім прысуды...

Я апускаю паволі руку, узнесеную над бацькам, i пакідаю бацьку ўсё, што маю з сабой: з драўлянымі чорнымі тронкамі нож i не ўзятую ім з вузлаватага белага шкла бутэльку,

i пакідаю бацьку ягоную смерць.

ТРЫ ТРУНЫ

За доўгія тысячагоддзі ўсё з'ела сырая зямля дарэшты: i косці людзей, i палотны адзення, i труны — з дубу, з грабу, з сасны.

Аднак пасярэдзіне могілак, перакапаных цяпер пад пляцы будоўлі, уцалелі, нічым не кра-нутыя, тры труны — каменныя чорныя сарка-фагі.

З вечна сутонлівай i ўжо разбуранай глыбіні ix узнялі, бы дзівосных істот, на паверхню, i першы рабочы, нявечачы камень, ломам, зубілам i малатком ускрывае глухое века першай труны.

Калі яно адымаецца — бачьш: у ёй, бы жывая, ляжыць маладая жанчына — у чорным убранні, з кнігаю на грудзях. «Кніга магічнай мудрасці»,— няўцямна чытаюць усе, хто тут ёсць, залатыя літары назвы, не разумеючы, што ім рабіць зараз з гэтай адкрытаю таямніцай, з гэтай адкрытай труной.

Але неўзабаве агульная ўвага, быццам знайшоўшы выйсце, сама па сабе перасоўваецца да тых -астатніх, нямых, яшчэ не чапаных — знаходак, i ўжо другі будаўнік, схіліўшыся, пачынае вярэдзіць i длубаць другі таямнічы паралелепіпед.

I зноў усё паўтараецца: як i ў першай, ляжыць у гэтай труне, нібы спіць засяроджаным сном, нетутэйшага хараства жанчына з кнігай магічнай мудрасці на грудзях.

Збітыя з панталыку тым, што адкрылі, бы нешта нас падганяе, з жалеззем сваім пераходзім няроўнаю чарадой да трэцяй — каб зноўку адкрыць тое самое,—да апошняй, замкнёнай, каменнай, чорнай, узнятай з глыбіняў смерці, труны.

SUMUS NESSMUS

Мы не займаем ніякіх пасад i не маем ніякіх званняў, але якраз у гэтым усе, хто ведае нас i не ведае, бачаць нашу пасаду i разумеюць наш чын.

Мы не такія, мы іншыя, але мы апынуліся тут, i тутэйшае наваколле пераконвае нас няспынна, што мы гэтакія, як усе.

Мы робім не тое, што хочам i можам, а тое, што нам прапануюць,

а тое, што хочам i можам, хаваем на потым, на некалі, нібы ў труне, у сабе, і, адмаўляючы рэчаіснасць, што не дае нам спраўдзіцца i праявіцца, гэтакзгаджаемся з ёй.

«Я ніколі не каяўся ў тым, чаго не рабіў, але каяўся ўтым, што рабіў»,— нам прысвячаюць свае высновы волаты думкі.