Пэцкаючыся шмаравідлам, я сцягваю з цела свайго, не надзеўшы, кашулю — нічога з бацькавых рэчаў мне ўжо не трэба.
І Коля Штунда, усцешаны невымоўна, што я нічога сабе не ўзяў, зачыняе варотцы падворка за мною.
Жанчына б'ецца з жанчынай.
Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі, накапала бульбы, другая, што гэтую латку асвойвала i засявала, яе застала, адна спрабавала ўцячы, другая яе напярэсцігі даганяла, i вось...
З торбы, у якую ўчапіліся рукі адной i рукі другой, на дол падаюць буйныя белыя бульбіны.
Пэўна, яны не падобны да слёз, ды цяпер, ды цяпер усё-такі слёзы.
Утоены ў поцемках сноў, моўчкі чакэе, калі хто ўвойдзе ў яго абсягі, i хто заўважае яго, заўважаецца ім.
Тады загараюцца яго вочы і, нібы ўклю-чаецца нейкі дасведчаны механізм, ён пачынае ўсім целам сваім вібраваць-верашчаць і, труш-чачы супраціўленне, бы ў павуціну, захоплівае ў гэтае вібраванне сваіх ахвяр.
Ён ведае, рана ці позна, кожны, як да апошняга раздарожжа, прыйдзе сюды, дзе ён;
але хто паддасца яго прыцягненню, ужо нікуды далей не пойдзе, хто ж пераможа сваю залежнасць, пойдзе дарогай багоў.
Тут, на паверхні, мы высвятляем свае стасункі з сабой i з багамі, а там, у сваёй глыбіні, не чуючы нашых размоў, нас чакае ідал — наш уцялеснены, намі забыты, сон,
На света Збавення душы i цела прыходжу ў старую драўлямую нашу бажніцу, куды не прыходзіў ужо даўно.
Аднактам вялікаю шчыльнаю грамадою стаяць нетутэйшыя хмурныя людзі i правіцца набажэнства на мове нязвычнай, чужой.
З бояззю перад імі я, ледзьве ўвайшоўшы ў бажніцу, выходжу i разам з усёю збянтэжанаю акругай чакаю ля ганка, калі настане наша чарга.
Мінуўся той час, калі мы прыходзілі ў нашу бажніцу, калі хаіделі,
мінуўся той час, калі цела было тое самао, што душа, а душа тое самае, што i цела.
Ад вёскі мала што засталося — адно некалькі хат са старымі людзьмі i яшчэ бальніца.
Па вузкай стаптанай бальнічнай лесвіцы, прытрымліваючыся за парэнчы, мы сходзім уніз.
— Мне ўсё тут знаёма з маленства,— дзялюся сваімі ўспамінамі ca сваёй спадарожніцай,— Тут працавала, сюды прыехаўшы яшчэ да вайкы, акушэркаю мая маці...
Яна глядзіць на мяне ціхмяным глыбокім блакітным паглядам.
— А я вось прыехала,— кажа яна,— сюды з далёкага свету, каб тут нарадзіць, каб у тым замежжы, дзе я цяпер жыву, прысутнічала, гучала i цешыла мне душу імя нашай вёскі —
Алёсы.
Калі між сабой сустракаюцца двое ці трое, яны перш за ўсё пачынаюць адно ў аднаго пытацца, адно аднаму казаць, што дзе адбываецца ў свеце, што дзе чуваць.
Усюды, як стравы, чакаюць навін i шукаюць навін, i той, хто трымае руку на навінах, амаль прарок.
Нібы набажэнства новага часу, усіх далуча-юць навіны да нейкай (якой — невядома) з'явы, усіх уключаюць у нейкі (які — невядома) абрад.
Шчасце мінула, надзея знікла, жыццё, што квітнела і вабіла, раптам паблякла, i толькі ўзышоў з глыбіні перакуленых з'яў i сабою праняў навакольную рзчаіснасць адзін невідушчы, няўлоўны, спадманлівы колер —
колер навін.
Нагружаны кніжкамі, прыйшоў да мяне Дарагі Запалянец i — як падарунак мне — разам з сабою прывёў паэта, якога знайшоў ён i ўзгадаваў у сваім вясковым краі.
Я доўга чакаў яго — можа, гады, а можа, дзесяцігоддзі; адтуль, дзе ён жыў, надыходзілі сінія вёсны i каляровыя лістапады, адтуль наплывалі залевы i нарываліся завірухі, туды адыходзіла i абдымала сабою ўсё запалянскае наваколле, паволі развітваючыся са мною, мая маладосць.
Знаёміць мяне Дарагі Запалянец з кніжкамі, ім перажытымі, i ca сваім гадаванцам, які на цэлую галаву вышэйшы i за мяне й за яго, i кажа, што гэта — мая маладосць, а я, пасміхаючыся, пакідаю гэту сваю маладосць асвойвацца ў доме i на падворку,
а сам з Дарагім Запалянцам іду, паступова знікаючы, за той лес, які, нібы гутарыць з намі, становіцца вокамгненна то восеньскім, то вясновым, за тую рэчку, што, падуладная нейкай вялікай змене, цячы пачала назад.
Падводны плывец, час ад часу вынырваю на паверхню, i ўсё наваколле зварочвае на мяне сваю ўвагу, спрабуючы высветліць i мне давесці, хто я такі.
Дакуль я нераспазнаны — я ё с ц ь, але калі я прыпамінаю, кім быў калісьці, у вострай увазе свету ўзнікае нешта, што вылучае мяне ca свету i асуджае на смерць.