Выбрать главу

Мне падабаецца жыць — але адно толькі жыць немагчыма,

мне падабаецца ведаць, што людзі мяне разумеюць — аднак, аднак гэтаму разумению заўсёды пярэчыць адна неадольная перашкода, i гзтая перашкода я сам.

Злучаны з плынню, плыву ў невядомыя далячыні, каб калі-небудзь у свеце недзе знайсціся зноў.

МАЛЕНЬКІЯ НОЧВЫ

Нехта стукае ў дзверы.

Я доўга, не ведаючы, хто гэта стукае, не адчыняю, a калі адчыняю, бачу: стаіць за дзвярыма бацька з маленькімі ночвамі ў руках.

Ён кажа: «Пакуль ты мне адчыняў, я схадзіў пад царкву i ўзяў вось гэтыя ночвы, каб i м i стукацца ў дзверы.

Ці помніш ты гэтыя ночвы: ты ў ix купаўся, калі быў малым...»

Я гляджу на маленькія ночвы і, нібы ўва мне адчыняюцца нейкія дзверы, у ix пазнаю, што i помніць не помню, што згадваць не згадваю i што не мае ні вобразу, ні наймення, а мае мяне самога,—

с в а ё.

СЕРБСКАЯ ВЁСКА

Некуды падаў, траціў прытомнасць, поўз, a развіднела — паўсталі з імглы будынкі i выйшлі людзі...

— Што гэта за мясціна? — спытаўся я ў першай, у чорнай хустцы, старой жанчыны, з якою сустрэўся на вуліцы...

— Козіцы, сербская веска,— сказала яна i ўступіла ў дзверы адчыненай крайняй хаты, а я гэтаксама за ёю, спрабуючы высветліць, ці далека ад Козіцаў да сталіцы...

— Учора было ў гэтай хаце вяселле, а зараз — рэзрух.

Смуткуючы, маладая сядзіць ля акна, i востраць мужчыны нажы на ганку.

— Дваццаць чатыры д'яблы,— сказала, адказваючы, старая, i мне было дзіўна чуць аб гэтакай меры шляху,

i цяжка было мне даўмецца, ці месцяцца ў д'ябле вёрсты, ці, можа, д'яблы ў вярсце.

Кожны з прысутных мне нешта хацеў растлумачыць, i спараджала ўсякае слова мноства наступных слоў, а кожная лічба мноства далейшых удакладненняў.

Адно маладая сядзела, як i раней, ля акна i моўчкі глядзела некуды ўдалеч.

СКАРБ

З зямлі выкопваюць скарб — гаршчок старажытных рымскіх дынараў.

Ніхто не ведае, як яны апынуліся тут, у гэтай паўночнай, далёкай ад Рыма, краіне, хто ix калі сабраў, хто ix калі, баючыся за ix, закапаў...

Калісьці яны валодалі дзейснаю моцай — рушылі войскі, узводзілі гарады, чынілі прысуды, аднак i цяпер...

Яны сцярожка кранаюцца нашых рук, кранаюцца нашых душаў — i ў нас ажываюць паволі нам не знаёмыя вобразы, нам не вядомыя з'явы,

i мы, здзіўляючыся, разумеем, што мы гэтаксама зямля, што МЫ гзтаксама зямля, у якой схаваны нейчыя скарбы.

ДАСЯГНЕННІ

Каб дасягнуць таго, што вышэй за мяне, я адмаўляюся ад таго, што маю.

Удача i поспех, выпрабаваныя павадыры, выводзяць мяне са свету адвечнага кругазвароту i ўводзяць у свет барацьбы i падзей.

Я надаю жыццю сэнс, i жыццё здзяйсня-ецца мной i ca мною, паказваючы, што яно можа, што — не.

Я авалодваю доляй, доўжуся ў заваёвах, аднак мае новыя дні як найвялікшую мэту мне адкрываюць, што ўжо мінула, i як найвялікшую ўзнагароду мне абяцаюць тое, што я ўжо меў.

ПАЛЁT КАЖАНА

Згусціліся прыцемкі — i ў паветры замільгацела істота, якая не ўмее лётаць,— кажан.

Здаецца, ён заблудзіўся i выпаў сюды з прадаўняй, ужо не існай, прасторы i зараз зачэпіцца за правады, нацягнутыя на слупах, наштурхнецца на шчыт будынка альбо, не ўтрымаўшыся на вышьш, упадзе...

Аднак жа так не здараецца: быццам зводдаль намацваючы прадметы, упісаныя ў наваколле, ён своечасова ўхіляецца ад перашкод.

Ён рухаецца штуршкамі, i скураныя крылы — пругкія плоскасці, на якія абапіраецца рух.

Як драпае цвік па шкліне, ён выпраменьвае востры пранозлівы гук, і людзі, каб гэтага гуку не чуць, зачыняюць вокны i дзверы, а той-сёй, дасціпнейшы, на падворку разгортвае белую латку тканіны, каб кажана злавіць.

Нічога не скажаш: няўклюдны, няроўны, прышыты да спратаўзямлі, недалёк! палёт кажановы валодае нейкай сваёй адвагай, нейкім сваім натхненнем,

але натхненнем гэтым кіруе змрок.

СТАРЫЯ ДРЭВЫ

Крыжы мураванай, завешанай цяжкім замком, бажніцы, хаціны, утуленыя ў даўніну, пагорак, дзе нешта раней было, а цяпер зарасло дзірваном i рассыпалася на каменне:

дзень на радзіме ў сябра, які не вярнуўся аднойчы н i к у д ы, але які перад гэтым мяне сюды запрасіў.

Усё на радзіме ў сябра без сябра страта, i калі на схіле пахмурага дня я збяруся адтуль пайсці, у бязлюдным прагале завулка прыкмечу тое, што, нібы злом прасторы, спыніць увагу маю i здасца надзіва знаёмым,— старыя вялікія дрэвы,

i я, у прадчуванні сустрэчы, памкнуся насустрач ім.