Выбрать главу

Быццам вандроўныя месцы, вы пераходзіце з мовы ў мову, з падзеі ў падзеі, ca зместу ў змест.

Вы адлучаеце ад адной паловы прасторы яе лагчыны i выспы i далучаеце да другой, але ўсе роўна зямлі, хто арэ яе, хто засявае i хто кладзецца ў яе.

Вам нешта пярэчыць i ўпарціцца— i ў рэчаіснасці, i ва ўчынках, i, пэўна, якраз таму вы абіраеце тое, што ўпарціцца i пярэчыць, сваім неспадманлівым арыенцірам, i сіла, што вас вызначае ўсюды, здзяйсняе i кліча тое, што не павінна здзяйсняцца i наставаць.

Прыкметы ўсчынаюць сваю варажбу, i бяруць вас у свой палон заваёвы, i вынік не разумее, што ён здабыў.

Вы прыналежыце моцы, i перашкода для вас апора.

Цвёрды ваш крок, пераможныя вашы ўчынкі, i постаці вашы згодна ўрастаюць у сталь.

У рул i i ў жэрлы ўкладаецца перавага.

Ловяць люстэркі адлюстраванні таго, што мае настаць.

На сценах дымныя цені.

На бруку разбітая чарапіца.

У небе спявае гром.

VII

Быццам сухая лістота, ад вас адпадаюць вашы імёны.

Няма каго клікаць дамоў, i дом ваш не там i не тут.

У звыклае ўгрукваецца падзея, i свет пазнае ў вас свае безназоўныя мроі пра іншую долю i вам аддае свае скарбы, але вы даяце свету самі больш, чым ён можа змясціць.

Ад вас ухіляецца ноч, i дзень расступаецца перад вамі, i позіркі дораць свае незвычайныя кветкі вам.

VIII

З прыцемкаў досвітку, адасабляючыся паступова ад камянёў i дрэў, выходзяць, як здані, насустрач вам людзі і, набліжаючыся да вас, у вас углядаюцца ва ўсе вочы, ці вы такія ж, як i яны.

На момант, на два ці на тры яны параўнаюцца з вамі, вы — з імі, i здасца, што вы i яны адно, ды тут жа, праз момант, праз два ці праз тры, нібы неахвотна, пачне пашырацца між імі i вамі адлегласць прагалу: сваёю хадою пройдзеце вы праз ix, а яны праз вас.

Вам падавацца далей, у сваю наступнасць, імі пакінутую для вас, a ім западаць у мінулае, што сцірае ўсе рысы i вобразы, непадабенствы i падабенствы, каб нанава там супасці з дрэвамі, з камянямі, з прыцемнаю імглой.

IX

З мноства магчымасцяў, што паўстаюць перад вамі, вы абіраеце тую, што вас разумее найбольш, найглыбей, найпаўней,— немаг-чымасць,

i чорныя сонцы ўглядаюцца вам у вочы,

а смага вас поіць горкам вадой.

Быццам даецца святое, якое аддацца назад не можа, вам давяраецца даўняя таямніца пра тое, што азначае насамрэч не быць.

У сарцавіне рэчаў няма ix — рэчаў, i ў суткасці чалавека няма яго — чалавека,

i шлях ваш углыб сябе.

Х

Ломяцца ў дзверы i ў вокны сноў, шукаючы вас, апраметныя жахі, i непрытомным натоўпам целы навальваюцца на вас,

а вы не можаце ўспомніць ніводнай малітвы.

Зрабілася нешта не так, а назад адрабіцца не можа: ужо расступілася, выкапаная паслухмяна, i вас засыпае задушлівая зямля.

Трэба прачнуцца — i немагчыма амаль прачнуцца.

Трэба вярнуцца — але няма ўжо куды.

ХІ

Чаму чалавек жывы, калі ён жывы, i чаму ён мёртвы, калі ён мёртвы?—

дзве дол i адна адной абяцаюць сустрэчу, але сустрэцца ніяк не могуць.

А вы ідзяце паміж мёртвымі i жывымi, i абвяргаеце відавочнасць, упарта даводзячы, што чалавек нешта інакшае, чым ён мёртвы, i нешта інакшае, чым ён жывы.

XII

Што дазваляецца чалавеку, калі няма Бога, i што дазваляецца, калі ёсць,— пытаецца ў вас то адна, то другая думка, а вы па-за думкам i па-за думкай, i шлях ваш просты i востры, быццам лязо нажа.

Вы парушаеце звыклае — i яно робіцца неабходным,

вы парушаеце існае — i няма каму вам запярэчыць i вас аспрэчыць i перайначыць азначаны вамі лес.

За вамі ўзнікаюць i апярэджваюць вас пагалоскі, што вы не людзі, i дзіўная радасць, што вы сапраўды не людзі, вам укладаецца ў грудзі i вас уздымае над смерцю i над жыццём.

XІІІ

Кожны ў адказе за ўсіх астатніх i кожны ў пытанні за ўсіх астатніх:

хто тут чужы, а хто свой?!.

Напружваюцца пагляды: у пространі зроку расплывістае бяльмо.

Што ўчора i гіазаўчора было відавочным, сёння ахуталася ў сумненне i патрабуе пераправеркі, што насамсправе яно — яно.

Увага!.. Увага!.. Зман расстаўляе пасткі, i безаблічныя маскі ўядаюцца ў твары.

Вы жывіце небяспеку, а вас — небяспека.

Блукаюць у наваколлі навобмацак галасы.

XIV

Ніхто не ведае вашай апошняй мэты, i нават вы самі.

Разгортваецца ў падзеі тое, што нерухома, без вобразу i наймення, ляжала ў оховішчах часу, i прамаўпяецца вамі цяпер i тут.

Да вас паварочваюцца ўсе лёсы, i ўсе дарогі перацінаюцца вашаю — напрасткі.