Выбрать главу

Гук распадаецца на аскепкі.

Адтуліны цэляцца ў целы.

У свеце, што здзейеніўся, вы пачатак, i свет перад вамі трымае сваю справаздачу, выносячы сам сабе свой прысуд.

XV

Дзеліцца вамі мясціна з мясцінаю, i адна пара перадае вас другой пары.

Быццам праліўся дождж i бягуць, паглынаючыся зямлёю, бурлівыя ручаіны, вас усё менш —

i ці хопіць урэшце на ўсіх i на ўсё?!.

Часткі ўпадаюць у цэласнасць, час — у наступнасць:

там ужо нехта заўсёды ёсць.

XVI

З усіх канцоў свету збіраюцца госці на свята, i свята спявае.

Паспеў небывалы ўраджай, i час, завяршаючыся, падрыхтаваў усім падарунак.

Апошнім прыходзіць жаніх i смерць бярэ за нявесту.

Расплюшчылася — i з груды старога рыззя глядзіць відушчае вока.

РЭЧЫ

І

Раскопваюць гарадзішча.

Выкопваюць рэчы.

Вось рэч-рука, вось рэч-нага, вось рэч-моц, вось рэч-улада...

Рэчы — апошняе цела людзей, якое жыве найдаўжэй.

За рэчы трымаюся, аб рэчы абапіраюся, атрымліваю ўспадчыну рэчы...

Рэчамі мераецца мой час, акрэсліваецца мая прастора, без ix я губляюся, без ix я знікаю, без ix я нічога не значу сам.

На торжышчы, дзе ўсё набываецца i прадаецца, пытаюся ў рэчаў, як ix завуць.

Яны называюць мае імёны.

ІІ

У крамных вітрынах павыстаўляны рэчы — мо для сустрэчы, а можа, для развітання.

Нібы ля сваіх дарагіх нябожчыкаў, мы спыняемся каля ix, аглядаем ix, убіраем ix у душу i ў памяць.

I адчуваем, хвалюючыся, што з імі нас звязвае тайнае падабенства, бы некалі, напачатку, калі Бог тварыў свет, мы былі гэтаксама рэчамі i будзем некая! зноў.

Усё, чым багаты мы,— гэта рэчы, i ўсё, перад чым мы аказваемся багамi,— яны.

Мы адыходзім далей.

Але застаюцца ў вітрынах рэчы, a ў рэчах — мы.

IIІ

Знікаюць знаёмыя рэчы.

Я з імі звыкся, i мне ix шкада.

Шукаю — аднак у прасторы няма ix, a ў часе, бы ён пастарэў, паўтвараліся звіліны i, напэўна, схавалі ix.

Рэчы — ўцялесненае маё, але як загадаць мне, каб звіліны зніклі, а рэчы, якія зніклі, знайшліся зноў?!.

IV

У гэтым горадзе Ян незнаёмец: ніхто не бярэ яго на работу i не мае ніякай патрэбы ў ім.

Доўжацца дні, не прыносячы зменаў, i тады Ян становіцца на ўзвышэнне i прыкідваецца, што ён — рэч.

I гэтая рэч пачынае ў марудных рухах пераступаць з нагі на нагу, паварочваць галаву, падымаць то адну, то другую руку, нахіляцца, абмацваць твар,

i ўсе, хто ні ёсць на пляцы, здзіўляюцца ёй, захапляюцца, пляскаюць ёй у ладкі, заахвоч-ваючы, каб паказала, на што яна здатна яшчэ, i, у аддзяку, кладуць у пакладзеную побач шапку хто марку, хто дзве.

V

У спадзяваннях, блуканнях,стратах мінае наш час і, мінаючы, здабывае з нас, бы з руды, адказ.

Яшчэ мы не здзейсненыя, i змены трывожаць наш розум: мы нават не ведаем, што нам належыць думаць i што — жадаць.

Мы — спроба, i знакі, якія накрэсліваем, сціраем.

I Бог, пакідаючы нас, нам укладае ў рукі прыладу, якою парадкуецца рэчаіснасць,—

рэч.

VI

Палічаны нашы патрэбы, магчымасці змераны, i чалавек чалавеку не брат i не вораг, а — рэч.

Нібы засыхае карэнне ці высыхае студня, мы гінем, паволі i незаўважна, у месца, пазначанае на паверхні, i свет, скарыстаны i зведаны, не знаходзіць слова для нас.

Самотнымі доўгімі вечарамі Ян думае пра Айчыну i песціць у сэрцы мальву:

«Прыйдзі i ўсталюй сваё валадарства i выбаві нас з абдымкаў нашых набыткаў, нябыт!..»

VII

На святы ці так, з нагоды, дорым адно аднаму падарункі — рэчы.

Страцілі нашы думкі даўно ўжо сілу, а словы — вагу, i рэчы — самае большае, што мы можам даваць i браць.

Мы ў рэчах вычэрпваемся, i калі, быццам сціраемся, мы знікаем, на свеце яшчэ нейкі час застаюцца нам прыналежныя некалі рэчы —

як напамінак пра нешта, чаго няма.

VIII

З бязлюднага храма ўваходзім у людную краму.

Так i павінна быць: люднаю крама, а храм бязлюдным?!.

Нам цяжка, амаль немагчыма, даўмецца, чаму нас пакінуў s не бярз сабе нанава Бог: магчыма, мы надта належым сабе i Бог для нас нехта ці нешта, як рэч ці асоба,—

але ніякі, нат самы разумны, адказ, які вынаходзіцца намі, не ў стане ўкласціся ў паварот.

Калі-нікалі нас наведвае адчуванне, што мы на парозе: хвіліна — й абвесціцца перамога, дзе пераможцаў няма, але мы ступаем далей — i нас разбіраюць рупна знаёмыя нам заняткі, i рэчы, адна за адною, купляюць нас.

IX