Выбрать главу

Чалавек цяжка пераступіў з нагі на нагу. Рукі яго адтайвалі, невыносна пачыналі балець, але чалавек ужо не звяртаў на боль аніякай увагі. Гэта было прыкметна нават па яго змардаваным твары. Ён адкрыў прыпухлы рот, у якім не было відаць зубоў, і глуха сказаў:

— Я нічога не ведаю.

Гітлеравец хацеў падхапіцца, але ўтрымаўся. Ён ужо ведаў яго. Ды і трэба было дзейнічаць згодна дадзенай напаследак інструкцыі. Таму ён толькі пабарабаніў пальцамі па стале і адмоўна закруціў галавою:

— Нікс! Ты ўсё ведаеш. У цябе вунь савецкая зорка, і цябе захапілі ў беспрытомнасці пасля выбуху ў баі. Не будзеш жа ты адмаўляць гэтага?

Палонны прамаўчаў.

— Гавары!

— Нічога не ведаю.

Гітлеравец зноў памкнуўся падхапіцца і зноў утрымаўся.

— Мы пасадзім цябе ў пуню — там многа сена і цёпла. Да раніцы як след абдумай. Не скажаш — будзем страляйт! Ні на што не спадзявайся! Не спадзявайся на цуд і на святога бога! Гэтага месца ніхто з вашых не ведае і ведаць ніколі не будзе! — I ён павярнуўся да вартавога: — Развяжы яму рукі!

Палонны пахіснуўся. Развязаныя рукі павіслі па баках.

— Вядзі! — загадаў афіцэр вартавому і, павярнуўшыся, пагражальна папярэдзіў іншых: — Глядзіце. Калі што, дык за яго ўсім нам скуру здымуць.

Пасля гэтага ён абапёрся на стол і спакойна захроп, успамінаючы ў сне раку Одэр і свой невялікі гарадок на яе беразе. Ён быў усё ж не пазбаўлены летуценнасці, асабліва пасля чужых пакут, якія лічыў неабходнымі, як ежу і паветра.

Акрываўлены Чыжык сядзеў між тым у хлеве, у якім і сапраўды было многа сена і было не так ужо і холадна. Над словамі гітлераўца ён зусім не думаў. Не спрабаваў разабрацца і ў тым, чаму яму развязалі рукі і не катуюць, як гэта было ўчора, заўчора і многа дзён назад. Цяпер, калі ён трохі адышоў ад пабояў, яму вельмі хацелася ўспомніць увесь апошні бой, але ўспомніць ніяк не мог. Прыгадвалася толькі адно: як ён ляжаў з атрадам на ўзлеску і як ішлі на іх зарожыя танкі. Пярэдні танк падышоў зусім блізка і лачаў біць з кулямётаў. Пасля гэтага нічога ўжо не помнілася. Толькі фашыстоўскі засценак. Аднак жа гітлеравец сказаў, што яго захапілі пасля выбуху. Значыць, гэты танк нехта ўсё ж падарваў? Тады яго, мусіць, і абпаліла. Выратаваць яго адразу, вядома, не маглі — у танку ж нямала боепрыпасаў. Хто ж цяпер камандуе групай? Бабарыка або батальённы камісар? I што робяць цяпер яго людзі і дзе яны? Сам ён зусім не ведае, дзе ён. Мяркуючы па ўсім — далекавата ад месца дзеяння групы.

3 часам, як яму рабілася ўсё цяплей, думкі перайначваліся, спакайнелі. Што ж, гэта не адзін яго такі лёс. Але перш чым траіпіць сюды, ён забіў іх нямала. Так што памірае ён ад іхняй рукі не дарэмна. I група яго жыве і дзейнічае — у гэтым ён упэўнены.

Свістаў вецер на двары. Шамацелі мышы ў сене. Шапацела салома на страсе. Апошняя яго ноч. Хіба не ведаў ён, што барацьба можа скончыцца смерцю? Хіба не смерць вісела над ім праз увесь час баёў у крэпасці? А на дарогах вайны, пад грукат стрэлаў і ўзрываў — хіба не быў ён на валасок ад смерці? I не бачыў хіба, як паміраюць іншыя? I ўсё ж да апошняга часу ён зусім не верыў у яе. Проста немагчыма было паверыць, каб ён ды мог памерці. I вось яна навісла над ім — няўмольная і жорсткая. Заўтра раніцою яго расстраляюць. I ён адразу пачаў кідацца. Стараючыся асабліва не шумець сенам, ён абмацаў усе сцены, але сцены былі моцныя, з добрага лесу, ад якога пахла яшчэ смалою. Тады ён паспрабаваў дабрацца да страхі, але ў гэтым хлеве аказалася добра складзеная столь — можа самі гітлераўцы яе зраібілі. Чыжык капянуў сена, але пад ім была падлога. Тады ён пачаў шукаць, чым бы ўзарваць хоць адну дошку, але не знайшоў нічога. У нейкай надзеі ён абвёў вакол сябе рукамі паветра і таксама нічога не абмацаў. Пачаў прыкмячаць, што сена зляжалае і вытаптанае і падумаў, што не ён першы праводзіць тут апошнюю сваю ноч.

Знясілены, ён сеў. Кроў раптам падступілася і зашумела ў галаве. Яму пачало здавацца, што ён у крэпасці. У тым самым сутарэнні, дзе ляжаць параненыя. Ад руін уздымаецца пыл і дым. Незнаёмы лейтэнант крычыць яму ў вуха:

— Ты — Чыжык? Да палкавога камісара.

Чыжык у паўпадвале, зусім, як тады. Дзверы зачыняюцца, і лейтэнант выходзіць, пакінуўшы яго адзін на адзін з палкавым камісарам. Той сядзіць на нейкім чурбачку і зморана выцірае з твару пот. У яго каштанавыя вочы, схуднелы даўгаваты твар, бялёсыя валасы, што зліпліся і спадаюць на лоб. Камісар нейкі час аглядае яго і марудна кажа:

— Чырвонаармеец Чыжык! У ноч гітлераўскага нападу вы самавольна адлучаліся з крэпасці праз падземны ход, што ў кутку ўсходняй сцяны, недалёка ад вашай казармы. Вы хадзілі туды да адной дзяўчыны, якую завуць Зося. Нічога не скажу — добрая дзяўчына, толькі вось бацькі яе мне не зусім падабаюцца. Ці было гэта?