Выбрать главу
Пры самым месцы, дзе хаваці Людцы нябожчыкаў нясуць, Гару з магілкамі відаці - Яе Машэкавай завуць.
І ціха, ціха на гары тэй Чарнеюць пліты і крыжы, То летнім сонейкам сагрэты, То ззябшы ўзімку, ў маразы.
Падчас вясной заблудзіць птушка, Зазвоніць песенькай сваей, Павесялее спяча душка Ды ўзноў засне яшчэ мацней.
А пад гарой Дняпровы хвалі З вясны да восені шумяць І штось гавораць цёмнай далі, А што? - нам, грэшным, не паняць!

1913