Потым усе трое спусціліся да ракі. Рыма ўжо здагадвалася, навошта ім газа. Зараз яны падкрадуцца да танка. А там... «Гэты танк не будзе больш забіваць нашых савецкіх людзей».
Па дарозе загрукатала падвода.
— Хавайцеся! — крыкнуў Валодзя.
Яны нырнулі ў кусты, стаіліся.
Валодзя расхінуў галінкі і стаў углядацца на дарогу. 3-за яго пляча выглянула і Рыма. 3 вёскі ехаў дзядзька. На падводзе была навалена вопратка, стаяла некалькі крэслаў і блішчаў на сонцы медны начышчаны самавар. Дзядзька пугай сцябаў каня, спяшаўся. Відаць, яшчэ не ўсё забраў з хаты, якую аграбіў.
Валодзя плюнуў. Сціснуўшы зубы, ён чакаў, пакуль праедзе падвода, і злаваў, што нейкі рабаўнік перашкаджае ім.
Каб дабрацца да танка, трэба толькі перайсці мост. А мост высокі, далёка відаць, і каді ідзеш па ім — таксама відаць здалёк.
Падвода прагрукатала міма і схавалася за ўзгоркам.
— На мост! — скамандаваў Валодзя.— Калі хто зноў з’явіцца на дарозе — прыгніцеся да парэнчаў, каб не пазналі.
Рыма бегла сагнуўшыся. Яна ніколі не думала, што мост такі доўгі. Раней яна прабягала яго хутка і ёй нават здавалася, што яна пралятае яго. А цяпер яму не было канца.
Калі яна дабегла да танка, Валодзя і Марк ужо былі ля яго.
— Ты схавайся ў кустах і глядзі, каб ніхто не ішоў. Мы з Маркам хутка,— і Валодзя знік у люку танка. Следам за ім улез туды і Марк.
Рыма чакала. Ёй здавалася, што браты надта доўга сядзяць у танку. Што яны там робяць?
Трэснула сухая галінка. Ад нечаканасці Рыма ўздрыганулаея, азірнулаея. Але гэта прабег нейчы сабака. 3 люка паказалася Валодзева галава.
— Нікога няма?
— Нікога.
Валодзя вылез, памог Марку выцягнуць з люка кулямёт.
— Ідзі сюды,— сказаў ён Рыме.
Марк узяў з Рыміных рук бутэлькі з газай. Рыма з Валодзем павалаклі цяжкі кулямёт, а Марк выліў газу ў люк танка, чыркнуў запалку і кінуў туды.
Ужо ля дома Рыма пачула выбух.
Праз дзень у вёску прыйшла рота чырвонаармейцаў. Вёў яе малады лейтэнант.
— Адступаеце? — спыталі ў яго хлопцы,
— Будзем займаць абарону.
Акапаліся, паставілі кулямёты, супрацьтанкавую гармату, заляглі.
Па дарозе рухалася калона нямецкіх матацыклаў. Рота ўдарыла па ёй. Некалькі матацыклаў было разбіта, астатнія павярнулі назад. Выпаўз танк. Яго абстралялі, і ён павярнуў. Пасля гэтага стала ціха.
Ноччу рота атрымала загад адыходзіць. Немцы пачалі абстрэльваць вёску. Снарады то пераляталі, то не даляталі. Толькі некалькі ўпала на вуліцу. Потым праз вёску папаўзлі танкі з чорна-белымі крыжамі на баках. Яны ішлі на Оршу.
Кожны дзень хлопцы блукалі па месцах, дзе былі баі, шукалі зброю.
Аднойчы Марк сустрэўея каля лесу са сваім сябрам Васілём Баразной, з якім вучыўся разам у школе. Васіль жыў у Брыцалавічах, кіламетраў за сем ад Ліпеня, з бацькамі і сястрой Нінай, равесніцай Рымы.
— Як справы, Васіль? — спытаў Марк.— Што робіш, што думаеш рабіць?
— Ды вось, бадзяюся пакуль без усякай справы,— адказаў Васіль, насцярожана глянуўшы на Марка.
— А што гэта ў цябе кішэня так адтапырваецца? Ці не гарэлка?
— Так, цацка адна.
— А можа, мы з табой аднолькавыя цацкі шукаем?
— Можа, — Васіль паціснуў плячыма.
«Не верыць»,— падумаў Марк, і яму стала крыўдна. Хацелася паказаць пісталет, з якім вось ужо два дні ён не расставаўся, але ўспомніў, што яму гаварылі брат і Сакольчык: «Ты, хлопец, гарачы надта не будзь, цяпер асцярожнаець патрэбна». I ён стрымаў сябе.
— Вось што, Васіль,— сказаў ён,— прыходзь вечарам да нас, пагутарым,
Марк ужо расказаў абодвум Валодзям пра сустрэчу — яны чакалі Васіля. Калі той прыйшоў, зашчапілі дзверы, не запальваючы лямпы, прыселі да стала і, нахіліўшыся адзін да аднаго, ціха гаварылі пра армію, пра фронт, які быў ужо за Оршай, пра тое, як жыць далей.
— Мне б цяпер крылы — пераляцеў бы на той бок фронта! — летуценна сказаў Марк.
А Васіль, насупіўшы бровы, буркнуў:
— I тут людзі патрэбны.
Так у іх маленькай групе з’явіўся яшчэ адзін чалавек.
У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя ўманціраваў маленькі сабраны ім самім радыёпрыёмнік, і кожны вечар яны слухалі Маскву. Весткі былі невясёлыя: нашы адступалі.
8
Раніцай Рыму пабудзілі стрэлы. Яна ўсхапілася і падбегла да акна. Аканіцы былі зачынены. Падышлі і Валодзя з Маркам, прыслухаліся. Стралялі ля самага доміка, у школьным садзе.
Рыма памкнулася на двор. Але браты яе не пусцілі. Калі страляніна сціхла, Валодзя асцярожна адчыніў дзверы і выглянуў. У садзе было ціха, толькі на дарозе гергеталі немцы.