Выбрать главу
Ціха. Нічога ня чую, ня бачу. Роіцца толькі нязьведаны край, Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу, То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай…

4. *** Як надарыцца мінута…

Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, I жыцьцёвая атрута Не пячэць, і прахаплюся, Дык цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю.          Ты няшчасны і убогі,          Ты бяздольны і забіты,          Ты бяз шляху, без дарогі,          Ты абдзёрты і прапіты,          Подлай здрадаю праданы.          Ты ня свой, — даўно забраны. Меў вялікія кляйноды, Быў і моцны і багаты. Задзіўляліся народы — А дазнаўся горкай страты. Сохнеш, вянеш, — вокам кіну, Аж здаецца, што загінуў…          А як сонейка устане          I прыемна усьміхнецца,          Па палетках, на кургане          I па вёсцы разьліецца,          Як паводка, Родны Краю,          Над цябе тагды ня маю… Ты квяцісты, залацісты, I прыгожы, і аздобны, Ты лясісты, каласісты. Можа, рай табе падобны — Колькі ж моцы маеш скрытай, Колькі сілы неспажытай!          Ты паўстанеш, працавіты,          Гаратнічы, невымоўны,          Шчасьця, долі прагавіты,          Мой сланэчны, мой чароўны!          Будзе час, пабачаць сьведкі,          Хоць ня мы, дык нашы дзеткі.

5. *** Хай ні льюцца дажджы…

Хай ня льюцца дажджы цёмна-хмарныя          Над зьмярцьвелаю пашаю. Хай пачнуцца гады хлебадарныя          Над зямелькаю нашаю. Хай красуецца жытам, пшаніцаю,          Каласочкамі цяжкімі, Хай ўзмацуецца Боскай правіцаю          I ўсятворчымі ласкамі. Хай асьвеціцца праўды навукаю          I братэрскаю згодаю, Хай зьнявечацца крыўда з прынукаю          За яе загародаю, Хай ўзьлятаець хвала яе племені,          Упякнёнага цнотамі, Хай шыбаець над скаламі з крэменю,          Над арлінымі ўзьлётамі.

6. *** Мілая, родная старонка-маці!

Мілая, родная старонка-маці! Моцна цябе я і шчыра люблю, Бедныя ніўкі твае, сенажаці I нешчасьлівую долю тваю.
         Горам, матуля, цяпер ты замучана,          Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,          Рукі і ногі да слупа прыкручаны,          Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.
Толькі ж уцешся, матуля каханая! Слуп твой патроху пачаў падгніваць, Прыйдзе к нам воля сьвятая, чаканая, Сець з ланцугоў як пачнем разрываць.

7. Воўкалакі

Ваўкалакі цёмна ноччу З дамавін выходзяць I лятаюць скрозь па сьвеце, — Сабе жэр знаходзяць: Дзе старое ці малое Сьпіць у сьне глыбокім, Ваўкалака падсьцігае Ненасытным вокам. Не пачуеш, як узьляжа На грудзях навала, Не пачуеш, як ён з сэрца Высьсе кроў памалу. Галасіста ж па сьвітаньню Засьпяваюць пеўні — Ваўкалака адлятае Неахвотна гнеўны. Па старонцы роднай здаўна Ваўкалакі ходзяць, Але ж пеўні не сьпяваюць, Слонка не ўзыходзіць!..

8. Іванку

Слухай, Іване, паночку, Кепска ты робіш, браточку: Хіба ж ня сорам так жыць, Гэткім нядбайлівым быць?          Ўзглянь навакол на суседаў,          Некалі добра іх ведаў —          Хто зь іх спусьціўся, як ты,          Мае з твае беднаты? Хіба ж яны галадуюць, Хіба ж па-твойму бядуюць? Ў іх і апратачка ёсьць, I часам пакорміцца госьць.          Гэта ж дзе людзі зьбяруцца,          Зараз зь цябе пасьмяюцца,          Кажуць: «гультай, абібок».          Так яно, мой галубок! «Бацька яго ў гаспадарстве Быў, як бы цар ў сваім царсьцьве: Быў ў гаспадарачцы лад, Мелася вока, дагляд…          Быў чалавек яго татка!          Ён жа: дзівіся, апратка          Ў дзюрках, у гнідзе, сьцьвіла,          Ў хаце — трава абышла. Нейкае дзіва, дый годзе!» Часам жартуюць ў народзе: «Моцны гультай, моў-ся вол, К працы ж пагнаць — трэба кол».          Чуеш ты, чуеш, Іванка,          Што у людцоў за гуканка?          Слухай, над кім гэты сьмех?          Грэх табе, братачка, грэх!..