Выбрать главу

IV

         Цэлу ноч сядзела жонка, — Муж з кірмашу зараз будзе…          Прывязьлі ёй ўранку людзі Нёжывога Паўлючонка. Ён загінуў, грэшны, блізка, Ў дзьвюх вярстах ад вёскі роднай, У дрыгве сырой, халоднай, У вадзе, густой і сьлізкай. Там ляжаў ў асоцы голы, Твар абдзёрты меў і рукі… «Гэта, пэўне, чорта штукі», — Разьняслося навакола.
         Сто гадоў таму здарэньню, Можа, нават больш мінула. У зямліцы тры заснула Чалавечых пакаленьні, — Род загінуў Баўтрамея. З часам сьмерць усё выводзіць! А паданьне ў вёсцы ходзіць I дзядоўскім духам вее.

72. Шчасьце Мацея

Старадаўная казка
Жыў сабе ў сяле Мацей, Меў шасьцёра ён дзяцей, Сядзеў, бедны, без работы, Бо ня меў к таму ахвоты. Красьці ён высьцерагаўся, Знаць, астрога крат баяўся, А шасьцёрка дзетак плача, Трэба хлеба ім, аднача. Вось ад гэтае нядолі, Каб ня чуці стогнаў болей, Рушыў раз Мацей ў дарогу Проста ў рай, к Самому Богу. Ўздумаў праўды дапытацца, Што рабіць, за што узяцца? Брыў ці многа ён, ці мала, Ў лес густы яго прыгнала. Паўдня, мусіць, йшоў па лесе Ды зблудзіўся, нос павесіў, Сеў пад дрэвам і чакае, Можа, пройдзе хто. Гукае.