Выбрать главу
Мы зьявілісь зь яснай казкі, Братняй міласьці і ласкі, З краю-Далі, краю-Сьвета, Дзе цяплюхна, вечне лета, — А нас кінулі у пушчы, Ды у холад, дый у гушчы, Дзе брат з братам вечне б’юцца, Спруцянелі, а дзяруцца.          Мы хацелі даць ім сьвету,          Зруйнаваці пушчу гэту,          Даць ім міласьці прагненьне,          Дзён шчасьлівых даці меньне…          Мы ішлі вялікім валам,          Войскам буйным а зухвалым,          Ды ня стала нашай мочы:          Сьвет слабейшы быў ад ночы…
Што ж? Няхай! Няхай так будзе, Мусіць, гэтак доля судзе. Цяжка, страшна жыці, праўда, Дык цярпеці ж нам ня наўда. Так на моры-акіяне Часам хваля перастане… Можа ж, прыйдзе навальніца, Толькі б ветрыку зьявіцца!          Будзем ў неба цікавацца,          Будзем зорак прыглядацца;          Без пакоры у пакоры          Перабудзем сваё гора.          Мо’ і нам аднекуль зь неба          Скажуць: «Чуйце, ўстаньце, трэба!»          I ўзмацьняць. Парвуцца путы,          Будзе вольны, хто закуты. Не адны, а з грамадою, Разам зь людзьмі, Чарадою. Пойдзем поплеч зноў у далі, Скуль прыйшлі і скуль паўсталі. А калі ж ня хопіць сілы Ўстаць на гэты воклгч мілы, — Сэрца хоць мацьней заб’ецца, Твар пахмурны усьміхнецца.          Можа ж быць, раней загінем,          Дык усё ж мы сьлед пакінем,          Бо, браток, хоць промень сьвету          Прынясьлі мы ў пушчу гэту!

24. Вечнай памяці Т. Р. Шаўчэнкі

За тысячу вёрст ад радзімага краю, У стэпу, пустэчы бязьлюднай Сумуець казак па загубленым раю, Па маці-Украіне цуднай.       Няма яму волі, пад вартаю пільнай       Начуе і днюе і ходзіць,       Ніводнай ня мае людзіны прыхільнай,       Самотна дзянёчкі праводзіць. А думка, як віхар, імчыцца, нясецца Ад берагу мора Аралу На родну старонку, дзе вораг сьмяецца I ўсіх абдзірае памалу.       Ў душы яго ласка, каханьне малююць       Пакутніцы вобраз бяз сказы.       Ах, мучаць Украйну, рабуюць, ганьбуюць!..       Імчацца, нясуцца абразы:
            «Вее вецер, сонца грэе             На сьцяпу шырокім,             Што відаць здалёк, чарнее,             Дзе курган высокі?             Сьляпы гэнам на бандуры             Перабэндзя грае,             Аб казацтве, аб гетманстве             Сам сабе сьпявае:             «Ой, лунала наша слава,             Аж у звоны білі!             Меч гетманскі і булава             К каралям хадзілі.             Мелі славу, мелі долю,             А цяпер прапала;             Мелі шчасьце, мелі волю,             А цяпер ня стала;             Стогнуць, плачуць стэп і людзі             Пад чужой рукою,             Вораг цёмны ўсьсеў на грудзі,             Не даець спакою.             Дзе, Багдане, слаўны Хмелю,             Дзе ты? Адгукніся!             За народ наш, за Ўкраіну,             Браце, заступіся».             Слонца грэе, вецер вее,             Па стэпу разносіць             Тыя словы залатыя, —             Да касцоў даносіць.                   Ўчулі людзі праўды слова,                   Засьпявалі ціха                   Аб тым зьдзеку, паняверцэ,                   Панаваньню ліха.             Пан аконам — бочка піва. —             Цівуны у злосьці:             «Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!             Бо зьдзяром да косьці!»                   Сорам, сорам!.. Люд пакорны                   Галавой схіліўся…                   Пане, пане — гадзе чорны,                   Каб ты зь сьвету збыўся!..»