Выбрать главу

«I з-за гэтага перапала...» — хацеў пажартаваць, але стрымаўся, бо ўжо добра ведаў, што лепш памаўчаць, чым лішне сказаць, толькі прамовіў: — Не, пяма ніякага ЧП, дзякуй богу. Але трэба наводзіць, як сказаў шэф, дысцыпліну...

—Думаю, што ты згодзішся, каб я i надалей засталася гэтакай недысцыплінаванай?

Ён нічога не адказаў, толькі з жартам паківаў пальцам.

—А дома — што?— зноў сур'ёзна спытала яна, трымаючы яго за палец, на якім быў шлюбны пацямнелы ўжо за многія гады пярсцёнак.— Жонка здагадваецца? Пілуе?

—Ай!— ён зморшчыўся, махнуў рукою.— Сямейныя нелады... A ў мае гады, прызнацца, нялёгка пераносіць адмоўныя эмоцыі...

—Ты ніколі мне нічога не расказваеш пра сваё, Том...— як пакрыўдзілася Эла, надзьмула прыгожыя вусны, зірнула з дакорам.— Усё тоішся... Ці не верыш мне, ці лічыш лішнім расказваць. Маўляў, нашто мне ўсё ведаць?

—Не крыўдзься, малютка, — папрасіў ён.— Напраўду не заўсёды хочацца табе расказваць пра непрыемнасці...

Яна прыхілілася, памаўчала крыху.

—Але табе заўсёды калі цяжка на рабоце ці дома, то добра ў мяне. Так, Том?— спытала щэптам.— Іменна ў мяне ты сярод жыцейскай прозы знаходзіш паэзію. Так? Бо я вельмі люблю цябе, свайго маленькага Томіка, заўсёды чакаю i ніколі не злуюся, не папікаю... Так, Том?

—Так, малютка, так, — шаппуў ён, пакратаў вуснамі яе мяккія пахкія валасы, i яна скокнула яму на калені, прытулілася. Яны моцна пацалаваліся.

—Яшчэ што скажы, мілы, — шапнула яна, з жартам кратаючы вуснамі яго вузкаватую бараду.

—Што табе сказаць, малютка?— усміхнуўся Навіцкі, бо ведаў, пра што яна думае.

—Ці любіш ты яшчэ мяне, мілы?

—Ты ж ведаеш...— прамовіў ён.— I даўно ўжо.

Яна ўсміхнулася i саскочыла на падлогу, узяла яго за руку.

—Хадзем, я пачастую цябе за такія добрыя словы.

Яны зайшлі ў невялікую кухню, дзе стаялі халадзільнік, белая шафка, светла-зялёны стол, няроўна накрыты белым ватманскім лістом.

Эла ўзняла ліст — i паказаліся стравы: сухая кілбаса, сыр, нарэзаныя i аблітыя смятанаю намідоры, чорная ікра, масла, чорны i белы хлеб, на беленькіх, з чырвонымі абадкамі талерачках стаялі чарачкі. Ля ix ляжалі відэльцы i нажы.

—О! — здзівіўся ён, цмокнуў яе ў шчаку.— Ты цуд, малютка!

—Ведаю, мілы, якія ты любіш прысмакі, — усміхнулася яна, села насупраць яго, — Каб дагаджаць табе, дык паўмысна завяла знаёмствы ў магазінах.

—Ты малайчына! — ён працягнуў руку i пагладзіў яе па плечуку.

—Еш, будзь дужы...— пасля, калі крыху выпілі i закусілі, шапнула Эла, паднялася, пацалавала яго ў шчаку i падалася з кухні.

Схадзіла ў ванную, уключыла там святло, пусціла з кранаў ваду — ён, пазіраючы ўверх, на невялікае акенца, з хваляваннем бачыў, як зажаўцелася за шклом. Пасля Эла выйшла з ваннай.

Навіцкі выпіў чорнай кавы, выцер сурвэткаю губы, тут жа, у кухні, спаласнуў пад кранам пальцы, выцер ix беленькім ручніком. Пасля дастаў з унутранай кішэні пінжака прыхаваную дзесятку, адчыніў пазногцем шыбіну ў шафцы i, як заўсёды, паклаў яе туды — на верхнюю маленькую талерачку.

I на кухні, i ў залі было ўжо даволі цемнавата; як ішоў, ён бачыў, што ў спальні на акно апушчана цёмная штора i там зусім морачна, ледзь відаць справа белая падушка, краёк беленькай коўдры, пад якой, як i заўсёды ў такую хвіліну, з галавою схавалася Эла.

Так i было: Эла ляжала ўжо накрыўшыся, толькі плямінкаю цямнеўся на падушцы хвосцік яе валасоў. Навіцкі прыпыніўся, зачыніў дзверы — i ўжо ў цемені пачаў хуценька раздзявацца, кладучы адзенне на загадзя пастаўленае сюды Элаю крэсла.

...Прачнуўся ён раптоўна, як i заснуў. Спачатку не мог разабрацца, што цяпер: ці ноч, ці ранне. Але пасля, калі ўбачыў, што ляжыць не дома, у сваім пакоі-кабінеце, дык адразу ўведаў, што цяпер пазнаваты вечар, уведаў, дзе ён, адчуў з трывогаю, што затрымаўся, што павінен ужо гэтай хвілінай быць дома.

Эла — ужо ў доўгім расшпіленым халаце — стаяла паблізу, ля шафы, адна яе нага была на падлозе, другая — на крэсле. Яна пазіралася ў люстэрка, што было на дзверцах шафы, i расчэсвала доўгія валасы. Праз расчыненыя дзверы з залі падала сюды жаўтаватае святло, асвятляла Эліну спіну, шафу, а тут, дзе ляжаў ён, быў паўзмрок.

Пакуль ён спаў, Эла прыбрала на кухні, памылася i нават высушыла валасы. Як здагадалася, што ён ужо не спіць, хуценька захінула грудзі i жывот халатам.

Не раз засынаў ён i раней (толькі разам з Элаю), i тады, калі прачыналіся, яна лашчылася, старалася не адпускаць дадому, баялася, можа, застацца адна. Але сёння яна расхвалявалася, злавалася на яго, колькі разоў таўхала ў плячо, каб ён не спаў, а пасля здалася, заціхла, ляжала з заплюшчанымі вачыма...