Выбрать главу

—Пачакай, — разгубліваючыся ад такіх навін, Навіцкі спыніў дачку.— Скажы спачатку пра маці... Няўжо інфаркт? Ці яшчэ што?

—Можа, i не інфаркт, — адказала яна, — але ў яе раптоўна забалела сэрца. Урачы сказалі, што ёй трэба паляжаць у бальніцы, ёй трэба спакой.

Ён, крышку супакоіўшыся, моўчкі, але з крыўдаю зірнуў на сына: «Вось да чаго ты, сын, давёў матку! Вось ты які! Я ў твае гады стараўся вучыцца, працаваць, цяпер такою цяжкою працаю зарабляю для вас усіх грошы, даю, колькі i на што каму трэба, маці корміць, абмывае, а ты... «Недастойныя паводзіны...» Ды гэта ўжо адзін крок да...»

—А тады з-за цябе...— сын не пакаяўся, а, здаецца, са злосцю агрызнуўся на сястру.— Напалохала, што пераводзіцца на завочнае i выходзіць замуж... Вось мама i адгаворвала яе, плакала... А пасля схаваліся ад мяне на кухні, яшчэ пра нешта гаварылі. А потым мама ўскрыкнула i павалілася..,

Навіцкі слухаў дзяцей ды пазіраў на ix, сёння ўпершыню падумаў, што яны маленькія былі такія дружныя, любілі адно аднаго, а цяпер нібы розныя людзі. I яшчэ скеміў, чаго магла ўскрыкнуць чуллівая жонка: Тоня, можа, прызналася ёй, што яна ўжо... Не толькі маці, жанчыне, але i яму, мужчыне, цяжка паверыць, вытрываць, што іхняе дзіця, зялёнае дзяўчо, хоча выходзіць замуж.

—Што ж вы так, дзеці?— спытаў ён з дакорам, зірнуў спачатку на дачку, i тая мігам апусціла ад яго позірку галаву, а пасля глянуў на сына, ён не ведаў, што з імі, такімі вялікімі ўжо, рабіць, што ім гаварыць.— Ты ж, сын, вучань, брыдка табе хуліганіць. Пасядзі лепш лішнюю гадзіну з кнігаго, рыхтуйся ўжо да экзаменаў. I боксам сваім больш займайся...

—Не смяшы, ён даўно ўжо кінуў займацца ім, як раней пакінуў лыжы, футбол...— асекла яго дачка.— А прыахвоціўся да цыгарэт, да чарачкі, прывык хадзіць па парках i заводзіць бойкі...

—Гэта, гэта ж...— у Навіцкага ад гневу аж сціснула дыханне, прапалі самыя патрэбныя словы.— Ты ведаеш, куды можа прывесці гэтая твая дарога?

—Яму сумна, бачыце, хочацца прыгод...— ухмыльнулася Тоня, якая, як ён помніць, яшчэ змалку мела такую нядобрую звычку — пакепліваць з другіх.

—А табе — вельмі хочацца замуж? — папікаў сын.

—Хочацца, — спакойпа адказала тая.— Хоць табе яшчэ гэтага пе зразумець.

—Ты гэта сур'ёзна? — Навіцкі павярнуўся да дачкі.— За маімі i за мамінымі плячыма табе ўжо кепска?

—Па-першае, я не маленькая ўжо, а маю дваццаць гадоў, якраз гэтулькі, у колькі i мама выходзіла за цябе...— смела, з гонарам сказала дачка, строга зірнула на яго.— Так што магу ўжо тое-сёе i сама... Па-другое, я люблю яго, i ён мяне любіць. А гэта, як ведаеш, нешта значыць...

—I даўно ў вас гэтая любоў? — з іроніяй спытаў Навіцкі.

—Ды другі год ужо...

—I хто ж ён, твой Рамэо? — ужо спакайней спытаў Навіцкі.

—Студэ нт... Нашага іпстытута...

—I дзе, на што вы, абое студэнты, думаеце жыць? — запытаў ёп.— Ці ўжо добра абдумалі, на чый усесціся карак?

—Нe пакеплівай, калі ласка...— незалюбіла дачка, успыхнула злосным чырванцом на маладых, свежых шчоках.— У нас гэта ўсё сур'ёзна. Пажывём першую пару тут, у маім пакойчыку. Калі будзеце прыдзірацца — сыдзем, знойдзем прыватную кватэру. Пойдзем працаваць, дык будуць i грошы. Ды i вы, i яго бацькі, якія жывуць у вёсцы i жывуць добра, не чужыя нам, паможаце. Так што мы ўжо пра ўсё напраўду дамовіліся, застанецца толькі адно — каб вы згадзіліся. А не будзе вашай згоды, дык мы i без яе... А цяпер я хачу пагаварыць з табой адным...— прамовіла i, не чакаючы, што ён скажа, падалася з залі ў калідор, i, як чуваць было, пайшла ў самы крайні пакой — у яго рабочы кабінет.

Навіцкі адчуў, што ні крыкам, ні просьбамі даччыной задумы ўжо не зменіш, дык спачатку як разгубіўся, не ведаў, што рабіць, а пасля паслухаўся, пайшоў за дачкою. Як толькі ўвайшоў у кабінет, яна, чакаючы яго пры дзвярах, зашчапілася.

—Садзіся, тата...— строга сказала яна, i ён зноў паслухаўся, апусціўся на невялікую абабітую дэрмацінам канапку, якая стаяла насупраць засланага дарагім пакрывалам ложка.— Цяпер пагаворым пра маму i цябе... Я сталая ўжо, дык магу... Чуў, што з ёю? Чуў. Усе мы — i я, i Вова, i ты — пакрысе давялі яе да гэтага... I сёння гэтаксама... Я, Вова, ты... Толькі што ты справядліва папікаў нас, цяпер дазволь папікнуць i цябе...

Ён спачатку здзівіўся, а пасля з гневам зірнуў на дачку: як яна можа гаварыць гэта, хто ёй даў такі дазвол? Бацькі могуць папракаць дзяцей, а не дзеці бацькоў...