Выбрать главу

      сцерлі Варшаву дашчэнту.

Мёртвым — малітвы шлем мы,

жывым — у сэрцы коле

за срэбны знак на шлемах,

за бела-чырвоны колер.

      Ой, дошкі на сценах старожкі,

      бела-чырвоны колер.

Грозныя сціхлі маторы,

згубіўся за лесам іх пошчак,

ужо прадаюць памідоры

ля гераічнай плошчы.

      Ой, дошкі на сценах старожкі,

      ля гераічнай плошчы.

Струнамі граюць кроквы,

сіроты, удовы, калекі,

аддрукаваныя крокі,

як ноты, застылі навекі.

      Ой, дошкі на сценах старожкі,

      ноты застылі навекі.

Мой сябра, заручаны з цішай,

нямы і глухі назаўсёды,

твой подзвіг і сёння калыша

сцягі жыцця і свабоды.

Ішоў і падаў балесна,

да агню падступаючы блізка...

пра цябе — мая шчырая песня,

калі тупаю да абеліска...

      Ой, дошкі на сценах старожкі,

      тупаю да абеліска.

ВАРШАВА, 1948

Таварышам з Паўстання

Зноў і зноў прад вачамі

Варшава-сталіца праходзіць,

Ноччу плыве плытамі

Сноў, што ўспаміны родзіць.

Глядзіць маладзік асцярожна,

Мігаючы, зоркі сваволяць.

I — Вісла, якую няможна

Так, як і попел, адолець.

Хоць дым яшчэ слепіць вочы,

Ды днеюць вокны Варшавы,

I крочыш таропка, і крочыш

Сцягой, утаптанай у травы.

Скляпенні святынь з журбою

Вецер блакітны палошча,

Плывеш — і плывуць з табою

Руіны дамоў і плошчы.

Не многа ўбярог нязломны

Горад, баронячы волю,—

Зоркі, і месяц бяздомны,

Раку, і цвінтар, і поле.

Запомні куродым горкі,

Пакуль палацы не ўсталі.

Запомні магіл пагоркі,

Пакуль іх не здратавалі...

Надыхайся ветрам Свабоды,

Якую ў заўтра несці,

Пакратай зубамі шчэбень

На Кракаўскім Прадмесці.

Хай смагу спатоліць рэчка,

Напомняць хваль яе рухі,

Што сёння ты не асечка

Дзён вераснёвай скрухі...

Устань, каб да сонца ўзляталі

Паверхі новай Варшавы,

Што сёння плыве плытамі

Сноў, палеглых у травы.

ПАГЛЫБЛЕННЕ Ў СВІТАННЕ

А ні дарогі не было, ні сцежак,

А ні слядоў па снезе напрасткі.

Нас абступалі камяніцы вежаў,

Жандара постаць змрочыла блакіт.

Але ў вачах не перакрэсліш свята,—

Раднілася нявольнікаў сям’я.

Ты з Волгі быў, грамадзянін Саветаў,

Я з Нёмана, з Варшавы, з Польшчы я.

Фашызму цыркуль не даваў спачыну...

 Мы ратаваліся не словам боскім,

Ты блаславіў любімую Айчыну

Святловым, Шчыпачовым і Твардоўскім.

Я — Лібертам, Міцкевіча баладай

Ці палымянай Норвіда страфой.

Грымела пераможна кананада,

Як Пушкіна чыталі мы з табой.

Світанак рос над намі вечным цудам,

Нікога ён на свеце не міне.

Ну, як цябе, Алёша, я забуду?

Ты ж дружбаю пашырыў сэрца мне.

Аршаншчына, чакаю я адказу,

Дзе спіць мой сябар, пад якой сасной?

Яго пачую і пазнаю зразу,

Бо ў кожны час навекі ён са мной.

МАЁ ПАКАЛЕННЕ

Былі напачатку бель і сны,

Сны немаўленчай абстракцыі,

Пакуль не збудзілі мяне званы

I водар рускай акацыі.

Царкоўкі, чароды кабет і вазоў,

I словы, як покліч бою,

Як голас спрадвечных айчынных азоў:

«Polska z tobą» — Польшча з табою!

Пасля — барабанны пошчак ног,

Рэкруцкі спеў з грукам,

Ступіла вайна на самы парог