Выбрать главу

(так далёка ты, сынку, недзе,

без цябе мне так сумна, маленькі мой).

Калыхаліся нівы і травы

(я не бачыў цябе, мой сыночак).

Калыхаліся ў возеры зоркі

(ты не знайся з тугою, хлопчык).

ГАРАДЫ СА СНУ

Дзіўныя гарады з’яўляюцца ноччу, як здані,

нараджаюцца ў сне і знікаюць яны на світанні.

Я іду скрозь пустэчу, месяц над імі — аховай,

словы снам аддаю, а сны ўсе аддадзены словам.

Са сну гарады у жэсце усе гіпнатычным,

у бледна-зялёнай спазме спакой іх трагічны,

дзіўныя гарады застылі лавінай нямою,

бязлюдныя і пустыя, звоняць яны цішынёю.

Добра мне, гарады над небам бясконцым,

я, нібы лунацік, што выгнаны з сонца —

сярод вуліц слухаю ўласныя крокі,

чутно у месячным бляску рэха з зялёнага змроку.

Люба мне слухаць крокі — адзіныя, першыя,

нібы з рэхам рыфмуюцца бясслоўныя вершы

сярод тых камяніц, што ў маўчанні вякуюць,

галерэяў, скляпенняў, дзе месяц начуе.

Добра быць адзінокім, забыць, што ёсць словы і гукі,

жыць сярод вас, гарады, пераблытаўшы суткі:

свядомасць, і ява, і неба — пагоду прарочаць —

гэта ўсё адбіваецца ў сажалцы ноччу.

Са сну гарады,— сярод вашых дамоў забываю

мелодыю часу, што гадзіннік жывым абвяшчае,

як добра, калі забываеш і час і поры

і крочыш і ў снах і у словах без зморы.

Дзіўныя гарады, вы сустрэлі мяне за ста снамі,

зноў убачыў вас ноччу і зноў паяднаўся я

                                                           я з вамі —

агароджы, і плошчы, і вуліцы — ўсё тут вядома,

нібы тут маладосць я правёў і вярнуўся дадому.

Дзіўныя гарады прада мной паўстаюць, нібы здані,

нараджаюцца ў сне і знікаюць яны па світанні.

Зноў іду скрозь пустэчу, месяц над імі — аховай,

словы снам аддаю, а сны ўсе аддадзены словам.

***

Жонцы

Гляну ў неба на знічку-зорку:

любіць не любіць... Кахае...

Так заўжды, калі хтось на падворку

пры расстанні хусцінкай махае.

Ты сказала: «За сёмай гарою...»

Ты сказала: «За сёмай ракою...»

Я падумаў: «Прыгожыя вочы...»

Я такую чакаць ахвочы.

Не вяртаўся адтуль поезд,

грукатаў, абмінаў і гінуў,

у снягах, што былі па пояс,

наплывала вясна — з успамінаў.

Я спаткаў цябе неяк уночы,

быццам зоркі, свяцілі вочы.

Ты сказала: «За сёмай ракою...»

Адказаў я: «Паеду з табою!»

Гляну ў неба на знічку-зорку,

любіць не любіць, кахае...

Ды ўжо я не гадаю — горка

даўні боль у душы аціхае.

Я кажу: «За сёмай гарою».

Я кажу: «За сёмай ракою».

Я вярнуся, ты гэта знаеш,

Хоць і зрокам мяне не кранаеш.

ЗЯМЛЯ АДАМАВАЙ МАЛАДОСЦІ

Калі б ні прыпаў я да струн Тваіх кніг,

Поруч бацька сядае, што пайшоў назаўсёды,—

Твой зямляк, з тых жа самых краёў Наднямоння...

Там, пад цёплым любові таўром, дом мой родны:

Маці (ведае кнігі Твае ўсе на памяць),

Брат задумны, сястра, закаханая ў Нёман...

Калі месяц кідаў на касцёл навагрудскі

Цень ад замка ў руінах — пілою зубатай,—

Як Ты колісь,— блукаў тут і я, закаханы

У дзяўчо-вузкавочку з завулкаў татарскіх.

Па слядах маладосці Тваёй вандраваў я,

Як цябе, калыхала з дзяўчатамі Свіцязь,

I былі закаханыя ўсе мы ў той томік,

На якім Тваё імя стаяла, Адаме.

Твае словы я ў гуках вышукваў і ў фарбах,

У абліччах людскіх, зорным небе й сінечы,—

Ты ж іх шчодра, як зерне, рассыпаў усюды,

Каб цвілі маладосцю яны векавечнай.

Воза скрып на распаленай, сыпкай дарозе,

Млосць ядлоўцу, дзядоўніку сінія кветкі,

Бурштыновая — з коўзкім арэхам — вавёрка,