Выбрать главу
* * *

Балючая памяць. Ляпнуў малoгa, які капрызнічаў, а ён расплакаўся горка, крапліста, i ад мяне пачаў шукаць абароны ў мяне — прытуліўся... Бо нікога на свеце болыи не было, толькі мы ўдвух. I ён яшчэ немаўля.

* * *

Кожнае дзіця — новае выданне чалавека, новае i нечаканае. Кожны дзень нечаканае, то вясёлае проста, а то i мудрае нечаканасцю.

* * *

Скажам, як сказаў бы нейкі спаважны i суровы дзядзька:

— Добра з малымі папесціцца. Спачатку з дзецьмі, цяпер з унукамі.

1946-1983

Абы на здароўе

У лодцы на возеры трое. Спінінгіст-тэарэтык дакучліва павучае госця, як трэба лавіць. Тэорыю падмацоўвае прыкладамі. Найбольш, як водзіцца, з уласнай практыкі.

— Навешаў я раз добры такі кукан шчупачкоў i прычапіў за кармой. Дык што ты думаеш? Усе паўцякалі праз горла найбольшага...

Госць у тон яму дадае:

— А найбольшы, раней чым таксама ўцячы, крыкнуў: «Хадзяін, вазьміце вяровачку!» I тады ўжо нырнуў.

Бяззубы мясцовы рыбак, што сядзіць на вёслах, ажно адкінуўся назад — смяецца ціхім, справядлівым рогатам.

* * *

Адзін сынок, дый той у горадзе. Летам старому бацьку яшчэ сяк-так — на сонцы пасядзіць, карову папасе. A зімой занясло двор снегам — роўна са студняй. Рэдка хто зойдзе, сядзіш адзін, як воўк.

У кухні, дзе цяплей, над сталом мармыча рэпрадуктар. Дзед ляжыць на печы i слухае. Перадаюць нейкую казачку для дзяцей. Разышліся ў тым радыё раптам сабакі брахаць, гyci гегаць, куры кудахтаць... Дзед ведае — гэта артысты. Рагоча да слёз:

— А каб на вас нечага, каб на вас!..

I ўсё цяплей на душы.

* * *

Шафёры, чалавек з дзесятак, сумуюць на ганку райвыканкома. Гарачыня. Начальства нікуды не едзе — нарада. Лена перабрэхваюцца, мала рагочуць.

Вось грукоча брукам на матацыкле нейкі дзяцюк або, можа, i дзед... Не пазнаць — даўно не голены, ледзь не да самых вачэй абвязаны хусткай.

Ленае слова самага веселуна:

— Гэты ўжо, хлопцы, лішняга слова не скажа.

I вялыя ўсмешкі.

* * *

— Калісьці маці мая ішла замуж, дык не магла дастаць панчох пад вянец. Анучак накруціла беленькіх у хадакі. Спадніца доўгая — яно i не відаць, як там вышэй. А цяпер у мяне тры дзеўкі модныя. Дальбог, братко, мяхі старым капронам завязваю!

* * *

— Яшчэ пасля вайны, як толькі ісалгасы арганізоўвалі, быў у нас конік Аршын. Збракавалі яго потым i прадалі на беражэнскія хутары. Аднаасобніку.

Дык ён назад уцякаў, у калгас. Дзядзька, што купіў,— верхам на суседскага каня i наўздагон. Пёр, пёр наш Аршын, а потым, хлопчыкі,— брык! — i інфаркт! Ca страху, што трэба вяртацца на хутар. Саз-на-цяль-ны!..

* * *

Поўненькі, з прыемнай усмешкай ляснічы смяяўся калісьці, што з Масквы яму пішуць: «Колькі ў вас рабчыкаў на адзін гектар лесу?»

— Падумаў за сталом дый напісаў — дваццаць тры. Навука! Учот!

А цяпер вось ён прыехаў да мяне шукаць ратунку,— падрабіў сабе атэстат сталасці, а нехта выдаў... З той самай прыемнай усмешкай раіць мне быць добранькім — памагчы яму схаваць канцы.

А дзе ж навука, «учот»?

* * *

Даволі часта чалавечы дур праяўляе ўласцівасць захоўвацца ў свежым выглядзе да самага паважанага ўзросту.

* * *

Нарачанскі рыбак пад чаркай расказвае пра зяцякрамніка, што ён — баязлівец. Ішоў па лесе з грашыма, запынілі «нейкія смаркачы», напалохалі — аддаў, а сам цяпер захварэў на сухоты.

— Які ж ты пасля гэтага беларус? — абураецца цесць перад выпадковымі слухачамі.— Прасцеця маю скромнасць i дурату, але, як быўшы ў разведцы мікалаеўскай арміі, я лічу, што беларус павінен быць такі. З куста гавораць: «Я воўк, я цябе з'ем». А ён павінен адказаць: «Калі ты воўк, дык я леў, i я не баюся цябе!» А то што!..

* * *

На сямейным застоллі малады гаспадар, вясёлы калгасны шафёр, расказвае гасцям пра свае пчолы:

— Паабсякаюць яны трутням крылы — ляжаць тыя ўхаджоры, як збанкі. А раней як жа ix хораша запрашалі туды!.. От дзе, браточкі, наша мужчынская доля!..

* * *

Бабка з кошыкам. Кошык абвязаны.

Малады зладзяйчук пільнаваў яе на вакзале, сесці ёй памог, a толькі цягнік крануўся — выхапіў кошык i пабег.

Паўза. Потым з акна паказалася бабка:

— Еш, еш на здароўе, сынок!

У кошыку быў хрэн. Не цёрты, карэньчыкі.