Тады слова ўзяў віцэ-прэзідэнт.
— Калі я быў, таварышы, малы,— сказаў ён,— дык бацька часам браў мяне на кірмаш, у Стоўбцы або ў Нясвіж. Купляў ён там парася, а мама выкормлівала з яго вепрука — пудоў на дзесяць — пятнаццаць. Спачатку на зеллі, потым на вобмешцы. Умела яна ix карміць. Свінням, таварышы, трэба не многа заатэхнікаў, а добры харч.
Энергічны, вясёлы фатограф зайшоў да намесніка галоўнага рэдактара з «цікавай тэмай». Што? «На прывакзальнай плошчы імя Адзінаццатага ліпеня ёсць дом нумар адзінаццаць, дзе на адзінаццатым паверсе, у інтэрнацкім пакоі нумар адзінаццаць жыве адзінаццаць дзяўчат». «I што?» — спытаўся я. У адказ — толькі смех, яшчэ ўсё мал ад ы на пятым дзесятку, бяскрыўдны.
Успомніў гэта цяпер, чытаючы пра Віні-Пуха. «У дзядулі два імені, спецыяльна на той выпадак, калі ад но ён дзе-небудзь згубіць».
Тут ужо ўсміхнуўся я, падумаўшы, што ў палякаў імён бывае i па тры, чатыры, пяць. Яшчэ большая асцярожнасць, прадбачлівасць.
Малады грузчык, што вучыцца завочна ў тэхнікуме, пытаецца ў пажылога шафера лесавоза, дзе б гэта знайсці лягчэйшую работу.
— А вот,— зусім сур'ёзна кажа той, спраўны, вясёлы рабацяга,— у нас будуюць каля вёскі птушкаферму. На сто дваццаць тысяч лехгорнаў. Ужо набіраюць рабочых — на курашчупаў.
Старая хваліцца:
— Дзеці мае, дзякуй богу, добра жывуць: самі не робяць, толькі другіх правяраюць.
Вахлакаваты, але ж i з гонарам трактарыст любіць паўспамінаць пра вайну, калі ён быў танкістам. I ўзнагароды ёсць, i раненні, i ў акружэнні быў, i наступаў. Трохі, аднак, перабірае з успамінамі, зашмат паўтораў, папахвае i пахвальбой. Сябры па саўгаснай рабоце — i маладыя, i старэйшыя, што i самі ў запечку не сядзелі,— пачалі з яго зрэдку пакепліваць:
— Скажы, гэта цябе, людзі казалі, каля Навасёлак заклініла ў танку? Усе вашы наперад ірванулі, а ты дзён пяць ці нават сем не мог з таго танка вылезці. Пакуль ажно тэхнікі не прыехалі. Бабы цябе праз шчыліну аладкамі кармілі...
Таварыш ветэран зноў выбухае справядлівым, засліненым гневам, а хлопцы смяюцца.
Рухавы мужчынка гадоў за сорак. Сюды, за вялікае возера, дзе пасецца калгасны статак, прывозіць на маторцы даярак, забірае малако. Адзін з нямногіх, што ўцалелі ў яго вёсцы ад фашысцкага расстрэлу.
З родным дзядзькам, які яго тады выратаваў, часам! б'ецца на вёсцы, на пацеху суседзям, вядома ж, пад чаркай. Амаль зусім няма правага вуха. Думалася, што гэта — памятка тых страшных дзён, i думалася з пашанай. А потым аказалася, што гэта чалавек аднойчы фанабэрыўся, выпіўшы, як ён можа голымі рукамі ўзяць любога злоснага сабаку. ГІаказаў гэта на практыцы. I нейчы Мурза ад грыз
яму добрую палавіну вуха. I гэта «сэ ля ві»?..
Гумар, кал i зусім няма чаго рабіць, а чакаць, у гэтым выпадку аўтобуса, трэба. Вось горба смецця амаль каля самага Немана, а на ёй — атопак-чаравік.
— У раку яго, хай плыве,— кажа адзін, а другі:
— Ну, хоць свету пабачыць.
Два лядашчыя сабакі, большы i меншы, рыжы i чорны, брахач i падбрэхіч, выскачылі з хутарскога двара i з ёкатам кінуліся да мяне. Знаёмыя, нястрашныя, i я сказаў ім:
— I не брыдка, хлопцы, удвух на аднаго? А ты ж, рыжы, яшчэ i з вусамі.
I тут сталася нечаканае: яны адбегліся, паселі мордамі да Немана, што ўнізе, пад абрывам, а за ім лугі i лес на даляглядзе, зноў браханулі, але ўжо неяк інакш, i тут жа брэх гэты — з унутранай патрэбы ў жаласці, у нараканні — перайшоў у выццё з падвываннем, таўсцей i танчэй. Так i павылі дуэтам, невядома, чаго i навошта.
Пакуль я пастаяў, смеючыся, што вось шкада — няма з кім парагатаць.
Наша любімае «ў цэлым». Можна i так: у цэлым накрыўся дзіравым плашчом.
Выпускніца вясковай вячэрняй школы вучыцца на філфаку — там, куды знатнаму сваяку лягчэй было яе ўладзіць. Дзеўка бойкая, што ўжо i чарку ведае, i кавалераў. На першым курсе экзамен па рускай літаратуры. Выцягнула білет: «Поэма М. Ю. Лермонтова "Демон"». Ціхі жах... Ды тут ёй раптам пашанцавала: адной студэнтцы стала дрэнна, i гэтая, з білетам, кінулася ёй па ваду. На калідоры гарачым шэптам спыталася: