Выбрать главу

«Зрабіце ласку, не клапаціцеся так для мяне, я прайду пасля», гаварыў Чычыкаў.

«Не, Павел Іванавіч, не, вы госць», гаварыў Манілаў, паказваючы яму рукою на дзверы.

«Не турбуйцеся, калі ласка, не турбуйцеся. Калі ласка, праходзьце», гаварыў Чычыкаў.

«Не, ужо выбачайце, не дапушчу прайсці ззаду такому прыемнаму, адукаванаму госцю».

«Чаму-ж адукаванаму?.. Калі ласка, праходзьце».

«Ну, ды ўжо будзьце ласкавы, праходзьце вы».