Выбрать главу

— Лаўручок мой! Сынок! — як непрытомная кінулася да яго Тэкля… — Роднен…

Ён раптам пачырванеў, паглядзеў на слуг ды хрыпла крыкнуў:

— Чаму вы пускаеце ў пакой розных жабрачак шалёных?! Ідзі! Ідзі! — звярнуўся ён да яе глуха, адрывіста. — Ідзі, старушка! Я цябе… не знаю…

— А сынок мой, а Лаўручок ты мой! Маткі сваёй не пазнаеш?! Гэта ж…

Ён бразнуў дзвярамі і пайшоў у пакоі…

Той самы лёкай выправадзіў яе за дзверы…

* * *

Як зышла з маляваных сходаў, як апынулася на шумным тратуары каля варот, яна сама не памятала… Ачухалася толькі тады, калі той самы лёкай яшчэ раз выйшаў да яе і торкнуў ёй у скурчаныя ад холаду пальцы нейкія бумажкі…

— Ад пана!..

Яна нават не чула, як з яе акалелых пальцаў выпаў гасцінец роднага, доўгажаданага сына. Некалькі трохрублёвых прыліплі да макраватага тратуара…