Выбрать главу

Уладзімір Някляеў

Наскрозь

© Камунікат.org

Лінія лёсу

Космас
1 Народжаныя на зямлі Лазначаны знакам нябёсаў. Мы тут проста гнёзды звілі, Забыўшыся, хто мы былі, Мы тут наняліся ў матросы, У дойліды і ў кавалі — I зведаўшы працу зямлі, Успомнілі прагу нябёсаў.
2 Аднойчы, прачнуўшыся ўночы, Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць, I стане наіўныя вочы Халодная бездань смактаць.
I зманлівай згадкай быцця Цябе працягне аж да поту,— I ўласнае станеш дзіця Вучыць не хадзе, а палёту.
Хадок
Уладзіміру Караткевічу
Біклага, кульба, торба на плячах— Па нашым часе выгляд маскарадны. Нікому і ні ў чым непадуладны Хадок ідзе, таму што выбраў Шлях.
3 дубровы ў бор, з нізіны на грудок Ідзе хадок,— а бэйбусы, барыгі Крычаць: "Гэй ты! Дзе крыж твой? Дзе вярыгі?" Хадок ідзе. Таму што ён Хадок.
Ён выбраў шлях — і ўжо не зверне ўбок Ад ісціны, вядомае спрадвеку: Амаль усё, што трэба чалавеку — Скарынка хлеба ды вады глыток,
Амаль усё. Амаль, амаль, амаль... Але не ўсё — калі камяк у горле, Не ўсе, не ўсё — калі душу агорне Па незабыўным непазбыўны жаль.
Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім: Па наласах тых, што на ўзмежку поля, Па тым – што праўда, і па тым – што воля, Па самым любым, самым дарагім, Па ўсіх, па ўсім — да слёз, да слёз, да слёз, Па самым крэўным у чужынным свеце, Што княжым ветрам прашуміць у вецці Заслаўскіх сосен, полацкіх бяроз Ці паляўнічым рогам прагудзе Ля Турава — і адгукнецца ў Крэве... Хай шлях кружны, нібыта кольцы ў дрэве, Бясконцы шлях. Але хадок Ідзе.
Усё сваё з сабой нясе... Яму Таго даволі — больш, чым неабходна, Каб зратаваць сасмяглых і галодных, Каго? — яму вядома аднаму,
Ідзе хадок. Над ім дажджыць, сняжыць, Яму не выйсці з гэтай кругаверці: Ён ведае так мала, каб памерці. І гэтак многа ведае, каб жыць.
Лінія лёсу
Аэранаўтыкі законы Найпростыя: бяры і клей...
I ўзвіўся над крутым адхонам Размаляваны пад дракона Паветраны Лятучы Змей!
Неспадзяваны Шлях крылаты, Зямны непрадказальны шлях: Да вышыні, струной напятай, Уніз па ямах, камянях, Дзядоўніку набіўшы ў пяты...
I захаплення крык! I страх! О не ўпадзі, мой лёс, узняты Драконам аб шасці хвастах!
У вёскі ўсёй навідавоку Лунае ён, вогненнабокі, Рве суравую нітку з рук. Рубцом смыліць далонь пякуча,— Вышэй, Вышэй, мой змей лятучы, За кругам круг, За кругам круг!
...Супроць нябёс — зямля сырая, І лёс — кругамі праз агонь.
Трываю. Вышыню трымаю, Балюча нітка суравая Ўрасла ў далонь.
На памяць
Партызанскага лагера Трохі пажоўклае фота...
Вынаходніцтву Дагера Дзякуй ад шостае роты!
Ад яе камандзіра, Русачубага, першага справа. На дзевяты дзень міру Ён загіне пад Прагай.
Побач — справа другая — Дарагая яго, сувязная Застанецца жывая... Ды ніхто шчэ пра гэта не знае.
I народзіцца сын. Русачубы. Ваенным пілотам Ён праз трыццаць адзін Год сустрэнецца з шостаю ротай. Парадзелай, ссівелай, Адно і багатай — на страты...
Стане злева I будзе глядзець вінавата.
Рота ахне суладна, Памяць роту ажно захістае: "Гэткі ж стройны і ладны! Толькі роты яму не хапае..."
Рота вырашыць справу Як належыць: Без музыкі доўгай Загадае стаць справа, Першым справа — па праву і доўгу.